Мерчандайзінг
Мерчанда́йзінг (ад англ.: merchandising) — частка працэсу маркетынгу, якая вызначае методыку продажу тавару ў краме.
Мерчандайзінг прызваны вызначаць шэраг прадаваемых у рознічнай краме тавараў, спосабы выкладкі тавараў, забеспячэнне іх рэкламнымі матэрыяламі, коштамі. Паняцце мерчандайзінгу непрымянімае да продажаў увогуле (паслуг, аптовых продажаў, рознічным продажам праз інтэрнэт-краму).
Мерчандайзінг — від дзейнасці, накіраваны на прасоўванне тавараў і гандлёвых марак на рэгіянальным рынку, які выкарыстоўваецца вялікімі прадпрыемствамі рознічнага гандлю (супермаркетамі, гіпермаркетамі), прычынай узнікнення якога стаў недахоп кваліфікаваных прадаўцоў.
Асноўнымі патрабаваннямі для ўжывання з'яўляюцца:
- прадпрыемства павінна заўсёды мець у наяўнасці поўны шэраг тавараў;
- неабходна спецыяльнае афармленне: арганізацыя гандлёвых залаў, у тым ліку спецыяльнае халадзільнае абсталяванне, стэлажы, вітрыны з падагрэвам і г.д.; расстаноўка абсталявання па зале, гукавая атмасфера гандлёвага зала, колер сцен, асвятленне;
- унутры прадпрыемства павінны быць створаны невялікія гандлёвыя кропкі, звычайна з больш дарагім і якасным таварам;
- выкладка тавараў павінна рабіцца такім чынам, каб прымусіць спажыўца як мага больш хадзіць па гандлёвых залах прадпрыемства, пры гэтым практычна не карыстацца дапамогай прадаўцоў.
Выкладка тавараў з'яўляецца адным з асноўных элементаў сістэмы мерчандайзінгу. Вельмі часта ўкараненне мерчандайзінгу пачынаюць менавіта з кантролю і аналізу выкладкі тавару. Мерчандайзінг прадукцыі так жа важны, як распрацоўка брэнда тавару, рэкламы і правядзення рэкламных акцый. Па гэтай прычыне ў цяперашні час з'яўляюцца мерчандайзінгавыя агенцтвы, якія прадстаўляюць паслугі рознічным прадаўцам.