Euronext
Euronext NV — пан’еўрапейская фондавая біржа, якая мае філіялы ў Бельгіі, Францыі, Нідэрландах, Партугаліі і Злучаным Каралеўстве. У дадатак да акцый і дэрываціваў, група кампаній Euronext падае паслугі клірынгу і фінансавую інфармацыю. Па стане на 31 студзеня 2006 года ўсе рынкі пад кіраваннем Euronext мелі сумарную капіталізацыю ў 2,9 трлн долараў ЗША, што робіць яе пятай у рэнкінгу самых вялікіх біржаў на планеце.
Euronext | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Год заснавання | 22 верасня 2000 |
Уладальнік | ABN AMRO BANK N.V.[d][1], Caisse des Dépôts et Consignations[d][1], CDP Equity[d][1], Euroclear[d][2], Intesa Sanpaolo[d][2] і Q2534888?[2] |
Афіцыйны сайт | euronext.com (англ.) |
Гісторыя
правіцьГрупа кампаній Euronext была створана 22 верасня 2000 года ў выніку зліцця Амстэрдамскай, Брусельскай і Парыжскай фондавых біржаў з мэтай даць аб’яднанай біржы перавагу на фінансавым рынку Еўропы. У снежні 2001 года Euronext набыла акцыі Лонданскай міжнароднай біржы фінансавых ф'ючэрсаў і апцыёнаў (LIFFE), стаўшы яе ўладальнікам. Пачынаючы з 2003 года ўсё вытворныя прылады, якія гандлююцца на ўсіх даччыных біржах, гандлююцца ў сістэме LIFFECONNECT — электроннай трэйдзінгавай платформе LIFFE. У 2002 годзе група злілася з Партугальскай фондавай біржай, якая была пасля пераназвана ў Euronext Lisbon.
Па выніках гандлю фармуецца адзін з найбольш важных індэксаў міжнароднай эканомікі Euronext 100.