Люты

другі месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах

Люты — другі месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 28 дзён, у высакосны год з 29 дзён, апошні месяц зімы. Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — люты[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як лютыи[2]. 15 лютага працягласць дня ў Мінску — 9 гадзін 48 мінут, сярэдняя вышыня Сонца над гарызонтам у поўдзень 23,3°. Сярэдняя сума сонечнай радыяцыі за месяц 133 МДж/м², радыяцыйны баланс адмоўны (-8 МДж/м²). Сярэдняя тэмпература паветра ў лютым −5,9 °C (-3,5 °C на паўднёвым захадзе і −7,5 °C на паўночным усходзе). Вільготных дзён (адносная вільготнасць удзень не ніжэй 80 %) 12-18. У лютым у сярэднім па рэспубліцы 3-8 дзён з мяцеліцай.

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:…
  2. Андрей Рымша. [Хронология]…

Літаратура правіць