31 студзеня
31 студзеня — трыццаць першы дзень года па Грыгарыянскім календары
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 |
2021 |
ПадзеіПравіць
- 314: Сільвестр I становіцца новым Папам Рымскім.
- 828: З Александрыі ў Венецыю былі прывезены мошчы евангеліста Марка. С таго часу Марк стаў святым заступнікам Венецыі, а сама рэспубліка пачала называць сябе Рэспублікай Святога Марка. Таксама пачалося будаўніцтва сабора Святога Марка.
- 1714: У Санкт-Пецярбургу заснавана Кунсткамера, найстарэйшы музей Расіі.
- 1918: Утварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята.
- 1944: Пачатак чатырохдзённай бітвы за Кваджалейн у Ціхім акіяне паміж ЗША і Японіяй. Бітва скончылася знішчэннем буйного японскага гарнізона і захопам кантролю над Маршалавымі Астравамі амерыканскімі ваеннымі.
- 1957: У Мінску заснаваны Дзяржаўны музей Беларусі (зараз Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі).
- 1961: Першы запуск амерыканцамі ў космас жывой істоты — шымпанзэ.
НарадзілісяПравіць
- 1715: Клод Адрыян Гельвецый, французскі літаратар і філосаф
- 1769: Андрэ Жак Гарнерэн, першы ў свеце парашутыст
- 1797: Франц Шуберт, аўстрыйскі кампазітар (пам. 19.11.1828)
- 1848: Натан Штраўс, амерыканскі філантроп і гуманіст
- 1868: Тэадор Уільям Рычардс, амерыканскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1914) (пам. 2.4.1928)
- 1833: Станіслаў Сільвестровіч, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў
- 1881: Ганна Паўлава, расійская балерына
- 1892: Алесь Гурло, беларускі паэт (пам.4.2.1938)
- 1911: Ванга, знакамітая балгарская прадракальніца (пам. 11.11.1996)
- 1929: Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык
- 1935: Кэндзабура Оэ, японскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1994)
- 1937: Рэгімантас Адамайціс, літоўскі акцёр
ПамерліПравіць
- 1606: Гай Фокс, самы вядомы ўдзельнік Парахавой змовы
- 1930: Бенедыкт Дыбоўскі, заолаг, прыродазнаўца, лекар (нар. 11.5.1833)
- 1933: Джон Галсуорсі, англійскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1932) (нар. 14.8.1867)
- 1956: Алан Аляксандр Мілн, англійскі пісьменнік, аўтар аповесцяў пра Віні-Пуха (нар. 18.1.1882)