«Дагавор зліцця» (ці Брусельскі дагавор[1]) — еўрапейскі дагавор, які аб’яднаў органы Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі, Еўрапейскай супольнасці па атамнай энергіі і Еўрапейскай эканамічнай супольнасці (ЕЭС) у адзіную арганізацыйную структуру.

Дагавор быў падпісаны ў Бруселі 8 красавіка 1965 года і набыў моц 1 ліпеня 1967 года. У ім пазначаецца, што Камісія ЕЭС і Савет ЕЭС павінны замяніць Камісію і Савет Еўратама, а таксама Вярхоўны орган і Савет Еўрапейскага аб’яднання вугалю і сталі. Хоць кожны орган заставаўся юрыдычна незалежным, з’явіліся агульныя інстытуты (да гэтага дагавора ўжо была агульная Парламенцкая Асамблея і Суд), усё разам было вядома як Еўрапейскія супольнасці. Гэты дагавор разглядаецца некаторымі як рэальны пачатак існавання сучаснага Еўрапейскага саюза.

Гэты дагавор быў ануляваны Амстэрдамскім дагаворам, падпісаным у 1997 годзе:

« Без шкоды для пунктаў, выкладзеных ніжэй, якія маюць сваёй мэтай захоўваць асноўныя элементы з палажэнняў Канвенцыі ад 25 сакавіка 1957 года ў адносінах некаторых устаноў, агульных для Еўрапейскай супольнасці і Дагавора ад 8 красавіка 1965 года пра стварэнне Адзінага Савета і Адзінай камісіі Еўрапейскай супольнасці, але з выключэннем з пратаколу, згаданага ў пункце 5, павінны быць адменены.
Артыкул 9 (1) Амстэрдамскага дагавора
»


Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га  
                   

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць