Самалі́ (самал.: Soomaaliya, араб. الصومال‎‎) — краіна ва ўсходняй частцы Афрыкі, размешчана на Самалійскім паўвостраве. Мае выхад да Індыйскага акіяну. На паўночным захадзе мяжуе з Джыбуці, на захадзе з Эфіопіяй, на паўднёвым захадзе з Кеніяй.

Федэратыўная Рэспубліка Самалі
Jamhuuriyadda Federaalka Soomaaliya
جمهورية الصومال الفدرالية
Герб Самалі
Сцяг Самалі Герб Самалі
Гімн: «Qolobaa Calankeed»
Дата незалежнасці 1 ліпеня 1960 (ад Вялікабрытаніі, Італіі)
Афіцыйныя мовы самалійская, арабская
Сталіца Магадыша
Найбуйнейшыя гарады Магадыша
Форма кіравання федэратыўная парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Хасан Шэйх Махмуд
Абдзі Фарах Шырдон
Плошча
• Усяго
44-я ў свеце
637.657 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2012)
Шчыльнасць

10.085.638 чал. (86-я)
16,12 чал./км²  (199-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$5,896 млрд  (163-ы)
$600  (224-ы)
Этнахаронім самалійцы
Валюта самалійскі шылінг
Інтэрнэт-дамен .so
Код ISO (Alpha-2) SO
Код ISO (Alpha-3) SOM
Код МАК SOM
Тэлефонны код +252
Часавыя паясы +3

У выніку грамадзянскай вайны паўночная частка краіны ў 1991 абвясціла незалежнасць пад назвай Самаліленд, іншая частка аддзялілася пад назвай Пунтленд. На тэрыторыю Самалі былі ўведзены замежныя міратворчыя сілы.

Гісторыя правіць

Чалавек насяляе тэрыторыю сучаснага Самалі з часоў палеаліту. З VII ст. да н.э. Самалі ў зоне ўплыву араба-мусульманскай цывілізацыі, паступова тут пашыраўся іслам. На ўзбярэжжы ўзніклі буйныя гарады Барбара, Магадыша, Бараўэ, Марка і інш. Унутраныя раёны насялялі шматлікія плямёны самалі, якія не мелі ўстойлівых дзяржаўных утварэнняў. З канца XV ст. ў Самалі праніклі партугальцы, якія падпарадкавалі прыбярэжныя гарады. У XVII ст. іх выгналі туркі, якія сталі кантраляваць гарады на поўначы Самалі; поўдзень Самалі ўвайшоў у сферу ўплыву Амана. У выніку каланіяльнай экспансіі ў канцы XIX ст. тэрыторыя рассялення самалійскіх плямён падзелена на некалькі частак: паўночныя раёны адышлі да Вялікабрытаніі як пратэктарат Самалілэнд, паўднёвыя і ўсходнія — да Італіі як Італьянскае Самалі, заходнія раёны (Агадэн) — Эфіопіі. У 2-ю сусветную вайну Італьянскае Самалі ў 1941 г. акупіравана брытанскай арміяй. У 1949 г. ААН перадала былое Італьянскае Самалі пад апеку Італіі на 10 гадоў. 21 чэрвеня 1960 г. абвешчана незалежнасць Самалілэнда, 1 ліпеня 1960 г. — Італьянскага Самалі; у той жа дзень абое Самалі аб'яднаны ў адзіную Самалійскую Рэспубліку. Унутранае становішча дзяржавы было нестабільнае. Пасля забойства першага прэзідэнта А.А.Шэрмарка (1969 г.) уладу захапілі ваенныя пад кіраўніцтвам генерала М.С.Барэ, які ўзначаліў Вярхоўны рэвалюцыйны савет; была абвешчана Самалійская Дэмакратычная Рэспубліка. Урад Барэ абвясціў курс на пабудову сацыялізму: нацыяналізаваны банкі, буйныя прадпрыемствы, праведзены іншыя захады сацыялістычнага характару, наладжаны цесныя сувязі з СССР. Адзінай дазволенай партыяй стала створаная ў 1976 г. Самалійская рэвалюцыйная сацыялістычная партыя пад кіраўніцтвам Барэ. Вайна 1977—1978 гг. з Эфіопіяй за правінцыю Агадэн, у якой СССР падтрымаў Эфіопію, прывяла да разрыву з СССР і пераарыентацыі Самалі на ЗША.

Пагаршэнне эканамічнага становішча Самалі разам з абвастрэннем міжпляменных супярэчнасцей прывяло ў канцы 1980-х г. да ўзброеных выступленняў супраць рэжыму Барэ, які ў 1991 г. быў вымушаны пакінуць краіну. Самалі стала арэнай барацьбы ўзброеных груповак (Самалійскі нацыянальны альянс, Самалійскі альянс выратавання і інш.) за ўладу.

Геаграфія правіць

Зноскі

Спасылкі правіць