Еўрапейскі Саюз
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Еўрапейскі саюз (Еўрасаюз, ЕС) — эканамічны і палітычны саюз 27 дзяржаў Еўропы. Быў заснаваны 1 студзеня 1993 года згодна з Маастрыхцкай дамовай. У арганізацыйным і функцыянальным аспектах ЕС спалучае рысы міжурадавай і наднацыянальнай арганізацыі.
Назва на афіцыйных мовах ЕС:
Балгарская: Европейски съюз |
|
![]() Сцяг |
|
Дэвіз: Згода ў разнастайнасці | |
Гімн | |
---|---|
Ода "Да радасці" (інструментальная версія) |
|
Карта | |
![]() Дзяржавы — члены Еўрапейскага саюза |
|
Асноўная інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Брусель |
Палітычныя цэнтры |
Люксембург Страсбург |
Найбуйнейшы горад | Парыж |
Дзяржавы-члены | |
Афіцыйныя мовы | |
Рэлігія (2015) |
Хрысціяне - 71.6%: |
Урад | |
Старшыня савета | Шарль Мішэль |
Старшыня камісіі | Урсула фон дэр Ляен |
Старшыня парламента | Раберта Мецола |
Савет міністраў |
![]() |
Фарміраванне | |
Парыжскі дагавор | 23 ліпеня 1952 |
Рымскі дагавор | 1 студзеня 1958 |
Маастрыхцкі дагавор | 1 лістапада 1993 |
Лісабонскі дагавор | 1 снежня 2009 |
Геаграфічнае апісанне | |
Тэрыторыя |
7-я ў свеце 4 236 351 км² вада - 3.08% |
Насельніцтва (2020) |
3-е ў свеце ▲ 447 206 135 чал. шчыльнасць - 106 чал/км² |
ВУП (па ППЗ, 2020) |
2-і ў свеце усяго: ▲ $ 20,366 трлн ВУП/чал: $ 45 541 |
ВУП (намінал, 2020) |
2-і ў свеце усяго: ▲ $ 16,033 трлн ВУП/чал: $ 35 851 |
ІЧР |
▲ 0,899 вельмі высокі |
Валюты | |
Часавы пояс |
UTC ад 0 да +2 Летні час: UTC ад +1 да +3 |
Дамен верхняга ўзроўню | .eu |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт ЕС . |
Займае плошчу каля 4,233,255 км2. Прыкладнае насельніцтва саюза — 448 мільёнаў чалавек[1].
Дзяржавы-члены правіць
У Еўрапейскі саюз уваходзяць 27 дзяржаў:
Нумар | Дзяржава | Год уступлення |
---|---|---|
1 | Аўстрыя | 1995 |
2 | Балгарыя | 2007 |
3 | Бельгія | 1957 |
4 | Венгрыя | 2004 |
5 | Германія | 1957 |
6 | Грэцыя | 1981 |
7 | Данія | 1973 |
8 | Ірландыя | 1973 |
9 | Іспанія | 1986 |
10 | Італія | 1957 |
11 | Кіпр | 2004 |
12 | Латвія | 2004 |
13 | Літва | 2004 |
14 | Люксембург | 1957 |
15 | Мальта | 2004 |
16 | Нідэрланды | 1957 |
17 | Партугалія | 1986 |
18 | Польшча | 2004 |
19 | Румынія | 2007 |
20 | Славакія | 2004 |
21 | Славенія | 2004 |
22 | Фінляндыя | 1995 |
23 | Францыя | 1957 |
24 | Харватыя | 2013 |
25 | Чэхія | 2004 |
26 | Швецыя | 1995 |
27 | Эстонія | 2004 |
Кандыдаты на ўступленне правіць
8 краін маюць статус афіцыйных кандыдатаў на ўступленне ў Еўрапейскі Саюз:
Нумар | Дзяржава | Год атрымання статусу кандыдата | Год пачатку перамоваў |
---|---|---|---|
1 | Албанія | 2014 | 2020 |
2 | Паўночная Македонія | 2005 | 2020 |
3 | Сербія | 2012 | 2014 |
4 | Турцыя | 1999 | 2005 |
5 | Чарнагорыя | 2010 | 2012 |
6 | Украіна | 2022 | |
7 | Малдова | 2022 | |
8 | Боснія і Герцагавіна | 2022 |
Гісторыя правіць
Ідэі пан’еўрапеізма, доўгі час высоўваліся мысліцелямі Еўропы на працягу апошніх стагоддзяў, з асаблівай сілай загучалі пасля Другой сусветнай вайны. У пасляваенны перыяд у гэтай частцы свету з’явіўся цэлы шэраг арганізацый: Савет Еўропы, НАТА, Заходнееўрапейскі саюз.
Першы крок у бок стварэння сучаснага Еўрасаюза быў зроблены ў 1951: ФРГ, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Францыя, Італія падпісалі дамову аб заснаванні Еўрапейскага аб’яднання вуглю і сталі (ЕАВС, ECSC — European Coal and Steel Community), мэтай якой стала аб’яднанне еўрапейскіх рэсурсаў па вытворчасці сталі і вуглю, у сілу дадзеная дамова ўступіла з ліпеня 1952.
З мэтай паглыблення эканамічнай інтэграцыі тыя ж шэсць дзяржаў у 1957 заснавалі Еўрапейскую эканамічную супольнасць (ЕЭС, Агульны рынак) (EEC — European Economic Community) і Еўрапейскую супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам, Euratom — European Atomic Energy Community). Найважнейшай і самай шырокай па сферы кампетэнцыі з гэтых трох еўрапейскіх супольнасцей з’яўлялася ЕЭС, так што ў 1993 яна была афіцыйна пераназвана ў Еўрапейскую супольнасць (EC — European Community).
Працэс развіцця і ператварэння гэтых еўрапейскіх супольнасцей у сучасны Еўрапейскі саюз адбываўся доўгім шляхам, па-першае, перадачай усё большага ліку функцый кіравання на наднацыянальны ўзровень і, па-другое, павелічэннем ліку ўдзельнікаў працэсу інтэграцыі.
Пашырэнне правіць
У адпаведнасці з Капенгагенскімі крытэрыямі, членства ў ЕС адкрыта для любой еўрапейскай дзяржавы, якая з’яўляецца стабільным, свабодным рынкам ліберальнай дэмакратыі, якая паважае вяршэнства права і правоў чалавека. Акрамя таго, яна павінна быць гатова прыняць усе абавязацельствы, звязаныя з членствам, такія як прыняцце ўсіх раней узгодненых законаў (170 000 старонак дасягненняў супольнасці) і пераход на еўра[2].
Год | Краіна | Агульная колькасць членаў |
---|---|---|
1957 | Бельгія Германія Італія Люксембург Нідэрланды Францыя | 6 |
1973 | Вялікабрытанія Данія Ірландыя | 9 |
1981 | Грэцыя | 10 |
1985 | Грэнландыя (аўтаномная тэрыторыя Даніі) выходзіць з супольнасці | 10 |
1986 | Іспанія Партугалія | 12 |
1990 | ГДР (далучылася да ФРГ) | 12 |
1995 | Аўстрыя Фінляндыя Швецыя | 15 |
2004 | Венгрыя Кіпр Латвія Літва Мальта Польшча Славакія Славенія Чэхія Эстонія | 25 |
2007 | Балгарыя Румынія | 27 |
2013 | Харватыя | 28 |
2020 | Вялікабрытанія выходзіць з саюза | 27 |
Нарвегія правіць
У Нарвегіі двойчы праводзілі рэферэндумы аб уступе ў ЕС, у 1972 і 1994 гадах. На першым рэферэндуме асноўныя асцярогі звязваліся з абмежаваннем незалежнасці, на другім — з сельскай гаспадаркай.
Асноўныя падзеі ў гісторыі паглыблення інтэграцыі ЕС правіць
- 1951 — Парыжская дамова і стварэнне Еўрапейскага аб’яднання вугля і сталі (ЕОУС)
- 1957 — Рымская дамова і стварэнне Еўрапейскіх эканамічных супольнасцяў (ужываецца, як правіла, у адзіночным ліку)(ЕЭС) і Еўратама
- 1967 — дамова аб зліцці, у выніку якой была створана адзіная Рада і адзіная Камісія для трох еўрапейскіх супольнасцяў ЕАВС, ЕЭС і Еўратама
- 1979 — першыя ўсенародныя выбары ў Еўрапейскі парламент
- 1985 — падпісанне Шэнгенскай дамовы
- 1986 — Адзіны еўрапейскі акт — першая істотная змена ўстаноўчых дамоў ЕС
- 1993 — Маастрыхцкая дамова і стварэнне на аснове Супольнасцяў Еўрапейскага саюза
- 1999 — уводзіны адзінай еўрапейскай валюты — еўра (у наяўным звароце з 2002)
- 2004 — падпісанне Канстытуцыі ЕС (у сілу не ўступіла)
- 2007 — падпісанне Лісабонскага дагавору
- 2007 — лідары Францыі, Італіі і Іспаніі абвясцілі аб стварэнні новай арганізацыі — Міжземнаморскага саюза
- 2020 — выхад Вялікабрытаніі з саюза
- 2022 — наданне Украіне, Малдове і Босніі і герцагавіне статуса кандыдата на ўступленне
Дагаворы правіць
Падпісаны Набыў моц Дакумент |
1948 1948 Брусельскі пакт |
1951 1952 Парыжскі дагавор |
1954 1955 Парыжскія пагадненні |
1957 1958 Рымскі дагавор |
1965 1967 Дагавор зліцця |
1975 недастасоўна Рашэнне Еўрапейскага савета |
1986 1987 Адзіны еўрапейскі акт |
1992 1993 Маастрыхцкі дагавор |
1997 1999 Амстэрдамскі дагавор |
2001 2003 Ніцкі дагавор |
2007 2009 Лісабонскі дагавор |
||||||||||
Тры апоры Еўрапейскага саюза: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскія супольнасці: | |||||||||||||||||||||
Еўрапейская супольнасць па атамнай энергіі (Еўратам) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае аб'яднанне вуглю і сталі (ЕАВС) | Тэрмін дзеяння мінуў у 2002-м | Еўрапейскі саюз (ЕС) | |||||||||||||||||||
Еўрапейская эканамічная супольнасць (ЕЭС) | Еўрапейская супольнасць (ЕС) | ||||||||||||||||||||
TREVI | Правасуддзе і ўнутраныя справы (ПУД) | ||||||||||||||||||||
Паліцэйскае і судовае супрацоўніцтва па крымінальных справах (ПССУ) | |||||||||||||||||||||
Еўрапейскае палітычнае супрацоўніцтва (ЕПС) | Агульная знешняя палітыка і палітыка бяспекі (АЗПБ) | ||||||||||||||||||||
Некансалідаваныя органы | Заходнееўрапейскі саюз (ЗЕС) | ||||||||||||||||||||
Спыненне дзейнасці да 2011-га | |||||||||||||||||||||
Геаграфія правіць
Геаграфічнае становішча правіць
Еўрапейскі саюз амаль поўнасцю знаходзіцца ў Еўропе (за выключэннем Кіпра, які геаграфічна адносіцца да Азіі). Агульная тэрыторыя складае 4 422 773 кіламетры квадратныя, а насельніцтва налічвае каля 448 мільёнаў чалавек. Берагавая лінія вельмі неаднародная, таму Еуропа мае шмат паўвыспаў ды мораў, якія яе амываюць. Амаль поўнасцю Іспанія і Партугалія знаходзяцца на Пірэнэйскай паўвыспе, Італія — на Апенінскай, Балгарыя і Грэцыя — на Балканскай, Данія — на паўвыспе Ютландыя.
Найбольш буйныя моры: Міжземнае на поўдні (у ім выдзяляюць Лігурыйскае і Цірэнскае каля берагоў Францыі і Італіі), Адрыятычнае паміж Італіяй і Харватыяй, таксама Іанічнае, Эгейскае і Мрамарнае каля Грэцыі, Кантабрыйскае мора (другая назва — Біскайскі заліў) на захадзе, амывае Іспанію ды Францыю, Паўночнае мора на паўночным захадзе, якое ляжыць паміж Брытаніяй, Даніяй, Нямеччынай і Нідэрландамі; Балтыйскае мора на паўночным усходзе паміж Польшчай і Прыбалтыкай за аднаго боку і Фінляндыяй са Швецыяй з другога.
Большая колькасць краін ЕС маюць выхад да мора, што гаворыць пра вялікія магчымасці да міжнародных і міжкантынентальных сувязяў амаль з усімі краінамі свету, што ЕС актыўна выкарыстоўвае.
Рэльеф правіць
Нягледзячы на адносна невялікі размер, Еўрапейскі саюз мае вельмі разнародны рэльеф. У агульным, можна выдзеліць пераважна раўнінныя паўночныя краіны і пераважна гарыстыя паўднёвыя. Сярод гор ЕС найбольш значнымі з’яўляюцца Альпы, Пірэнэі ды Карпаты. Многія горныя сістэмы з’яўляюцца пачаткам буйнейшых рэк Еўропы. Найвышэйшая кропка ЕС — гара Манблан (4810 м) на мяжы Італіі і Францыі, а найніжэйшая — польдэр Прынца Александра у Нідэрландах (ляжыць на 7 метраў ніжэй за ўзровень мора). На рэльеф паўночных краін моцна паўплывалі леднікі.
Рэльеф мае каласальны ўплыў на развіццё ЕС — па-першае, узвышшы адрозніваюцца відамі гаспадаркі, што стварае больш «разнастайную» эканоміку, па-другое, яны фармуюць геаграфічны каркас эканомікі і транспарту Еўрапейскага саюза (напрыклад, з-за гор Пірэнэяў існуюць толькі 4 аўтамагістралі, што злучаюць Францыю з Іспаніяй). Таксама, рэльеф ўплывае і на распаўсюджанне карысных выкапанняў: рудныя выкапнні амаль заўсёды знаходзяцца на ўзвышшах і ў гарах, а нярудныя і паліўныя (акрамя ўрану) — на раўнінах.
Унутраныя воды правіць
Еўрапейскі саюз даволі добра забяспечаны ўнутранымі водамі. Амаль увесь павярховы сток належыць да басейну Атлантычнага акіяна — басейны ўнутранага стоку зусім не значныя і знаходзяцца, у асноўным, у вададэфіцытных рэгіёнах. Дзякуючы блізасці да Атлантычнага акіяна, амаль уся тэрыторыя ЕС атрымлівае дастатковую колькасць ападкаў. Выключэнне — унутраныя тэрыторыі Іспаніі і Партугаліі з найбольш актуальнай праблемай недахопу вады, таму там патрэбен менеджмент водных рэсурсаў і аптымізацыя сельскай гаспадаркі. Рачная сетка даволі старажытная, але некаторыя рэкі на поўначы адносна маладыя, бо сфарміраваліся толькі пасля апошняга ледніка. Найбольш буйныя рэкі ЕС — Рэйн — у Германіі, Луара — у Францыі, Дунай — у Германіі, Аўстрыі, Славакіі, Венгрыі, Харватыі, Румыніі і Балгарыі. Усе яны з’яўляюцца значнымі транспартнымі артэрыямі, а на ўзвышшах ды ў гарах некаторыя рэкі выкарыстоўваюцца як месца размяшчэння ГЭС, напрыклад Рона і Адзіджэ.
Клімат правіць
Большая частка Еўропы — дакладна, паўночная і цэнтральная — належыць да ўмеранага клімату, таксама выдзяляюць субтрапічны клімат ў паўдневаеўрапейскіх краінах. Моцна ўплывае на клімат плыня Гальфстрым, дзякуючы чаму тэмпературы ў Еўропе месцамі на 10 градусаў вышэйшыя за сярэднешыротныя (расійскі горад Уладзівасток знаходзіцца на той жа шыраце, што і Лазурны бераг). Гэта вызначае больш спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі і развіцця інфраструктуры.
Поўнач Фінляндыі захоплівае субарктычны клімат. На захадзе ЕС распаўсюджаны марскі клімат, у цэнтральнай і ўсходняй частцы — пераходны, з меншай колькасцю ападкаў і больш халоднай зімой. На поўдні ЕС дамінуе субтрапічны міжземнаморскі клімат, які мае цеплае і сухое лета, а таксама дажджлівую і не вельмі халодную зіму. У ім знаходзяцца амаль ўсе Еўрапейскія курорты.
Карысныя выкапні правіць
Распаўсюджанне карысных выкапанняў цесна звязана з тэктанічнай будовай тэрыторыі ЕС: яна вельмі неаднародная, таму ў ЕС знаходзіцца вялікі спектр розных мінеральных радовішчаў. У агульным, пачынаючы з 80-х гадоў апошняга стагоддзя, краіны Еўропы (а потым і ЕС) праводзяць палітыку адыходу ад здабыўнай і арыентаванай на яе прамысловасці.
Радовішчы нафты і прыроднага газу не вельмі распаўсюджаны на тэрыторыі ЕС, але значныя запасы знаходзяцца на шэльфе Паўночнага мора (Велікабрытанія, Нідэрланды), дзе выкарыстоўваюцца сумесна з Нарвегіяй. Шмат менш значныя радовішчы знойдзены ў Італіі і Францыі. Зразумела, што нафты і газу, якія здабываюцца, не хапае для прамысловасці, таму ЕС купляе іх ў Расіі, Алжыра, Лівіі і Нарвегіі.
Вугаль распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі (Ньюкасл), Нямеччыне (Ахен, Рур) і Польшчы (Сілезія). З усіх пералічаных радовішчаў зараз выкарыстоўваецца толькі Верхнесілезскі ў Польшы, але і ён знаходзіцца ў крызісным становішчы. ЕС не забяспечвае сябе вуглем, таму яна вымушана купляць яго ў Расіі. Адметна, што Нямеччына з’яўляецца міравым лідарам па агульных запасах бурага вугля.
Экалогія правіць
Экалогія ў Еўрасаюзе пастаянна паляпшаецца, у асноўным, дзякуючы належным адносінам урада да яе. Але экалагічныя праблемы ўсё роўна існуюць, і выкліканы яны, галоўным вобразам, высокай шчыльнасцю насельніцтва і прамысловай нагрузкай на тэрыторыю.
Выкіды серы, азоту, діаксіду вугляроду ў атмасферу правіць
Гэта прычына кіслотных дажджоў, часткова — дэградацыі глебаў, пашкоджання жылога фонду, транспарту і маёмасці. Найбуйнейшыя эмісіі, ў асноўным, сустракаюцца ў старапрамысловых раёнах, напрыклад, французская Латарынгія альбо «Чорная Англія». Металургія, цеплаэнергетыка і хімічная прамысловаць з’яуляюцца аднымі з іх галоўных прычын.
Забруджванне мора правіць
Экалагічная сітуацыя найгоршая ў Балтыйскім моры, трохі лепей яна ў Міжземным і Паўночным морах. Забруджванню спрыяе вялізная сетка партоў, марскіх маршрутаў, трубаправодаў, якія праходзяць праз моры.
Забруджванне бытавым смеццем правіць
Шматлікае насельніцтва ЕС вымушае спраўляцца і з мусарам, якое яно вырабляе. Амаль да апошніх гадоў яго захоўвалі на звалках або палілі. Зараз ўсё больш і больш смецця трапляе на перапрацоўку.
Сістэма кіравання правіць
Еўрапейскі савет правіць
Еўрапейская камісія правіць
Еўрапейскі парламент правіць
Савет Еўрапейскага саюза правіць
Суд Еўрапейскага саюза правіць
У рамках ЕС важная роля належыць Суду ЕС. Рэгламент Суда ЕС зацверджаны Саветам ЕС. Прызнанне абавязковай юрысдыкцыі гэтага Суда — адна з умоў членства ў ЕС. Суд ЕС ўпаўнаважаны: рэгуляваць міждзяржаўныя спрэчкі; ануляваць дзеянне заканадаўчых актаў і рашэнняў, якія прымаюцца іншымі галоўнымі органамі, ЕС абавязваць дзяржавы — удзельніцы ЕС выконваць узятыя на сябе абавязкі; даваць тлумачэнне нормаў права ЕС. Ісцамі ў Судзе могуць выступаць дзяржавы-удзельніцы ЕС, нацыянальныя судовыя органы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Рашэнні Суда маюць абавязковую для бакоў сілу.
Іншыя органы правіць
Раздзяленне кампетэнцыі правіць
Прававая сістэма правіць
Замежныя справы правіць
Эканоміка правіць
Фінансавую палітыку рэгулюе Еўрапейскі цэнтральны банк. Найважнейшыя рашэнні прымаюцца на самітах кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц саюза.
ЕС мае адзіны рынак на тэрыторыі ўсіх сваіх членаў. 18 дзяржаў з ліку саюза далучыліся таксама да валютнага саюза, вядомай як еўразона, дзе выкарыстоўваецца еўра ў якасці адзінай валюты[3]. У 2012 годзе ЕС меў сукупнага ВУП у 16 трлн долараў, маючы 20 % доля ад сусветнага валавога ўнутранага прадукта з пункту гледжання парытэту пакупніцкай здольнасці[4].
Са спісу 500 найбуйнейшых карпарацый паводле велічыні прыбытку 161 з іх мае свае штаб-кватэры ў ЕС[5]. У 2007 годзе ўзровень беспрацоўя ў ЕС складаў 7 %[6], у той час як інвестыцыі складалі 21,4 % ВУП, інфляцыя была на ўзроўні 2,2 %, а сальда рахунку бягучых аперацый мела паказчык −0,9 % ВУП, што значыць невялікая перавага імпарту перад экспартам. У 2012 годзе ўзровень беспрацоўя ўжо складаў 11,4 %[6].
Існуе значная розніца ў ВУП на душу насельніцтва ў межах асобных дзяржаў ЕС. Гэты паказчык вагаецца паміж 11 300 і 69 800 еўра[7]. Розніца паміж самым заможным і самым бедным рэгіёнамі вагалася, у 2009 годзе, з 27 % ад сярэдняга для Еўрапейскага саюза ў Паўночна-заходнім рэгіёне Балгарыі да 332 % ад сярэдняга ў Лондане ў Вялікабрытаніі. Акрамя Лондану высокі паказчык ВУП на душу насельніцтва маюць Люксембург (62 500 еўра) і Брусель (52 500 еўра), у той час як найбольш беднымі рэгіёнамі з’яўляюцца Паўночна-заходні (6 400 еўра), Паўночна-ўсходні (6 900 еўра), Паўночна-цэнтральны (6 900 еўра) і Паўднёва-цэнтральны (7 200 еўра)[7].
Валютны саюз правіць
Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Стварэнне адзінай еўрапейскай валюты стала афіцыйнай мэтай Еўрапейскай эканамічнай супольнасці ў 1969 годзе. Аднак, толькі пасля складання Маастрыхцкага дагавора ў 1993 годзе дзяржавы-члены былі юрыдычна абавязаныя зладзіць валютны саюз не пазней за 1 студзеня 1999 года. У гэты дзень еўра быў прадстаўлены сусветнаму фінансаваму рынку ў якасці разліковай валюты 11 з 15 на той момант краін — членаў саюза. 1 студзеня 2002 года былі ўведзены ў наяўны зварот банкноты і манеты ў 12 краінах ЕС, якія склалі, такім чынам, гэтак званую Еўразону. На сёння Еўразона ўключае ў сабе 19 краін, апошняй з якіх з’яўляецца Літва, якая перайшла на еўра 1 студзеня 2015.
Насельніцтва правіць
Культура правіць
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ Eurostat (англ.). europa.eu. Праверана 16 жніўня 2023.
- ↑ Accession criteria(недаступная спасылка). Europa. Архівавана з першакрыніцы 9 February 2008. Праверана 25 August 2008.
- ↑ The Single Market. Europa web portal.
- ↑ World Economic Outlook Database, October 2013 Edition. International Monetary Fund.
- ↑ Global 500 2010: Countries — Australia. Fortune.
- ↑ а б Euro area and EU 27 unemployment up to 11,4 % and 10,5 %. Europa web portal.
- ↑ а б Sugar: Commission proposes more market-, consumer- and trade-friendly regime. Europa.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Еўрапейскі Саюз
- Афіцыйны сайт Еўрасаюза
- Журнал Новая Еўропа Архівавана 5 лістапада 2012.