Паслуга
Паслу́га — дзеянне або дзейнасць кагосьці на карысць іншай асобы. «Мэтанакіраваная дзейнасць, вынікі якой маюць праяву ў карысным эфекце».[1]
У камерцыі — працоўная мэтазгодная дзейнасць, вынікі якой адлюстроўваюцца ў карысным эфекце, асаблівым спажывецкім кошце. Асаблівасцю паслугі з'яўляецца супадзенне ў часе і ў прасторы працэсаў вытворчасці, рэалізацыі і спажывання яе спажывецкага кошту.
Паслугі ўваходзяць у трацічнага сектара эканомікі, які стаў вядучым у развітых краінах у эпоху постіндустрыялізму.
Значэнне паслуг
правіцьСярод фактараў, якія стымулююць развіццё рынку паслуг, дамінуючымі з'яўляюцца паскоранае развіццё навукова-тэхнічнага прагрэсу і звязаны з інтэнсіфікацыяй вытворчасці рост даходаў насельніцтва[1].
У сучасным грамадстве сфера паслуг, задавальняючы шырокі спектр грамадскіх і індывідуальных патрэбнасцей, спрыяе эфектыўнаму развіццю эканамічных і сацыяльных адносін.
Класіфікацыя паслуг
правіцьУ міжнародным гандлі разглядаюць больш за 600 разнавіднасцяў паслуг, аб'яднаных у такія класіфікацыйныя групы як[1]:
- Транспартнае абслугоўванне з падраздзяленнем на пасажырскія і грузавыя перавозкі;
- Падарожжы дзелавыя і асабістыя;
- Сувязь;
- Будаўніцтва;
- Страхаванне;
- Фінансавыя;
- Камп'ютарныя, інфармацыйныя паслугі;
- Роялці і ліцэнзаванне;
- Іншыя бізнес паслугі, такія як пасрэдніцкія, тэхнічныя, лізінгавыя;
- Персанальныя, культурныя і рэкрэацыйнай паслугі;
- Паслугі дзяржаўных устаноў.