Постіндустрыяльнае грамадства

По́стіндустрыя́льнае грама́дства — гэта грамадства, у эканоміцы якога, у выніку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і істотнага росту даходаў насельніцтва, прыярытэт перайшоў ад пераважнай вытворчасці тавараў да вытворчасці паслуг. Вытворчым рэсурсам становяцца інфармацыя і веды. Навуковыя распрацоўкі становяцца галоўнай рухальнай сілай эканомікі. Найбольш каштоўнымі якасцямі з'яўляюцца ўзровень адукацыі, прафесіяналізм, навучальнасць і крэатыўнасць працаўніка.

Постіндустрыяльнымі краінамі завуць, як правіла, тыя, у якіх на сферу паслуг прыпадае значна больш паловы ВУП[1]. Пад гэты крытэрый трапляюць, у прыватнасці, ЗША (на сферу паслуг прыпадае 80 % ВУП ЗША, 2002), краіны Еўрасаюза (сфера паслуг — 69,4 % ВУП, 2004), Аўстралія (69 % ВУП, 2003), Японія (67,7 % ВУП, 2001), Канада (70 % ВУП, 2004).

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Постиндустриальное общество Архівавана 21 мая 2008. // Словарь по общественным наукам. Глоссарий.ру