Геральдычная карона
Карона — элемент герба, які азмяшчаецца на прылбіцы. У залежнасці ад сацыяльнага стану ўладальніка можа быць трох-пяці (і г.д.)-пялёсткавай, з перлінамі, каштоўнымі камянямі альбо без іх[1].
Тыпы карон
правіцьІнуе шмат тыпаў карон, сярод якіх трэба згадаць княжацкую, графскую, баронскую і шляхецкую. На гербах духоўных асоб карона замяшчаецца мітрай, клабуком, капелюшом і г.д[1].
Карона | Назва | Апісанне |
---|---|---|
Каралеўская карона[2] | ||
Княжацкая карона[2] | Уяўляе сабой мітру цёмна-малінавага аксаміту з гарнастаевай апушкай і трыма залатымі дугамі з перлінамі. Уверсе кароны замяшчаецца куля з крыжам[2] | |
Маркграфская карона[2] | ||
Графская карона[2] | Залаты абруч з дзевяццю флеўронамі[2] | |
Баронская карона (нямецкая)[2] | Залаты абруч з сямю флеўронамі[2] | |
Баронская карона (французская)[2] | ||
Шляхецкая карона | Залаты абруч з трыма зубамі ў выглядзе лісткоў ліліі (флеўронаў) і дзвюма перлінамі паміж імі[2] |
Зноскі
- ↑ а б Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геральдычная карона