Мелі́лья (ісп.: Ciudad Autónoma de Melilla) — горад, асобная адміністрацыйная адзінка Іспаніі, анклаў у паўночнай Афрыцы на паўночным узбярэжжы Марока. Горад з’яўляецца вольным портам, буйны цэнтр рыбалоўства і рыбаперапрацоўкі. Плошча складае 20 км². Колькасць жыхароў (у асноўным іспанцаў) складае каля 70 тыс. чалавек.

Мелілья
Melilla
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Іспанія
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Горад Мелілья
Кіраўнік Эдуарда дэ Кастра Гансалес[d]
Афіцыйная мова іспанская
Насельніцтва (2005)
65,5 тыс. (19-е месца)
Шчыльнасць 5311 чал./км²
Плошча 12,3 км²
Мелілья на карце
Часавы пояс UTC+1, UTC+2 і Africa/Ceuta[d][1]
Код ISO 3166-2 ES-ML
Тэлефонны код 952
Паштовыя індэксы 52001
Код аўтам. нумароў ML
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Мелілья

Горад быў заснаваны фінікійцамі пад назвай Русадзір. Потым гэта фінікійская калонія была заваяваная Карфагенам, а пазней Рымам. Пад арабскае панаванне горад трапіў у VII стагоддзі. У 1497 годзе горад занялі іспанцы. Некалькі стагоддзяў горад заставаўся невялікім іспанскім умацаваннем. Росквіт наступіў у 1880 годзе.

З года 1921 да 1926 года Мелілья была акупаваная паўстанцамі пад кіраўніцтвам Абд аль-Крыма.

У 1995 годзе Мелілья атрымала статус аўтаноміі.

Гарады-пабрацімы правіць

Спасылкі правіць

  1. https://github.com/eggert/tz/blob/4de3033da52270e149de85d2256bdb9ca3b9fc92/zone1970.tab#L146