Самалі́йскі шы́лінг (самал.: شلن, італ.: scellino) — афіцыйная валюта Самалі. Код ISO 4217: SOS. Шылінг дзеліцца на 100 цэнтаў (سنت, centesimi).

Гісторыя

правіць

Шылінг ужываўся на тэрыторыі Самалі з 1921 года, калі Усходне-Афрыканскі шылінг быў уведзены ў брытанскім Самалілендзе. У 1962 годзе самала (Італьянскага Самалі) і Усходне-Афрыканскі шылінг былі заменены на самалійскі шылінг.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Самаліленда, там быў уведзены Самалілендскі шылінг. З-за высокай інфляцыі самалійскага шылінга на тэрыторыі Самалі часта ўжываюцца амерыканскія долары і еўра.

Спасылкі

правіць