Дацкая крона
Дацкая крона (дацк. dansk krone) — нацыянальная валюта Даніі, якая мае таксама хаджэнне ў Грэнландыі і на Фарэрскіх выспах. Код ISO 4217 — DKK.
Дацкая крона | |
---|---|
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | DKK |
Сімвалы | kr. і kr |
Тэрыторыя абарачэння | |
Уведзена | 27 мая 1873 |
Валюта-папярэднік | Danish shilling[d] |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Danmarks Nationalbank[d] |
Курсы на 10 ліпеня 2025 года | |
1 USD | 6,372 DKK |
1 EUR | 7,46 DKK |
1 RUB | 0,08198 DKK |
1 GBP | 8,665 DKK |
1 JPY | 0,04369 DKK |
1 BYN | 2,132 DKK |
![]() |
Упершыню была ўведзена ў абарачэнне ў 1873 годзе. У дадзены момант у грашовым звароце знаходзяцца банкноты наміналам 50, 100, 200, 500 і 1000 дацкіх крон і манеты наміналам 50 эры, 1, 2, 5, 10 і 20 крон.
Дацкая крона ў некаторых аўтаноміях
правіцьДацкая крона на Фарэрскіх астравах
правіцьНа Фарэрскіх астравх звяртаюцца ўласныя банкноты таго ж наміналу, што і ў Даніі: 50, 100, 200, 500 і 1000 крон. Курс дацкай кроне складае 1: 1, Нацыянальны банк Даніі абменьвае Дацкія кроны на Фарэрскія і назад без камісіі. Фармальна Дацкія кроны не прымаюцца на Фарэрскіх выспах, аднак на практыцы гэтае правіла выконваецца далёка не заўсёды. У самой Даніі Фарэрскія кроны вядомыя дрэнна, і ў многіх месцах яны не прымаюцца.
Манеты на Фарэрскіх выспах тыя ж самыя, што і ў Даніі.
Дацкая крона ў Грэнландыі
правіцьПа паведамленні Нацыянальнага банка Даніі, у пачатку 2011 года павінны былі быць выпушчаныя банкноты для Грэнландыі з арыгінальным дызайнам. Аднак у ходзе галасавання ў сярэдзіне кастрычніка 2009 года Грэнландыя вырашыла пакуль не ўводзіць свае ўласныя грашовыя знакі.
Для паляпшэння артыкула пажадана |