Сцяг Каракалпакстана

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан (каракалп.: Qaraqalpaqstan Respublikasınıń mámleketlik bayraǵı / Қарақалпақстан Республикасының мәмлекетлик байрағи; узб.: Qoraqalpogʻiston Respublikasining davlat bayrogʻi / Қорақалпоғистон Республикасининг давлат байроғи) — адзін з афіцыйных знакаў (разам з гербам і гімнам) Рэспублікі Каракалпакстан — суверэннай[1] рэспублікі ў складзе Рэспублікі Узбекістан. Зацверджаны 14 снежня 1992 года, калі быў прыняты закон «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Каракалпакстан». Сцяг распрацаваны па эскізе вядомага савецкага, каракалпакскага і ўзбекістанскага мастака — Жалыбая Ізентаева[2].

 Каракалпакстан
Зацверджаны 14 снежня 1992 года
Выкарыстанне
Прапорцыя 1:2
Аўтар сцяга Жаллыбай Ізентаеў
Сцягі Каракалпакстана і Узбекістана перад уваходам гасцініцы ў Нукусе.
Сцягі Каракалпакстана і Узбекістана на будынку Жакаргы Кенеса (парламента) Рэспублікі Каракалпакстан
Сцягі Каракалпакстана і Узбекістана ў спарткомплексе ў Нукусе (вісяць на столі)

Апісанне сцяга правіць

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Каракалпакстан уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос блакітнага, залацістага (або жоўтага) і зялёнага колераў. Залацістую рысу аддзяляюць аблямоўкі белага і чырвонага колераў.

Даўжыня сцяга — 250 см, шырыня — 125 см. Шырыні блакітнай і зялёнай палос роўныя паміж сабой і складаюць 42 см. Шырыня паласы залацістага колеру, размешчанай у сярэдзіне сцяга — 34 см. Шырыня белых аблямовак — 1 см, а чырвоных — 2,5 см.

На верхняй блакітнай паласе намаляваныя белы паўмесяц (выпуклым бокам да дрэўка сцяга), і справа ад яго пяць пяціканцовых зорак белага колеру. Паўмесяц утвораны перасячэннем двух акружнасцяў, дыяметры якіх роўныя 22 і 19 см. Цэнтры гэтых акружнасцяў ляжаць на прамой, якая падзяляе блакітную паласу на дзве роўныя часткі. Адлегласць паміж цэнтрамі гэтых акружнасцяў — 4 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да паўмесяца — 20 см. Зоркі ўпісваюцца ў прастакутнік памерам 30 см на 15 см. Адлегласць ад дрэўка сцяга да прамавугольніка — 42 см. Зоркі размешчаны ў два радкі наступным чынам: верхні радок складаецца з двух, ніжні — з трох зорак; кожная зорка ўпісваецца ў акружнасць дыяметрам 10 см. Ніжняя кропка паўмесяца і вяршыні прамянёў ніжняга шэрагу зорак датыкаюцца гарызантальнай прамой, размешчанай на адлегласці 10 см ад верхняй белай палоскі.

Колеры правіць

Сістэма Блакітны Белы Чырвоны Жоўты Зялёны
CMYK 100-21-0-27 0-0-0-0 0-85-89-14 0-22-85-3 83-0-64-38
RGB 0-143-184 255-255-255 219-32-23 247-190-36 26-157-55
HEX #008FB8 #FFFFFF #DB2017 #F7BE24 #1A9D37

Выкарыстанне правіць

Дзяржаўны сцяг усталёўваецца на даху будынка Жакоргу Кенгеса, дзяржаўных будынкаў Рэспублікі Каракалпакстан. Таксама сцяг Рэспублікі Каракалпастана падымаецца на розных спаборніцтвах унутры Узбекістана, уваходжанні на п'едэстал спартсменаў з Каракалпакстана, прызёраў спаборніцтваў.

Гістарычныя сцягі на тэрыторыі цяперашняга Каракалпакстана правіць

Хівінскае ханства (Дзяржава Харэзм) правіць

Харэзмская Народная Савецкая Рэспубліка (Харэзмская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка) правіць

Туркестанская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР) правіць

Кыргызская Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (у складзе РСФСР) правіць

Узбекская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка правіць

Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Каракалпак (спачатку ў складзе РСФСР, затым у складзе Узбекскай ССР) правіць

Заўвагі і крыніцы правіць

  1. Конституция Республики Каракалпакстан — Статья 1 (руск.). Официальный сайт Жокаргы Кенеса Республики Каракалпакстан — parliamentrk.gov.uz. Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2018. Праверана 2018-11-2.
  2. Художники Каракалпакстана. Жизнь любил как настоящий художник (руск.). erkinkarakalpak.uz. Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 2018-11-2.

Спасылкі і крыніцы правіць

Гл. таксама правіць