Непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя
(Пасля перасылкі з Непрызнаныя дзяржавы)

Непрызнаныя дзяржавы — агульная назва рэгіёнаў, якія абвясцілі сябе суверэннымі дзяржавамі і маюць такія прыкметы дзяржаўнасці, як насельніцтва, кантроль над тэрыторыяй, сістэмы права і кіравання, але тым самым часам не прызнаны дыпламатычна дзяржавамі-членамі ААН, а іх тэрыторыю, звычайна, дзяржавы-члены ААН разглядаюць як частку суверэннай тэрыторыі адной або некалькіх дзяржаў-членаў ААН.

     Непрызнаныя дзяржавы      Дзяржавы, якія маюць прызнанне толькі з боку адной або некалькіх іншых часткова прызнаных дзяржаў      Дзяржавы, якія маюць прызнанне з боку адной або некалькіх іншых дзяржаў — членаў ААН      Дзяржавы — члены ААН, якія не маюць прызнанні з боку адной ці некалькіх іншых дзяржаў — членаў ААН

Непрызнанасць дзяржавы можа выяўляцца не толькі ў дыпламатычнай плоскасці: вядомы выпадак, калі суд іншай дзяржавы пры вынясенні рашэння зыходзіў з таго, што непрызнаная дзяржава юрыдычна не існуе, што прывяло да адпаведнай логікі пры разборы пытання, які тычыўся выключна адносін паміж гаспадарчымі суб’ектамі[1]. Пашпарты непрызнаных дзяржаў таксама, як правіла, не з’яўляюцца дакументамі, якія дазваляюць наведваць дзяржавы-члены ААН. У той жа час вядомы выпадкі, калі, не прызнаючы незалежнасці, прызнаная дзяржава прызнае асобныя дакументы, якія выдаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам непрызнанай дзяржавы[2], уключаючы пашпарты[3], а таксама правасуб’ектнасць зарэгістраваных там юрыдычных асоб[2].

Часткова прызнаныя дзяржавы — дзяржавы, «не прызнаныя ААН, але прызнаныя дзяржавамі — членамі ААН»[4], такім чынам, іх удзел у міжнародных адносінах абмежаваны прававым полем дзяржаў, якія прызнаюць іх. Пад непрызнаннем ААН палітолаг мае на ўвазе фактычную немагчымасць прыняцця дзяржавы ў члены ААН, якое можа адбыцца толькі па рашэнні Генеральнай Асамблеі па рэкамендацыі Савета Бяспекі. Для прыёму патрабуецца падтрымка прынамсі 9 з 15 дзяржаў — членаў Савета Бяспекі (пры гэтым варта ўлічваць, што 5 пастаянных членаў — Вялікабрытанія, Кітайская Народная Рэспубліка, Расія, ЗША і Францыя — могуць накласці на рашэнне вета, прагаласаваўшы супраць), пасля чаго пытанне перадаецца ў Генасамблею, дзе для прыняцця рэзалюцыі пра ўступленне патрабуецца большасць у дзве траціны. Сама па сабе Арганізацыя Аб’яднаных Нацый з юрыдычнага пункта гледжання не мае ніякіх паўнамоцтваў прызнаваць тую ці іншую дзяржаву або ўрад, з прычыны таго, што гэтыя пытанні адносяцца да прэрагатывы суверэнных дзяржаў і іх урадаў[5]. Да таго ж варта ўлічваць, што знаходжанне ў складзе ААН насамрэч не мае значэння для таго, каб лічыць дзяржаву прызнанай на ўзроўні гэтай арганізацыі, для атрымання такога прызнання і магчымасці ўдзельнічаць у арганізацыях пад эгідай ААН дастаткова мець статус дзяржавы-назіральніка, які прысвойваецца шляхам галасавання ў Генеральнай Асамблеі ААН, рашэнне прымаецца простай большасцю. Такі статус ёсць у Ватыкана, да 2000 года быў у Швейцарыі, пры гэтым гэтыя дзяржавы заўсёды лічыліся прызнанымі. Такі ж статус са снежня 2012 года ў часткова прызнанай Дзяржавы Палесціна[6].

Непрызнаныя дзяржавы могуць характарызавацца іншымі дзяржавамі як сепаратысцкія ўтварэнні, адколатыя рэгіёны або акупаваныя тэрыторыі. Такія ж характарыстыкі атрымліваюць і часткова прызнаныя дзяржавы ад тых дзяржаў і/ці міжнародных арганізацый, якія не падтрымліваюць іх прызнанне[7].

Такім чынам, у наш час знаходжанне ў ААН у якасці члена ці назіральніка можа разглядацца як прыкмета таго, што дзяржава мае ў свеце шырокае дыпламатычнае прызнанне. Існуюць дзяржавы — члены ААН, прызнаныя не ўсімі іншымі дзяржавамі — членамі ААН.

Непрызнаныя дзяржавы варта адрозніваць ад віртуальных дзяржаў — абвешчаных дзяржавамі ўтварэнняў, якія, аднак, не маюць неабходных прыкмет дзяржаў.

Не ўсе непрызнаныя дзяржавы пазначаюць поўную незалежнасць і міжнароднае прызнанне як канчатковую мэту свайго абвяшчэння. Частка дзяржаў імкнецца атрымаць юрыдычнае прызнанне для магчымага аб’яднання з іншай дзяржавай (Нагорна-Карабахская Рэспубліка з Арменіяй, Джаму і Кашмір з Пакістанам, Прыднястроўе з Расіяй[8] або Украінай[9]). Частка дзяржаў разглядае свой дэ-факта незалежны статус як пераходны да заключэння пагаднення з цэнтральным урадам аб ўмовах існавання ў якасці аўтаноміі ўнутры адзінай дзяржавы (напачатку 1990-х гадоў Рэспубліка Гагаузія ў Малдове, шматлікія расійскія рэспублікі; у наш час — аўтаномныя дзяржавы на тэрыторыі Самалі).

З’яўленне непрызнаных дзяржаў

правіць

Непрызнаныя дзяржавы з’яўляюцца з-за адсутнасці прававой пераемнасці з папярэднімі дзяржаўнымі ўтварэннямі.

Умоўна па спосабе ўзнікнення іх можна падзяліць на:

  1. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку рэвалюцый. Напрыклад: дзяржавы, якія ўзніклі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ў Расіі; Францыя пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі 1789 года, Рэспубліка Злучаных Правінцый з 1580 па 1648 гады.
  2. Дзяржавы, якія ўтварыліся ў выніку нацыянальна-вызваленчай барацьбы (сепаратызму). Напрыклад, да іх ліку адносяць самаабвешчаныя дзяржавы, гэта значыць тыя, што адмысловай дэкларацыяй, законам ці міждзяржаўным дагаворам заявілі пра сваю незалежнасць: ЗША пасля абвяшчэння незалежнасці ў 1776 годзе; дзяржавы, якія абвясцілі незалежнасць і дзяржаўны суверэнітэт пасля распаду СССР і Югаславіі і г.д. Як правіла, яны не адразу атрымліваюць міжнародна-прававое прызнанне.
  3. Два рэжыма, якія прэтэндуюць на ролю легымнага ўрада ўва ўсёй краіне, але кантралююць толькі яе частку. Напрыклад: Германская Дэмакратычная Рэспубліка (Усходняя Германія) і Федэратыўная Рэспубліка Германія (Заходняя Германія); Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка (Паўночная Карэя) і Рэспубліка Карэя (Паўднёвая Карэя); Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам (Паўночны В’етнам) і Рэспубліка В'етнам (Паўднёвы В’етнам), Кітайская Народная Рэспубліка (Камуністычны Кітай) і Рэспубліка Кітай (Нацыяналістычны Кітай). Такія дзяржавы першапачаткова не прызнаюць адна адну.
  4. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за атрымання незалежнасці былых калоній ад метраполіі.
  5. Дзяржавы, якія ўзніклі з-за замежнапалітычных гульняў прызнаных дзяржаў. Напрыклад: буферныя дзяржавы: Далёка-Усходняя Рэспубліка, Маньчжоу-го і інш., сінонім — марыянетачная дзяржава: Незалежная Дзяржава Харватыя, Балтыйскія краіны пасля змены дзяржаўнага ладу ў ліпені 1940 гады і інш., а таксама так званыя бантустаны: Транскей, Венда, Бапутатсвана і Сіскей.

Сучасныя непрызнаныя і часткова прызнаныя дзяржавы

правіць

Новы ўсплёск «самаабвяшчэння» адбыўся на мяжы 1990-х гадоў у сувязі з распадам СССР і Югаславіі і звязанымі з гэтым этнатэрытарыяльнымі канфліктамі (Нагорна-Карабахская Рэспубліка, Прыднястроўская Малдаўская Рэспубліка, Рэспубліка Гагаузія, Рэспубліка Паўднёвая Асеція, Абхазія, Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя, Рэспубліка Сербская Краіна, Рэспубліка Сербская, Рэспубліка Косава). Узнік феномен постсавецкіх «непрызнаных дзяржаў», статус якіх не вызначаны, што, аднак, не замінае іх існаванню. Большасць гэтых ўтварэнняў з’яўляюцца, у сутнасці, цалкам самастойнымі дзяржавамі, якія маюць эфектыўны дзяржаўны апарат, які карыстаецца масавай падтрымкай з боку насельніцтва. Гагаузія ў канцы 1994 года ўвайшла ў склад Малдовы ў якасці аўтаноміі. У 1995 годзе кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Сербская Краіна, аднавіла Харватыя. У 2000 годзе Расія аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Чачэнская Рэспубліка Ічкерыя. У 2001 годзе постсавецкія непрызнаныя дзяржавы стварылі ўласную Садружнасць непрызнаных дзяржаў (СНД-2). У 2008 годзе Расія спыніла спробу Грузіі аднавіць кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндавала Рэспубліка Паўднёвая Асеція. У 2009 годзе Шры-Ланка аднавіла кантроль над тэрыторыяй, на якую прэтэндаваў Таміл-Ілам[10].

Часткова прызнаныя дзяржавы

правіць

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія фактычна кантраляюць сваю тэрыторыю

правіць

Тэрыторыя былога СССР

правіць

Часткова прызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частка тэрыторыі, на якую прэтэндуюць

правіць

Непрызнаныя дзяржавы

правіць

Тэрыторыя былога СССР

правіць

Тэрыторыя Самалі

правіць
  •   Самаліленд1991). Знаходзіцца на паўночным захадзе Самалі. У маі 1991 года паўночныя кланы абвясцілі Незалежную Рэспубліку Самаліленд, якая ўключала ў сябе 5 з 18 адміністрацыйных рэгіёнаў Самалі[26]. Працягвае адстойваць сваю незалежнасць.

Спіс часткова непрызнаных дзяржаў

правіць

Часткова непрызнаныя дзяржавы, якія кантралююць частку тэрыторыі, на якую прэтэндуюць

правіць

Асацыяваныя дзяржавы, прызнаныя суб’ектамі міжнароднага права

правіць

Дзве дзяржавы, размешчаныя ў свабоднай асацыяцыі з Новай Зеландыяй (Астравы Кука і Ніуэ) на сённяшні момант маюць права ўсталёўваць афіцыйныя дыпламатычныя адносіны і маюць іх з некаторай адносна невялікай колькасцю дзяржаў[28]:

Дзяржавы — члены ААН, якія не прызнаюцца некаторымі іншымі дзяржавамі

правіць

У некаторых выпадках адна дзяржава — член ААН можа не прызнавацца адной ці некалькімі іншымі дзяржавамі, нягледзячы на членства ў адной арганізацыі.

Гл. таксама

правіць

Заўвагі

правіць
  1. Да Першай сусветнай вайны ўваходзілі ў склад Асманскай імперыі, па выніках вайны — пад кіраваннем Брытанскага мандата
  2. Пасля захопу Заходняга берага ракі Іардан самапераназвалася ў Іарданію і абвясціла Іерусалім сваёй другой сталіцай. Гэта анексія была прызнана толькі Вялікабрытаніяй і СССР

Крыніцы

правіць
  1. Адэскі апеляцыйны дзяржаўны суд. Пастанова
  2. а б МЗС Расіі. Аб даручэнні Прэзідэнта Расіі Ураду Расійскай Федэрацыі ў адносінах да Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Архівавана 17 лістапада 2011.
  3. Славакія прызнала новыя косаўскія пашпарты // Lenta.ru
  4. Маркедонов С. М. Урокі і наступствы пяцідзённай вайны ў Паўднёвай Асеціі Архівавана 13 жніўня 2014. (Лекцыя, прачытаная ва Уладзікаўказскім інстытуце цывілізацый 7 кастрычніка 2008 года)
  5. Пра членства // сайт ААН
  6. Новы Рэгіён 2. ААН надала Палесціну статусам дзяржавы-назіральніка. Архівавана 12 мая 2013.
  7. а б Непаўнавартасныя члены супольнасці // Коммерсантъ
  8. Невизнане Придністров’я готове приєднатися до Росії — Президент(недаступная спасылка)
  9. Президент Придністров’я не виключає приєднання до України(недаступная спасылка)
  10. «Тамільскія тыгры» прызналі паражэнне ў 26-гадовай вайне з уладамі Шры-Ланкі. NEWSru.com (17 мая 2009). Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2011. Праверана 14 жніўня 2010.
  11. а б Заява Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Дзмітрыя Мядзведзева Архівавана 11 лютага 2009.
  12. а б .Нікарагуа прызнала незалежнасць Абхазіі і Паўднёвай Асеціі Архівавана 14 ліпеня 2011. Mignews
  13. а б Нікарагуа афіцыйна прызнала Паўднёвую Асецію і Абхазію Коммерсантъ
  14. а б Нікарагуа афіцыйна прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі РІА «Навіны»
  15. а б http://top.rbc.ru/politics/10/09/2009/328391.shtml РБК — Венесуэла прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі і Абхазіі
  16. Незалежнасць Абхазіі прызналі наўруанцы
  17. «Ъ» высвятліў, што Вануату ўсёткі прызнала Абхазію
  18. JOINT STATEMENT On Establishment of Diplomatic Relations Between the Republic of Abkhazia and the Republic of Vanuatu
  19. Vanuatu’s recognition to the Republic of Abkhazia Архівавана 18 снежня 2013.
  20. Астраўная дзяржава Тувалу стала шостым членам ААН, з кім Абхазія ўсталявала дыпламатычныя адносіны Архівавана 15 сакавіка 2013.
  21. Сухум и Дамаск установили дипотношения (руск.). www.interfax.ru. Интерфакс (29 мая 2018). Праверана 29 мая 2018.
  22. Рэспубліка Науру прызнала незалежнасць Паўднёвай Асеціі
  23. Астравы Тувалу прызналі Паўднёвую Асецію
  24. Малаві перастала прызнаваць суверэнітэт Тайваня
  25. УРОК ИСТОРИИ: ДЕЛО КОТОВСКОГО ЖИВЕТ, «Зеркало недели», № 44 (419) 16 — 22 ноября 2002(недаступная спасылка)
  26. CIA — The World Factbook — Somalia Архівавана 1 ліпеня 2016.
  27. Пасол ЗША ў Косава: міжнародныя сілы ў Косава яшчэ на 10 гадоў(недаступная спасылка)
  28. Большасць дзяржаў не прызнае Вострава Кука суб’ектам міжнароднага права. Апазіцыя перамагла на выбарах у парламент Астравоў Кука. — Лента.ру, 19 лістапада 2010 года.
  29. а б Ministry of Foreign Affairs and Immigration of the Cook Islands Архівавана 6 ліпеня 2014.
  30. Europe Архівавана 31 жніўня 2011.
  31. UCB Libraries | GovPubs | Niue Архівавана 7 чэрвеня 2008.
  32. European Commission : Trade : Countries and regions
  33. Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 10. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Сенатар Мушахід Хусейн канстатаваў, што Пакістан не прызнае Арменію, з прычыны таго, што тая з’яўлялася агрэсарам і Пакістан падтрымлівае Азербайджан у праблеме Нагорнага Карабаха.

  34. Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 25. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Пакістан не прызнае Арменію і ніколі гэтага не зробіць.

  35. Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 41. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Пакістан падтрымлівае Азербайджан у пытанні Нагорнага Карабаха і мы не прызнаём Арменію.

  36. Senate of Pakistan - Senate foreign relations committee. Pakistan Worldview - Report 21 - Visit to Azerbaijan. — December 2008. — С. 49. — 69 с. Архівавана 19 лютага 2009. (англ.)

    Мы не прызнаём Арменію і не маем з ёй адносін.

  37. Сергей Расов Турция-Армения: торг уместен? // Информационный сайт политических комментариев «Политком.RU». — 22-07-2008.

    Напрыклад, той жа Пакістан, які жадае заняць месца паўнапраўнага члена ШАС, не прызнае Арменію як незалежную дзяржаву з-за «карабахскай праблемы».

  38. Пакістан з-за Азербайджана не прызнае Арменію // Эхо са спасылкай на АПА. — 14-09-2006. — № 170 (1410). Архівавана з першакрыніцы 10 ліпеня 2011.
  39. Міністр турызму Пакістана: «Наша краіна не прызнае Арменію ў якасці дзяржавы» // Інфармацыйна-аналітычнае агенцтва «Regnum» са спасылкай на АПА. — 13-09-2006 19:43.
  40. Туркменістан і Ізраіль маюць намер актывізаваць партнёрства
  41. ЕС: Турцыю не прымуць у Еўрасаюз, пакуль яна не прызнае Кіпр Архівавана 12 студзеня 2012.
  42. Меркель на турэцкім беразе
  43. Treaty on Basic Relations between Japan and the Republic of Korea (англ.). Праверана 27 октября 2008.(недаступная спасылка)
  44. а б Commission de la défense nationale et des forces armées. Audition de M. Jack Lang, envoyé spécial du Président de la République pour la Corée du Nord. (фр.) (31 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 2 мая 2010.
  45. «China, Backing North Korea, Quits Armistice Commission». James Sterngold, The New York Times, 3 Sep. 1994

Спасылкі

правіць