Сепаратызм
Сепараты́зм (фр.: séparatisme ад лац.: separatus — асобны) — палітыка і практыка адасаблення, аддзялення часткі тэрыторыі дзяржавы з мэтай стварэння новай самастойнай дзяржавы ці атрымання статусу вельмі шырокай аўтаноміі (індывідуальная свабода дзеяння; самастойнасць).
Сепаратызм вядзе да парушэння суверэнітэту, адзінства і тэрытарыяльнай цэласці дзяржавы, прынцыпу непарушнасці межаў і, як вынікае з практыкі, можа стацца крыніцаю самых вострых міждзяржаўных і міжнацыянальных канфліктаў. Разам з тым адзначаецца, што прычыны сепаратызму вельмі часта бываюць звязаныя з грубым парушэннем правоў чалавека і народаў, нацыянальных, расавых і рэлігійных груп (меншасцей). У гэтым плане сепаратызм можа адыграць істотную ролю, як гэта мела месца, напрыклад, у барацьбе супраць прыгнёту каланіялізму, пры ўтварэнні новых маладых нацыянальных дзяржаў. Сепаратызм сёння стварае нямала складаных і вострых праблем у жыцці як развітых (Канада, Іспанія і інш.), так і краін у стадыі развіцця (Індыя, Пакістан, Ірак, шмат афрыканскіх дзяржаў) краін. Сваю ролю сепаратызм адыграў у распадзе СССР, Югаславіі, Чэхаславакіі.
Літаратура
правіць- Боўш В. І. Сепаратызм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 338—339. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сепаратызм