Тарыфа
Тарыфа (ісп.: Tarifa) — горад і муніцыпалітэт на паўднёвым ускрайку Іспаніі, уваходзіць у правінцыю Кадыс, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусія. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Кампа-дэ-Гібралтар. Займае плошчу 419 км². Насельніцтва складае 17 768 чалавек (на 2010 год). Адлегласць 101 км да адміністрацыйнага цэнтра правінцыі.
Горад
Тарыфа
Tarifa
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насупраць горада ляжыць аднайменны востраў. Слова тарыф (збор, мыта) паходзіць ад назвы гэтага вострава. Тут упершыню сталі збіраць зборы з купцоў за тавары, якія дастаўляюцца ў порт.
Гісторыя
правіцьУ антычнасці вядомы як калонія Юлія Трансдукта («Юлія за пралівам»). Пасля ўварвання ў Іспанію арабаў умацаваны і пераназваны ў гонар першага мусульманіна Тарыфа ібн Малука, які ступіў на зямлю Іспаніі ў 710 годзе.
У XI стагоддзі — у складзе таіф Альхесірас (1031) і Севілья (1057). У 1292 г. захоплены кастыльскім каралём Санча IV. У 1296 г. замак ад націску маўраў абараняў Гусман Добры — родапачынальнік роду Медзіна-Сідонія. Спроба маўраў адваяваць Тарыфу ў 1340 г. таксама не ўвянчалася поспехам.
У XV—XVII стст. Тарыфай валодалі маркізы з роду Энрыкесаў. У 1810-11 гг. — у цэнтры баявых дзеянняў іспана-французскай вайны.
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіцьСярэднявечная крэпасць у Тарыфе, якая носіць імя Гусмана, была закладзена яшчэ пры Абд ар-Рахмане III, пасля дабудоўвалася. Са сцен крэпасці (замка) Гусмана бачны горы Марока па іншы бок Гібралтарскага праліва.
З трох сярэднявечных варот горада захаваліся толькі адны. Цэрквы Дзевы Марыі і Апостала Матфея выбудаваны ў тых месцах, дзе раней былі мячэці.
Дзякуючы моцным вятрам, якія дзьмуць увесь час у раёне Тарыфа добрыя ўмовы для занятку віндсерфінгам і кайтсерфінгам.
З порта Тарыфа ўвесь час ходзіць паром на афрыканскі кантынент у порт Танжэр. З 2004 г. у горадзе праходзіць штогадовы фестываль афрыканскага кіно.
У Тарыфе размешчаны мыс Марокі, самая паўднёвая кропка кантынентальнай Еўропы. У наваколлях — разваліны старажытнарымскага горада Баэла-Клаўдзія.
Фатаграфіі
правіць-
Замак
-
-
-
-
Зноскі
- ↑ Poblaciones de hecho desde 1900 hasta 1991. Cifras oficiales de los Censos respectivos.(нявызн.)(недаступная спасылка). Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі (INE). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2015. Праверана 24 чэрвеня 2011.
- ↑ Series de población desde 1996. Cifras oficiales de la Revisión anual del Padrón municipal a 1 de enero de cada año.(нявызн.)(недаступная спасылка). Нацыянальны інстытут статыстыкі Іспаніі (INE). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 24 чэрвеня 2011.
Спасылкі
правіць- Афіцыйная старонка (ісп.)