Парыжскія пагадненні (1954)

(Пасля перасылкі з Парыжскія пагадненні, 1954)

Парыжскія пагадненні (1954) — комплекс дакументаў па вайсковых, палітычных і інш. пытаннях, падпісаных у Парыжы 23 кастрычніка 1954 прадстаўнікамі ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі і ФРГ, а таксама — Італіі, Канады, Бельгіі, Нідэрландаў і Люксембурга (набылі моц 5 мая 1955). Асноўнымі з Парыжскіх пагадненняў з'яўляюцца:

  • падпісаныя ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і ФРГ пратакол і пагадненні аб скасаванні акупацыйнага рэжыму ў ФРГ;
  • пратаколы пра стварэнне ў рамках НАТА Вялікабрытаніяй, Францыяй, Італіяй, Бельгіяй, Нідэрландамі, Люксембургам і ФРГ вайскова-палітычнага Заходне-Еўрапейскага саюза на грунце змененага і дапоўненага Брусельскага пакта 1948 года;
  • рэзалюцыя дзяржаў — членаў НАТА пра далучэнне ФРГ да Паўночнаатлантычнага пакта.

Парыжскія пагадненні істотна паслабілі абмежаванні, што тычацца заходнегерманскага вайскова-прамысловага патэнцыялу, і легалізавалі ўзбраенне ФРГ; разам з тым ФРГ была забаронена вытворчасць ядзернага і іншых відаў зброі масавага знішчэння. Урад ФРГ быў абвешчана «адзіным прадстаўніком» усяго нямецкага народа ў міжнародных справах. ЗША, Вялікабрытанія і Францыя пацвердзілі захаванне сваіх праў, а таксама ўзброеных сіл у Заходнім Берліне.

Супраць пагадненняў выступілі СССР, ГДР і іншыя сацыялістычныя дзяржавы.

Падпісаны
Набыў моц
Дакумент
1948
1948
Брусельскі пакт
1951
1952
Парыжскі дагавор
1954
1955
Парыжскія пагадненні
1957
1958
Рымскі дагавор
1965
1967
Дагавор зліцця
1975
недастасоўна
Рашэнне Еўрапейскага савета
1986
1987
Адзіны еўрапейскі акт
1992
1993
Маастрыхцкі дагавор
1997
1999
Амстэрдамскі дагавор
2001
2003
Ніцкі дагавор
2007
2009
Лісабонскі дагавор
                       
Тры апоры Еўрапейскага саюза:  
Еўрапейскія супольнасці:  
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам)
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м Еўрапейскі саюз (ЕС)
    Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) Еўрапейская супольнасць (ЕС)
    TREVI Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД)  
  Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ)
  Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ)
Некансалідаваныя органы Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС)    
Спыненне дзейнасці да 2011-га