Шэнгенская зона
Шэнгенская зона ўключае ў сябе 27 еўрапейскіх дзяржаў, якія ўхвалілі аднайменнае пагадненне, падпісанае ў мястэчку Шэнген (Люксембург) у 1985 годзе. Шэнгенская зона нагадвае нейкую дзяржаву, створаную для міжнароднага турызму з памежным кантролем пры ўездзе і выездзе з зоны, але без памежнага кантролю ўнутры.
Апісанне | Зона свабоднага перамяшчэння |
---|---|
Пагадненне | 1985 |
Пачатак працы | 1995 |
Члены | |
Плошча | 4 368 693 км² |
Дадзеныя правілы былі ўключаны ў правілы Еўрапейскага Саюза законам Амстэрдамскага дагавора ў 1999, хоць Шэнгенская зона афіцыйна ўключае тры краіны, якія не ўваходзяць у ЕС, і дэ-факта ўключае тры еўрапейскія мікра-дзяржавы: Манака, Сан-Марына і Ватыкан. Усе краіны ЕС, акрамя Вялікабрытаніі і Ірландыі, абавязаліся увайсці ў Шэнгенскую зону, і ўсе, апрача Румыніі, Балгарыі і Кіпра, ужо зрабілі гэта. На дадзены момант зона ахоплівае плошчу ў 4.368.693 км ², на якой пражываюць звыш 400 млн чалавек.
Шэнгенскія правілы ўводзяць ліквідацыю памежнага кантролю паміж дзяржавамі, якія ўвайшлі ў зону, і адначасова ўмацаванне пагранічнага кантролю з дзяржавамі, якія мяжуюць з зонай. Таксама краіны абавязваюцца весці адзіную палітыку ў дачыненні да часова прыбываемых асоб, узгадненне кантролю на знешніх межах і развіваць паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва.
Для пасведчання асобы можа выкарыстоўвацца пашпарт або карта грамадзяніна ЕС. Часам можа ўводзіцца памежны кантроль паміж некаторымі краінамі Шэнгенскай зоны.
Членства
правіцьНа гэты момант Шэнгенская зона складаецца з 27 дзяржаў, усё акрамя чатырох — члены Еўрапейскага Саюза. Дзве краіны з нечленаў ЕС — Ісландыя і Нарвегія — уваходзяць у Скандынаўскі пашпартны саюз і афіцыйна класіфікаваны як дзяржавы, звязаныя з Шэнгенскай дзейнасцю ЕС. Яшчэ дзве, Швейцарыя і Ліхтэнштэйн, увайшлі ў зону на тых жа ўмовах. Дэ-факта Шэнгенская зона ўключае некалькі мікрадзяржаў, якія падтрымліваюць адкрытыя ці паўадкрытыя межы з краінамі Шэнгенскага пагаднення.
Перад поўным уводам Шэнгенскіх правіл краіна павінна атрымаць ацэнку гатоўнасці ў чатырох абласцях: паветраныя межы, візы, паліцэйскае супрацоўніцтва і абарона персанальных даных. У ролі ацэньвальных выступаюць адмысловыя эксперты з ЕС.
Бягучы склад
правіцьСцяг | Дзяржава | Плошча (км²) |
Насельніцтва[1] |
Падпісала ці зрабіла выбар |
Пачатак змен | Выключаныя тэрыторыі |
---|---|---|---|---|---|---|
Аўстрыя | Аўстрыя | 83 871 | 8 372 930 | 28 красавіка 1995 | 1 снежня 1997 | |
Бельгія | Бельгія | 30 528 | 10 827 519 | 14 чэрвеня 1985 | 26 сакавіка 1995 | |
Венгрыя | Венгрыя | 93 030 | 10 013 628 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Германія | Германія | 357 050 | 81 757 595 | 14 чэрвеня 1985 | 26 сакавіка 1995у | |
Грэцыя | Грэцыя | 131 990 | 11 125 179 | 6 лістапада 1992 | 26 сакавіка 2000 | |
Данія | Данія | 43 094 | 5 547 088 | 19 снежня 1996 | 25 сакавіка 2001 | Грэнландыя г Фарэрскія астравыг |
Ісландыя | Ісландыяа | 103 000 | 318 755 | 19 снежня 1996 | 25 сакавіка 2001 | |
Іспанія | Іспанія | 506 030 | 46 087 170 | 25 чэрвеня 1992 | 26 сакавіка 1995 | Мелільяе Сеўта е |
Італія | Італія | 301 318 | 60 397 353 | 27 лістапада 1990 | 26 кастрычніка 1997 | |
Латвія | Латвія | 64 589 | 2 248 961 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Літва | Літва | 65 303 | 3 329 227 | 1 мая 2004 | 19 снежня 2007б | |
Ліхтэнштэйн | Ліхтэнштэйн | 160 | 35 981 | 28 лютага 2008 | 21 снежня 2011 | |
Люксембург | Люксембург | 2 586 | 502 207 | 14 чэрвеня 1985 | 26 сакавіка 1995 | |
Мальта | Мальта | 316 | 416 333 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Нідэрланды | Нідэрланды | 41 526 | 16 576 800 | 14 чэрвеня 1985 | 26 сакавіка 1995 | Аруба Кюрасаа Сінт-Мартэн Карыбскія Нідэрланды |
Нарвегія | Нарвегіяа | 385 155 | 4 854 824 | 19 снежня 1996 | 25 сакавіка 2001 | Шпіцбергенд |
Польшча | Польшча | 312 683 | 38 163 895 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Партугалія | Партугалія | 92 391 | 10 636 888 | 25 чэрвеня 1992 | 26 сакавіка 1995 | |
Славакія | Славакія | 49 037 | 5 424 057 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Славенія | Славенія | 20 273 | 2 054 119 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Фінляндыя | Фінляндыя | 338 145 | 5 350 475 | 19 снежня 1996 | 25 сакавіка 2001 | |
Францыя | Францыя | 674 843 | 64 709 480 | 14 чэрвеня 1985 | 26 сакавіка 1995 | усе заморскія ўладанні |
Харватыя | Харватыя | 56 594 | 4 290 612 | 9 снежня 2011 | 1 студзеня 2023 | |
Чэхія | Чэхія | 78 866 | 10 512 397 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б | |
Швейцарыя | Швейцарыяa | 41 285 | 7 760 477 | 26 кастрычніка 2004 | 12 снежня 2008 | |
Швецыя | Швецыя | 449 964 | 9 347 899 | 19 снежня 1996 | 25 сакавіка 2001 | |
Эстонія | Эстонія | 45 226 | 1 340 274 | 1 мая 2004 | 21 снежня 2007б |
а. ↑ Дзяржавы па-за ЕС,[2] але ў шэнгенскай зоне.
б. ↑ Для сухапутных меж і марскіх портаў; з 30 сакавіка 2008 таксама і для аэрапортаў.[3]
в. ↑ Усходняя Германія ўвайшла ў ФРГ, уступаючы ў Шэнген, 3 кастрычніка 1990. Да гэтага яна заставалася па-за пагадненнем. Нягледзячы на некаторыя паведамленні СМІ, Гельгаланд уваходзіць у Шэнгенскую зону; ён толькі не ўваходзіць у Еўрапейскае пагадненне па дададзеным падатку.
г. ↑ Толькі па шэнгенскай візе, выдадзенай Даніяй.[4]
д. ↑ Хоць Ян-Маен уваходзіць у Шэнгенскую зону.
е. ↑ Усе іспанскія тэрыторыі знаходзяцца ў Шэнгенскай зоне, але існуе памежны кантроль на выездзе з Сеўты і Мелільі ў Іспанію ці іншыя краіны зоны з-за спецыяльных візавых правіл для мараканскіх жыхароў, якія пражываюць у Тэтуане і Надоры.[5]
Чаканыя ўваходжанні
правіцьСцяг | Краіна | Плошча (км²) | Насельніцтва | Рашэнне ўступіць | Чаканая дата |
---|---|---|---|---|---|
Балгарыя | 110 912 | 7 576 751 | 1 студзеня 2007 | [6][7] | невядома|
Кіпр | 9 251 | 801 851 | 1 мая 2004 | [8] | невядома|
Румынія | 238 391 | 21 466 174 | 1 студзеня 2007 | [6][7] | невядома
22 верасня 2011 года на нарадзе міністраў унутраных спраў краін Еўрапейскага Саюза, якая праходзіла ў Бруселі, Балгарыя і Румынія не атрымалі права на ўваходжанне ў Шэнгенскую зону. Адмова звязаны з тым, што Нідэрланды і Фінляндыя выказваюцца супраць уваходжання Румыніі і Балгарыі ў Шэнгенскую зону, сцвярджаючы, што Бухарэст і Сафія неэфектыўна змагаюцца з карупцыяй[9] .
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Eurostat Population Estimate (англ.). Eurostat (1 студзеня 2010). Праверана 8 студзеня 2010.
- ↑ Тэрміналогія «associated states» выкарыстоўваецца ў Agreement concluded by the Council of the European Union and the Republic of Iceland and the Kingdom of Norway concerning the latters' association with the implementation, application and development of the Schengen acquis - Final Act (Official Journal EC 1999 No. L 176, p. 36) (англ.). EU Publications Office. Праверана 19 January 2008..
- ↑ The final step of Schengen enlargement – controls at internal air borders to be abolished in late March (англ.). Slovenia's EU Presidency (25 сакавіка 2008). Праверана 25 March 2008.
- ↑ General Information on Schengen Short-Term Visas (англ.)(недаступная спасылка). Royal Danish Embassy in London (4 чэрвеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 красавіка 2010. Праверана 1 February 2010.
- ↑ Declaration on the towns of Ceuta and Melilla (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2011. Праверана 4 кастрычніка 2011.
- ↑ а б "Hungarian Presidency of the EU quoted by German press: Romania and Bulgaria's adhesion to Schengen was postponed"(англ.). HotNews.ro. 2011-01-06. Праверана 2011-01-21.
- ↑ а б "Фінляндыя і Нідэрланды не пусцілі Балгарыю і Румынію ў шэнгенскую зону". YLE.fi.
- ↑ Foreign Minister says Cyprus not to join Schengen before 2010 (англ.)(недаступная спасылка). Embassy of the Republic of Cyprus in Berlin. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2012. Праверана 3 лютага 2010.
- ↑ Балгарыі і Румыніі адмоўлена ва ўваходжанні ў Шэнгенскую зону Архівавана 15 мая 2012.