Пад коштам у эканоміцы разумеюць каштоўнасць грошай, якія былі выдаткаваны на выраб тавару і таму больш не даступныя да выкарыстання. Кошт з’яўляецца адным з фактараў утварэння цаны гэтага тавару на рынку.

Кошт — колькасць грошай, у абмен на якія гандляр гатовы прадаць адзінку тавару, а пакупнік — набыць яе. Кошт з’яўляецца колькасным выражэннем вартасці тавару ці паслугі.

Палітэканамічныя канцэпцыі кошту

правіць

Кошт — грашовае выяўленне аб’ектыўнай вартасці тавару, велічыня якога залежыць ад выдаткаў працоўнага часу (працы) на выраб адзінкі тавару. Аднак, не заўсёды кошт залежыць выключна ад аб’ектыўнай вартасці. Часам на велічыню кошту ўплываюць і суб’ектыўныя ацэнкі патрэбаў, што выклікае змену памеру попыту і прапановы.

Калі прыняць працу за аснову вартасці тавару, з гэтага яшчэ не абавязкова вынікае, што варта адмаўляць выпадковыя часовыя адхіленні дзейснага ці рынкавага кошту тавараў ад першаснай і натуральнай велічыні кошту.

Карл Маркс сцвярджаў, што на велічыню кошту ўплываюць такія аб’ектыўныя фактары, як неабходныя выдаткі грамадскай працы для вырабу прадукцыі, а таксама фактары ўнутры- і міжгаліновай канкурэнцыі. Яго тэорыя даданай вартасці тлумачыць магчымасць атрымання прыбытку пры захаванні прынцыпу вартаснай эквівалентнасці і добраахвотнасці на ўсіх этапах вытворчасці і абмену тавараў. Гэта дазволіла глыбей зразумець аб’ектыўны бок кошту.

Аднак, існуе і суб’ектыўны бок кошту, калі разглядаецца не памер аб’ектыўных грамадскіх выдаткаў на вытворчасць тавару, а непасрэдна суб’ектыўная карыснасць тавару, якую можа прынесці яго спажыванне. Таму часам кошт лічаць суб’ектыўнай ацэнкай карыснасці тавару. Кошт у названай канцэпцыі выступае ў ролі «ахвяры» з боку пакупніка, грашовае выражэнне альтэрнатыўнага кошту.

Паняцце кошту

правіць

Вызначэнне катэгорыі «кошт» моцна залежыць ад таго, якой эканамічнай тэорыі аддаюць перавагу аўтары:

  • Грашовае выражэнне выдаткаў грамадскай працы для вырабу адзінкі тавару ці паслугі;
  • Грашовае выражэнне карыснасці тавару для асобна ўзятага спажыўца;
  • Грашовае выражэнне сістэмы коштаўтваральных фактараў;
  • Колькасць грошай, за якую гандляр гатовы прадаць тавар ці паслугу, а пакупнік гатовы набыць;
  • Элемент рынку, які проста ўплывае на памер попыту і прапановы на пэўны тавар;
  • Інструмент рынкавай канкурэнцыі;
  • Істотная характарыстыка тавару на рынку;
  • Адзін з элементаў комплексу маркетынгу.

Коштаўтваральныя фактары ў сучасных умовах рынку

правіць

Вылучаюць наступныя коштаўтваральныя фактары:

  1. Выдаткі грамадскай працы.
  2. Карыснасць тавару для спажыўца.
  3. Попыт на рынку на тавар і яго эластычнасць.
  4. Узровень канкурэнцыі на рынку.
  5. Дзяржаўнае рэгуляванне эканомікі.

Віды коштаў

правіць

Рознічны кошт

правіць

Рознічны кошт — кошт, які ўстанаўліваецца на тавар, які прадаецца ў асабістае карыстанне ў невялікай колькасці. Рознічны кошт вызначаецца, як кошт тавару, які рэалізоўваецца насельніцтву для асабістага, сямейнага ці дамашняга карыстання. Рознічны кошт уключае ў сабе выдаткі вытворчасці і рэалізацыі, прыбытак вытворцы, падаткі, а таксама аптовую нацэнку.

Аптовы кошт

правіць

Аптовы кошт — кошт, які ўсталёўваецца на тавар, які прадаецца буйнымі партыямі оптам. Аптовы кошт усталёўваецца на тавары, якія рэалізуюцца не з мэтай канечнага спажывання, а з мэтай далейшага перапродажу ці прафесійнага ўжывання. Як правіла, аптовы кошт больш, чым рознічны кошт.

Закупны кошт

правіць

Закупны кошт — від аптовага кошту, які ўжываецца пры закупах сельскагаспадарчай прадукцыі дзяржавай на ўнутраным рынку. Закупныя кошты дыферэнцуюцца ў залежнасці ад якасці прадукцыі і з улікам геаграфічнай сегментацыі рынку. Закупны кошт — кошт сельскагаспадарчай прадукцыі, якая набываецца ў вытворцаў на ўнутраным рынку паводле дагавора кантрактацыі.

Рыначны кошт

правіць

Рыначны кошт — кошт, які ўстанаўліваецца выключна пад уплывам велічыні попыту і прапановы на рынку ў пэўны момант. На рыначны кошт нічога, апроч попыту і прапановы, ўплываць не павінна, інакш рыначны кошт страчвае свой статус. Названы від кошту характэрны для рыначнай эканомікі з дасканалай канкурэнцыяй.

Рыначны кошт — кошт, па якім фактычна адбываецца продаж і набыццё тавару ці паслугі.

Спасылкі

правіць