Еўрапейскі Саюз

(Пасля перасылкі з Еўрапейскі саюз)

Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС) — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.


Сцяг
Дэвіз: Згода ў разнастайнасці
Гімн


Ода "Да радасці" (інструментальная версія)
Карта

     Дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза
Асноўная інфармацыя
Адміністрацыйны цэнтр Брусель
Палітычныя цэнтры Люксембург
Страсбург
Найбуйнейшы горад Парыж
Дзяржавы-члены
Афіцыйныя мовы
Рэлігія (2015)

Хрысціяне - 71.6%:
каталікі - 45.3%
пратэстанты - 11.1%
праваслаўныя - 9.6%
астатнія хрысціяне - 5.6%
Атэісты - 24%
Мусульмане - 1.8%

Астатнія рэлігіі - 2.6%
Урад
Старшыня савета Шарль Мішэль
Старшыня камісіі Урсула фон дэр Ляен
Старшыня парламента Раберта Мецола
Савет міністраў Сцяг Францыі Францыя
Фарміраванне
Парыжскі дагавор 23 ліпеня 1952
Рымскі дагавор 1 студзеня 1958
Маастрыхцкі дагавор 1 лістапада 1993
Лісабонскі дагавор 1 снежня 2009
Геаграфічнае апісанне
Тэрыторыя 7-я ў свеце
4 236 351 км²
вада - 3.08%
Насельніцтва (2020) 3-е ў свеце
447 206 135 чал.
шчыльнасць - 106 чал/км²
ВУП (па ППЗ, 2020) 2-і ў свеце
усяго: $ 20,366 трлн
ВУП/чал: $ 45 541
ВУП (намінал, 2020) 2-і ў свеце
усяго: $ 16,033 трлн
ВУП/чал: $ 35 851
ІЧР 0,899
вельмі высокі
Валюты
Часавы пояс UTC ад 0 да +2
Летні час: UTC ад +1 да +3
Дамен верхняга ўзроўню .eu
Спасылкі
Афіцыйны сайт ЕС.

Займае плошчу каля 4,233,255 км². Прыкладнае насельніцтва саюза — 448 мільёнаў чалавек[1].

Дзяржавы-члены правіць

У Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў:

Нумар Дзяржава Год уступлення
1   Аўстрыя 1995
2   Балгарыя 2007
3   Бельгія 1957
4   Венгрыя 2004
5   Германія 1957
6   Грэцыя 1981
7   Данія 1973
8   Ірландыя 1973
9   Іспанія 1986
10   Італія 1957
11   Кіпр 2004
12   Латвія 2004
13   Літва 2004
14   Люксембург 1957
15   Мальта 2004
16   Нідэрланды 1957
17   Партугалія 1986
18   Польшча 2004
19   Румынія 2007
20   Славакія 2004
21   Славенія 2004
22   Фінляндыя 1995
23   Францыя 1957
24   Харватыя 2013
25   Чэхія 2004
26   Швецыя 1995
27   Эстонія 2004

Кандыдаты на ўступленне правіць

9 краін маюць статус афіцыйных кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз:

Нумар Дзяржава Год атрымання статусу кандыдата Год пачатку перамоваў
1   Албанія 2014 2020
2   Паўночная Македонія 2005 2020
3   Сербія 2012 2014
4   Турцыя 1999 2005
5   Чарнагорыя 2010 2012
6   Украіна 2022 2023
7   Малдова 2022 2023
8   Боснія і Герцагавіна 2022
9   Грузія 2023
 
Еўрапейскі Саюз і кандыдаты на ўступленне

Гісторыя правіць

Ідэі пан’еўрапеізму, якія доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.

Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вугалю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952.

З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).

Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.

Пашырэнне правіць

 
Карта ЕС, 1957—2020 гады

У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці)[2].

Год Краіна Агульная
колькасць
членаў
1957   Бельгія   Германія   Італія   Люксембург   Нідэрланды   Францыя 6
1973   Вялікабрытанія   Данія   Ірландыя 9
1981   Грэцыя 10
1985   Грэнландыя (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выйшла з супольнасці 10
1986   Іспанія   Партугалія 12
1990   ГДР (далучылася да ФРГ) 12
1995   Аўстрыя   Фінляндыя   Швецыя 15
2004   Венгрыя   Кіпр   Латвія   Літва   Мальта   Польшча   Славакія   Славенія   Чэхія   Эстонія 25
2007   Балгарыя   Румынія 27
2013   Харватыя 28
2020   Вялікабрытанія выйшла з саюза 27

Нарвегія правіць

У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.

Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС правіць

Дагаворы правіць

Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
               
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га  
                   

Геаграфія правіць

Геаграфічнае становішча правіць

Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходзіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 448 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еўропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя.

Найбольш буйныя моры:

Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.

Рэльеф правіць

Нягледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а найніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.

Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Іспаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапнні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.

Унутраныя воды правіць

Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходзяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.

Клімат правіць

Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат у паўднёваеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.

Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цёплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль усе еўрапейскія курорты.

Карысныя выкапні правіць

Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.

Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх у Расіі, Алжыры, Лівіі і Нарвегіі.

Вугаль распаўсюджаны ў Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшчы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.

Экалогія правіць

Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.

Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферу правіць

Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.

Забруджванне мора правіць
 
Карта забруджвання Міжземнага мора.

Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.

Забруджванне бытавым смеццем правіць

Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з смеццем, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.

Сістэма кіравання правіць

Еўрапейскі савет правіць

Еўрапейская камісія правіць

Еўрапейскі парламент правіць

Савет Еўрапейскага саюза правіць

Суд Еўрапейскага саюза правіць

У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.

Іншыя органы правіць

Раздзяленне кампетэнцыі правіць

Прававая сістэма правіць

Замежныя справы правіць

Эканоміка правіць

Саюз мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. У Саюзе дзейнічае свая фондавая біржа. ЕС з’яўляецца ўдзельнікам Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза.

Нягледзячы на ​​тое, што для ўсіх удзельніц ЕС дзейнічаюць адзіныя патрабаванні, узровень эканамічнага развіцця з’яўляецца розным. Найбольшы ВУП фарміруецца ў наступных краінах: Германія, Францыя, Італія, Іспанія. Да выхаду Вялікабрытаніі з ЕС яна таксама была ў спісе перадавых краін саюза[3].

Валютны саюз правіць

Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 20 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Харватыя, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2023.

Насельніцтва правіць

Культура правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Eurostat (англ.). europa.eu. Праверана 16 жніўня 2023.
  2. Accession criteria(недаступная спасылка). Europa. Архівавана з першакрыніцы 9 February 2008. Праверана 25 August 2008.
  3. Асаблівасці сучаснага стану эканомікі краін ЕС

Спасылкі правіць