У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Дзень — прамежак часу паміж усходам і захадам верхняга краю Сонца. Працягласць дня залежыць ад геаграфічнай шыраты месца і ад схілення Сонца.

Дзень на Зямлі. 2 красавіка у 13:00 UTC.
Заход

На зямным экватары даўжыня дня прыблізна пастаянная і роўная 12 гадзінам, у Паўночным паўшар’і Зямлі — больш за 12 гадзін пры дадатным схіленні Сонца (вясной і летам) і менш за 12 гадзін пры адмоўным схіленні (увосень і зімой). У дні раўнадзенстваў усюды паміж палярнымі кругамі даўжыня дня амаль 12 гадзін; найбольшая ў дзень летняга і найменшая ў дзень зімовага сонцастаянняў. За палярнымі кругамі даўжыня дня летам можа перавышаць 24 гадзіны, на полюсах роўная паўгоду. Звычайна пад даўжынёй дня разумеюць даўжыню светлага часу сутак, калі на адкрытым паветры асветленасць дастатковая для любых работ, выразна бачны аддаленыя прадметы. На рэальную працягласць светлага часу аказваюць уплыў рэльеф мясцовасці, лясы, стан надвор’я: наяўнасць і характар воблачнасці, туман, дождж.

Літаратура

правіць