Тавар
Тава́р — прадукт працы, выраблены для задавальнення патрэб грамадства шляхам куплі-продажу ці абмену на рынку.
Прадукт працы становіцца таварам ва ўмовах грамадскага падзелу працы і адасаблення вытворцаў на выраб якога-небудзь прадукту. Тавар мае вартасць і спажывецкую вартасць. Паводле Карла Маркса, 2 бакі тавара абумоўліваюцца дваістым характарам, увасобленай у ім працы. Спажывецкая вартасць утвараецца вызначанай карыснай працай работніка пэўнай спецыяльнасці (канкрэтная праца) і складае рэчавы змест багацця кожнага грамадства. Вартасць утвараецца абстрактнай працай — затратай інтэлектуальнай, нервовай, мускульнай энергіі таваравытворцы наогул, незалежна ад канкрэтнай формы праяўлення. У адпаведнасці з працоўнай тэорыяй вартасці (Адам Сміт, Давід Рыкарда, Карл Маркс) спажывецкая вартасць з’яўляецца носьбітам вартасці, але паміж імі існуе ўнутраная супярэчнасць. Як спажывецкія вартасці розныя тавары якасна неаднародныя і колькасна несувымерныя, як вартасці — аднародныя. Гэтая агульная ўласцівасць (арэчаўленая грамадская праца) дае магчымасць прыраўноўваць тавар адзін да аднога і абменьваць яго ў адпаведных прапорцыях.
Гл. таксама правіць
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).