Андалу́сі́я, або Андалу́зія[1][2] (ісп.: Andalucía [andaluθia], лац.: Vandalitia) — іспанская аўтаномная супольнасць, якая складаецца з васьмі правінцый: Альмерыя, Гранада, Кадыс, Кордава, Малага, Севілья, Уэльва і Хаэн. Яе сталіцай з’яўляецца Севілья. Андалусія знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку Еўропы, на поўдні абмываецца Гібралтарскім пралівам і Міжземным морам, на захадзе мяжуе з Партугаліяй і Атлантычным акіянам. Унутры Іспаніі на поўначы Андалусія мяжуе з Эстрэмадурай і Кастылія — Ла Манчай, на ўсходзе з Мурсіяй.

Андалусія
Andalucía
Герб[d] Сцяг[d]
Герб[d] Сцяг[d]
Краіна  Іспанія
Гімн Гімн Андалусіі[d]
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Севілья
Дата ўтварэння 1835
Кіраўнік Хуан Мануэль Марэна Банілья[d]
Афіцыйная мова іспанская
Насельніцтва (2011)
8 415 490 (1-е месца)
Шчыльнасць 89,95 чал./км² (13-е месца)
Плошча 87 268 км²
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 Муласен 3 478 м
Андалусія на карце
Часавы пояс UTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2 AN
Паштовыя індэксы AN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Тэрыторыя Андалусіі з найстаражытных часоў была заселеная рознымі этнасамі. У VIII стагоддзі да н.э. у выніку кантактаў мясцовага насельніцтва (тартэсіі, іберы) з фінікійцамі, кельтамі і іншымі плямёнамі ўтварылася дзяржава Тартэс. З VII стагоддзя тэрыторыя кантралявалася пунійцамі, якія захавалі свой уплыў на поўдні Пірэнейскага паўвострава нават пасля распаду Тартэса ў канцы VI стагоддзя да н.э[3].

У 206–205 гадах да н.э. тэрыторыя Андалусіі была заваяваная Рымам і ў 197 годзе да н.э. уключаная ў склад правінцыі Бліжняя Іспанія, якая з 14 года н.э. называлася Бетыка. У 409 годзе тэрыторыю засялілі вандалы. Пасля іх пераходу ў Афрыку ў 429 годзе Андалусія трапіла пад уладу Свеўскага каралеўства, а з 554 года — Візантыі. У канцы VII стагоддзя яна была заваяваная вестготамі, а ў 711 годзе Вестгоцкае каралеўства было разгромлена арабамі. Заваяваныя землі Пірэнейскага паўвострава арабы назвалі «біляд аль-вандалус» («краіна вандалаў»), адкуль і паходзіць назва «Андалусія»[3].

У 756 годзе на тэрыторыі Андалусіі ўзнік Кордаўскі эмірат (з 929 года — Кордаўскі халіфат), які ў 1031 годзе распаўся на шэраг эміратаў (гл. Аль-Андалус). У ходзе Рэканкісты да 1492 года Андалусія была цалкам адваяваная ў арабаў і стала часткай Іспанскага каралеўства[3].

Сучасны перыяд

правіць

З другой паловы XIX стагоддзя ў Андалусіі шырока распаўсюдзіліся рэспубліканскія і федэралісцкія ідэі. У гады Другой Іспанскай Рэспублікі (1931–1936) насельніцтва Андалусіі змагалася за аўтаномію. са студзеня 1982 года Андалусія з’яўляецца аўтаномнай вобласцю Іспаніі[3].

Вядомыя асобы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Напісанне Андалу́сі́я і Андалузія паводле артыкула Андалусія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
  2. Націск Андалу́зія паводле Шаблон:Крыніцы/Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне
  3. а б в г АНДАЛУСИЯ • Большая российская энциклопедия - электронная версия. old.bigenc.ru. Праверана 25 снежня 2024.

Спасылкі

правіць