Адзіны еўрапейскі акт
Адзіны еўрапейскі акт (АЕА) (англ.: Single European Act, SEA) быў першым сур’ёзным пераглядам Рымскага дагавора 1957 года. Акт накіроўвае Еўрапейскую супольнасць на стварэнне агульнага рынка да 31 снежня 1992 года і фармулюе прынцыпы Еўрапейскага палітычнага супрацоўніцтва, папярэдніка Агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Еўрапейскага саюза. Быў падпісаны ў Люксембургу 17 лютага 1986 года і ў Гаазе 28 лютага 1986 года. Набыў моц 1 ліпеня 1987 года, у рамках камісіі Дэлора.
Перадгісторыя
правіцьЗакон вырас на глебе незадаволенасці сярод чальцоў Еўрапейскай супольнасці у 1980-я гады ў сувязі з адсутнасцю дэ-факта вольнага гандлю паміж імі. Лідары дзелавых і палітычных кругоў жадалі гарманізаваць законы паміж краінамі і ўрэгуляваць палітычныя рознагалоссі. Камітэт па аналізе агульнага рынка падрыхтаваў спіс крокаў, якія былі неабходны, што стала асновай Адзінага еўрапейскага акту.
Ён быў падпісаны ў снежні 1985 года на аснове палітычнай дамоўленасці, дасягнутай на Еўрапейскім савеце ў Люксембургу 3 снежня 1985 года.
Агляд
правіцьАдзін з асноўных момантаў АЕА заключаўся ў фармаванні Адзінага рынка у рамках ЕС да 1992 года, г. зн. да таго часу, калі, як чакалася, усе неабходныя заканадаўчыя рэформы былі б завершаны. Для дасягнення гэтай мэты АЕА рэфармаваў заканадаўчы працэс шляхам уводзін працэдуры супрацоўніцтва і пашырыў Галасаванне ў Савеце Еўрапейскага саюза на новыя раёны — меры, якія былі закліканы скараціць час на заканадаўчыя працэсы. Пры гэтым АЕА прызначаўся для ліквідацыі пакінутых бар’ераў паміж краінамі, а таксама для гарманізацыі і падвышэння канкурэнтаздольнасці еўрапейскіх краін.
Ратыфікацыя
правіцьАЕА быў прадметам двух рэферэндумаў. Адзін праходзіў у Даніі пасля таго, як дацкі парламент адхіліў праект дамовы, і адзін у Ірландыі.
Падпісаны Набыў моц Дакумент |
1948 1948 Брусельскі пакт |
1951 1952 Парыжскі дагавор |
1954 1955 Парыжскія пагадненні |
1957 1958 Рымскі дагавор |
1965 1967 Дагавор зліцця |
1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета |
1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт |
1992 1993 Маастрыхцкі дагавор |
1997 1999 Амстэрдамскі дагавор |
2001 2003 Ніцкі дагавор |
2007 2009 Лісабонскі дагавор |
||||||||||
Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае аб’яднанне вугалю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Тэкст АЕА Архівавана 21 лютага 2010. (руск.)
- Гісторыя Еўрапейскага звяза — Адзіны Еўрапейскі Акт (англ.)
- Еўрапейскі навігатар: Адзіны Еўрапейскі Акт (англ.)
- Выбары ў Ірландыі (англ.)