Нядзеля

дзень тыдня паміж суботай і панядзелкам

Нядзе́ля — дзень тыдня паміж суботай і панядзелкам. У многіх краінах — выхадны дзень. У хрысьціянскіх народаў гэты дзень прысвечаны Богу, адсюль пайшла назва гэтага дня ў беларускай мове: ня дзелаць, не рабіць. У рускай мове назва гэтага дня («воскресенье») таксама мае рэлігійныя карані — у гонар уваскрашэння Ісуса Хрыста на трэці дзень пасля распяцця.

У многіх народаў (пачынаючы са старажытных егіпцян, ад якіх гэтую традыцыю перанялі рымляне) дзень быў прысвечаны Сонцу. Гэта назва перайшла да германскіх плямёнаў (англ.: Sunday, ням.: Sonntag). У Індыі нядзеля называецца «равівар» — «дзень Сонца».

Нядзеля — другі з выходных дзён. У некаторых народаў гэта апошні дзень тыдня, але ў асобных культурах лічыцца першым днём наступнага тыдня.

Спасылкі правіць