Адрыятычнае мора
Адрыяты́чнае мо́ра (італ.: Mare Adriatico, харв. Jadransko more): паўзамкнёнае мора басейну Міжземнага мора, паміж Балканскім і Апенінскім паўвастравамі.
Плошча 144 тыс.км²; даўжыня Пн-Пд ~800 км, шырыня 93—222 км. Сярэдняя глыбіня 250 м, максімальная — да 1230 м. Тэмпература вады летам (жнівень) 24—26 °C, зімой (люты) — 7—13 °C. Салёнасць 30—38 ‰. Прылівы змяшаныя, на поўначы да 1,2 м. Усходнія берагі моцна парэзаныя, маюцца зручныя бухты і якарныя стаянкі; заходнія берагі роўныя, натуральных бухт мала.
Порты і ВМБ: Пула, Рыека, Шыбенік, Спліт, Дуброўнік, Бар, Бакар (усе — Харватыя), Дурэс, Влёра (усе — Албанія), Трыест, Венецыя, Равена, Пезара, Анкона, Бары, Брындызі (усе — Італія).
Літаратура
правіць- ВЭС-83, С.22.