Герб Мелільі

Герб Мелільі — афіцыйны сімвал аўтаномнага горада Мелілья, размешчанага на паўночным узбярэжжы Афрыкі і аддзеленага ад астатняй тэрыторыі Іспаніі Міжземным морам. Герб быў зацверджаны дэкрэтам караля Альфонса XIII 11 сакавіка 1913 года, падпісаны Старшынёй Савета Міністраў Альвара дэ Фігероа і графам дэ Раманонес. Герб заснаваны на гербе герцагскага дому дэ Медзіна-Сідонія, паколькі некаторыя яго члены ўдзельнічалі ва ўзяцці горада.

Герб Мелільі
Coat of Arms of Melilla.svg
Дэталі
Зацверджаны 11 сакавіка 1913 года
Карона
герцагская
Заснаванне 11 сакавіка 1913
Дэвіз
Praeferre Patriam Liberis Parentem Decet; Non plus ultra

АпісаннеПравіць

У блакітным полі з чырвона-сярэбранай аблямоўкай з дзевяці залатых веж на чырвоным фоне, якія чаргуюцца з дзевяццю чырвонымі каранаванымі львамі на срэбным фоне, два катлы, размешчаныя адзін над адным, звонку шахматныя — чырвоныя і залатыя, унутры — залатыя, з ручкамі таго ж металу; з кожнага боку з катла выходзяць па сем зялёных змей. Шчыт увянчаны залатой герцагскай каронай, з якой выходзіць вежа таго ж металу. На вежы чалавек у сярэбраных даспехах са шчытом, які кідае нож. Абапал шчыта дзве калоны, апавітыя сярэбранай стужкай з дэвізам «Non plus ultra». Зверху такая ж стужка з дэвізам «Praeferre Patriam Liberis Parentem Decet». Унізе герба зялёны дракон.

СімволікаПравіць

Аблямоўка сімвалізуе прыналежнасць горада Іспаніі, таму што залаты замак і барвовы каранаваны леў з’яўляюцца геральдычнымі сімваламі Каралеўства Кастыліі і Леона, а таксама элементамі дзяржаўнага герба Іспаніі. Чалавек, які кідае нож, сімвалізуе сабой заснавальніка роду дэ Медзіна-Сідонія Гусмана Добрага, які абараняў замак Тарыфа ад нападу маўраў.

Калоны абапал шчыта з’яўляюцца выявай Геркулесавых слупоў — дзвюх вяршыняў, якія атачаюць уваход у Гібралтарскі праліў. Па некаторых звестках, на вяршынях некалі былі ўсталяваны калоны, якія пазначаюць мяжа свету. Дэвіз «Non plus ultra» перакладаецца з латыні як «далей няма куды».

Дэвіз у верхняй частцы герба таксама з’яўляецца лацінскім выслоўем, якія перакладаюцца як «дзецям варта аддаваць перавагу Радзіме, а не бацькам».

СпасылкіПравіць