Ісу́с Хрысто́с, Е́зус Хры́стус (іўр.: ישוע або יהשוה, стар.-грэч.: Ἰησοῦς Χριστός, лац.: Iesus Christus, каля 4 г. да н.э. — каля 30 г. н.э.[5]) — цэнтральная постаць хрысціянства[6], Богачалавек, большасць хрысціянскіх дэнамінацый лічыць Яго Бо́жым Сы́нам, у Якім спалучаны Боская (як Бог-Сын ён — другая асоба Тройцы) і чалавечая (народжаны ад Марыі) прыроды[7]. Паводле Новага Запавету, добраахвотна прыняў пакутніцкую смерць, каб выкупіць людскія грахі[8]. Адсюль розныя эпітэты і імёны Ісуса Хрыста — Збавіцель, Сын Чалавечы, Сын Божы і інш.[7]

Ісус Хрыстос
арам.: ישוע
Хрыстос Пантакратар (адна з найстаражытнейшых ікон Хрыста, VI ст., манастыр Св. Кацярыны, паўвостраў Сінай)
Імя пры нараджэнні יֵשׁוּעַ
Род дзейнасці прапаведнік, прарок, цясляр, рабін, цудатворац, рэлігійны лідар, знахар, Месія, прапаведнік, настаўнік, заснавальнік рэлігіі, tektōn, pastor
Дата нараджэння 124 гг. да н.э.
Месца нараджэння Віфлеем, Іўдзея
Дата смерці 2636 н.э.
Месца смерці Іерусалім, Іўдзея
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Бацька Іосіф Абручнік[2] або Бог Айцец[3]
Маці Дзева Марыя
Жонка невядома
Месца працы
  • невядома
Альма-матар
  • невядома
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хрысціянская царква лічыць Ісуса Хрыста заснавальнікам свайго веравызнання[5]. Апісанне жыцця і вучэння Ісуса выкладзена ў тэкстах кананічных Евангелляў ад Мацвея, Марка, Лукі і Яна. Паводле Бібліі, Ісус нарадзіўся ў палесцінскім горадзе Віфлееме ў часы валадарства рымскага імператара Аўгуста, ва ўзросце каля 30 гадоў сабраў вакол сябе 12 вучняў-апосталаў, з якімі хадзіў па Палесціне, прапаведуючы Сваё вучэнне[9] і творачы цуды (уваскрэсенне памерлых, хаджэнне па вадзе, насычэнне тысяч людзей пяццю хлябамі, лячэнне псіхічнахворых і інш.[7]).[8] У Іерусаліме Яго вучань Іуда прадаў свайго настаўніка за 30 сярэбранікаў. Ісус быў асуджаны рымскім намеснікам Понціем Пілатам на пакаранне смерцю[10], распяты на крыжы і пахаваны. Аднак, як сцвярджаецца ў Бібліі, на трэці дзень Ён уваскрэс і ўзнёсся на неба. Многія з дэталей біяграфіі Хрыста лічацца прадказанымі ў Старым запавеце, дзякуючы чаму ствараецца пераемная сувязь паміж Старым і Новым Запаветамі[5].

Хрысціяне лічаць Ісуса доўгачаканым Месіяй Старога Запавету[11]. Большасць хрысціян верыць, што Ісус быў зачаты ад Духа Святога, нарадзіўся ад Дзевы, тварыў цуды, заснаваў Царкву, памёр на крыжы ахвярна для дасягнення адкуплення, уваскрос з мёртвых і ўзнёсся на неба, адкуль Ён вернецца[12]. Большасць хрысціян пакланяецца Ісусу як увасабленню Бога-Сына і Другой Асобы Святой Тройцы, некаторыя хрысціянскія групы цалкам або часткова аспрэчваюць трынітарызм як не біблейскае вучэнне.

У ісламе Ісус (звычайна транслітэруюцца як Іса) лічыцца адным з важных прарокаў Бога. Для мусульман Ісус прыносіць Пісанне, ён — прадукт беззаганнага зачацця, але не ахвяра распяцця. Іўдаізм адпрэчвае веру, што Ісус быў доўгачаканым Месіяй, сцвярджаючы, што Ён не выканаў месіянскіх прароцтваў у Танаху. Пісанне бахаяў амаль ніколі не спасылаецца на Ісуса як Месію, але называе яго Богаяўленнем[13]. Некаторыя даследчыкі, асабліва ў XIX ст., адмаўлялі само існаванне Ісуса Хрыста, цяпер большасць вучоных прызнаюць гістарычнасць Хрыста[5].

Этымалогія імя правіць

Сучаснае імя «Ісус» з’яўляецца транслітарацыяй з шэрагу старадаўніх моў: з лацінскай Iesus, грэчаскай Ἰησοῦς (Iesous)[14], з элінізаванай арамейскай (іўрыта) ישוע (Yēšûă). У Каране імя Ісус падаецца як عيسى (Іса)[15][16][17][18].

 
Йешуа (Ісус)

Этымалогія назвы Ісуса ў кантэксце Новага Запавету звычайна падаецца як «Гасподзь выратоўвае» ці «Яхве ёсць выратаванне»[19]. Імя Ісус шырока ўжывалася ў Іўдзеі ў час нараджэння Ісуса[20]. У I ст. н. э. гісторык Іосіф Флавій называе па меншай меры 20 розных людзей з імем Ісус[21][22]. Імя Ісус таксама выкарыстоўвалася за межамі Іўдзеі.

У Новым Запавеце, у Евангеллі паводле Лукі 1:26-33, Анёл Гаўрыіл паведамляе Марыі, што тая павінна даць свайму дзіцяці імя «Ісус», і ў Евангеллі паводле Мацвея 1:21 Анёл кажа Іосіфу, каб той назваў дзіця «Ісус». У Евангеллі паводле Мацвея 1:21 запісана: «Вы павінны даць яму імя Ісус, бо Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іх».

Слова «Хрыстос» прыйшло ад грэчаскага Χριστός (Хрыстос), што азначае «памазаннік»[14][23]. Гэта слова — пераклад з яўрэйскага מָשִׁיחַ (Машыях), што транслітаруецца як «Месія»[24][25]. У версіі Септуагінты, напісанай больш за стагоддзе да нараджэння Ісуса, слова «Хрыстос» (Χριστός) ужывалася для перакладу яўрэйскага слова «Месія» (מָשִׁיחַ) на грэчаскую мову. У Евангеллі паводле Мацвея 16:16, апостал Пётр называе Ісуса Хрыстом («Ты Хрыстос»), гэта значыць, Месіем. Пасля напісання Новага Запавету слова «Хрыстос» стала выкарыстоўвацца як частка суцэльнага імя — «Ісус Хрыстос», хоць першапачаткова гэта быў тытул («Ісус Памазаннік»)[26][27]. У сваю чаргу, слова «хрысціянін» (што азначае «той, хто абавязаны вернасцю чалавеку Хрысту» ці проста «паслядоўнік Хрыста») выкарыстоўвалася ўжо з першага стагоддзя[28][29].

Крыніцы інфармацыі правіць

 
Папірус P52 лічыцца самым старым тэкстам з фрагментам Евангелля ад Яна, ён датуецца каля 125 г.

Чатыры кананічныя Евангеллі (ад Матфея, ад Марка, ад Лукі і ад Яна) з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі біяграфіі Ісуса[30][31]. Іншыя часткі Новага Запавету, такія як лісты Паўла і Дзеянні апосталаў, таксама ўключаюць у сябе спасылкі на ключавыя эпізоды жыцця Ісуса[32][33][34][35][36].

Першым, як лічыцца, было напісана Евангелле ад Марка (каля 60-75 н.э.), затым Евангелле ад Матфея (65-85 н.э.) і Евангелле ад Лукі (65-95 г. н.э.), апошняе — Евангелле ад Яна (75-100 г. н.э.)[37]. Першыя тры Евангеллі вядомыя як Сінаптычныя Евангеллі, ад грэцкага σύν («агульны») і ὄψις (opsis «выгляд»), яны падобныя ў змесце, апавяданні, мове і структуры[38][39]. На думку большасці даследчыкаў, Сінаптычныя Евангеллі з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі гістарычнай інфармацыі пра Ісуса[40].

Некаторыя раннія хрысціянскія і гнастычная групы мелі ўласныя апісанні жыцця і вучэння Ісуса, якія не ўвайшлі ў Новы Запавет. Найбольш вядомыя з іх: Евангелле ад Фамы, Евангелле ад Пятра, Апакрыфічны ліст Якава, а таксама многія іншыя апокрыфы. Большасць навукоўцаў лічаць гэтыя творы напісанымі значна пазней і менш надзейнымі крыніцамі, чым кананічныя Евангеллі[41][42].

Жыццё Ісуса паводле апавядання Новага Запавету правіць

Генеалогія і нараджэнне правіць

Дадзеныя па генеалогіі і нараджэнні Ісуса ў Новым Запавеце запісаны толькі ў Евангеллі паводле Лукі і ў Евангеллі паводле Мацвея. Усе існуючыя дакументы па-за межамі Новага Запавету, якія з’яўляюцца больш ці менш сучаснымі з Ісусам і Евангеллямі, не праліваюць святло на іншыя біяграфічныя аспекты Яго жыцця; таму гэтыя два Евангеллі застаюцца асноўнымі крыніцамі інфармацыі аб генеалогіі і нараджэнні Хрыста[43].

 
«Пакланенне пастухоў», Герыт ван Хонтхорст, 1622

У Мацвея радавод Ісуса пачынаецца ўжо з 1-га верша, у якім Ісус называецца «Сынам Давідавым», што паказвае на Яго Месіянскую годнасць; у той час як генеалогія ў Лукі прызвана паказаць Богасыноўства Ісуса і разглядаецца ў раздзеле 3, пасля Хрышчэння Ісуса (Лукі 3:22), калі голас з нябёсаў вызначае Ісуса як Сына Божага[44]. Лука прасочвае радавод Ісуса праз Адама да Бога[45].

Божае нараджэнне з’яўляецца прыкметнай падзеяй у Евангеллі паводле Лукі. Ёй прысвечана больш за 10 % тэксту, што ў тры разы перавышае даўжыню апавядання пра Раство ў Евангеллі паводле Мацвея[46]. Лука апавядае ў асноўным пра падзеі да нараджэння Ісуса і факусуе ўвагу на Марыі, у той час як Мацвей разглядае ў асноўным падзеі пасля нараджэння Ісуса і надае больш увагі Іосіфу[47][48][49]. Па тэкстах Лукі і Мацвея, Ісус нарадзіўся, калі Іосіф і Марыя, яго нявеста, знаходзіліся ў Віфлееме. Абодва апавяданні падтрымліваюць дактрыну аб бязгрэшным зачацці, згодна з якой Ісус быў зачаты цудоўным чынам ва ўлонні маці ад Святога Духа, калі Яго маці была яшчэ нявінніцай[50][51][52].

У Евангеллі паводле Лукі 1:31-38 Марыя даведваецца ад архангела Гаўрыіла, што яна зачне і народзіць дзіця з імем Ісус праз дзеянне Святога Духа[48][50]. Пасля сваіх заручын з Марыяй Іосіф турбуецца (Матф. 1:19-20), таму што Марыя цяжарная, але ў першым з трох сноў Іосіфа анёл запэўнівае яго не баяцца прыняць Марыю ў жонкі, таму што яе дзіця было ​​зачата ад Духа Святога[53]. Калі надышоў час нарадзіць, Марыя разам з Іосіфам былі вымушаны зрабіць вандроўку з Назарэта, бацькоўскага дома Іосіфа, у Віфлеем, каб зарэгістравацца падчас перапісу Квірынія, зробленага па загадзе імператара Аўгуста. Такім чынам споўнілася прароцтва, запісанае ў Міх. 5:2[44]. У Лук. 2:1-7 апавядаецца, што Марыя, нарадзіўшы Ісуса і не знайшоўшы месца ў гасцініцы, памясціла нованароджанага ў яслях. Анел з’явіўся пастухам і паведаміў ім пра цудоўную падзею, а таксама накіраваў іх павіншаваць Дзіця (Лук. 2:22). Пасля прадстаўлення Ісуса ў храме Іосіф і Марыя вярнуліся дадому[48][50].

Мудрацы ці вешчуны, даведаўшыся пра нараджэнне Ісуса праз святло Віфлеемскай зоркі, прынеслі падарункі для нованароджанага Цара Іўдзейскага. Цар Ірад, які даведаўся пра нараджэнне Ісуса ад вешчуноў, загадаў забіць усіх немаўлят у Віфлееме. Але ў сне Анёл папярэдзіў Іосіфа, і той разам з сям’ёй уцёк у Егіпет, пасля смерці Ірада ўсе разам вярнуліся і пасяліліся ў Назарэце[53][54][55].

Маленства і прафесія правіць

 
Джэймс Цісо. Дванаццацігадовага Ісуса знаходзяць у храме

У абодвух Евангеллях пазначана, што дзяцінства Ісуса прайшло ў горадзе Назарэце ў Галілеі. Імя Іосіфа, мужа Марыі, прысутнічае ў апісаннях дзяцінства, але знікае ў далейшым[56]. У Лк. 2:40-51 апісаны эпізод з дзяцінства Хрыста, калі Іосіф разам з Марыяй і Ісусам, калі таму было 12 год, выправіліся ў Іерусалім з нагоды свята. Паколькі ў горадзе было шмат пілігрымаў, то дзіця згубілася, бацькі толькі на трэці дзень змаглі адшукаць Ісуса ў храме, дзе Ён вучыў святароў, выклікаючы здзіўленне апошніх. Гэта адзіны выпадак з дзяцінства Ісуса, пра які паведамляецца ў Новым Запавеце[57]; агулам жа пра дзяцінства Ісуса сказана вельмі сціпла: «А Дзіця расло і ўмацоўвалася Духам».

У Марка 6:3 Ісус названы тэктонам (грэч. τέκτων), што ў перакладзе значыць «цясляр». Матф. 13:55 паведамляе, што Ён быў сынам тэктона[58]. Слова «тэктон» традыцыйна перакладаецца як «цясляр», але можа азначаць вырабнікоў аб’ектаў з розных матэрыялаў, нават будаўнікоў[59][60].

Акрамя Новага Запавету, традыцыйна прафесію Ісуса звязваюць з дрэваапрацоўкай у традыцыях 1-га і 2-га стагоддзя; і Іўсцін Мучанік (пам. каля 165) пісаў, што Ісус рабіў ёрмы і плугі[61]. У Евангеллях сказана, што Ісус добра ведаў Тору[62]: мог чытаць, перафразоўваць і абмяркоўваць Пісанне, але не атрымаў традыцыйнага навучання ў кніжнікаў і фарысеяў[63], не прайшоў іх школы, не вывучаў багаслоўе і Закон[64]:143.

Хрышчэнне і выпрабаванне правіць

 
Франчэска Трэвізані. Хрышчэнне Ісуса Хрыста

У Евангеллях аповеду пра Хрышчэнне Ісуса заўсёды папярэднічае інфармацыя пра Яна Хрысціцеля і яго служэнне[65][66][67]. Ян прапаведаваў пакаянне для даравання грахоў і хрысціў людзей у раёне ракі Іардан. Спасылкі на служэнне Яна каля ракі Іардан сустракаюцца не толькі ў чатырох Евангеллях. У Дзеяннях 10:37-38 апостал Пётр паказвае, як служэнне Ісуса ішло пасля «хрышчэння, якое Ян прапаведаваў»[35].

У той час Ян прадказваў (Лук. 3:16), што прыйдзе Хтосьці, хто «мацнейшы за мяне»[68][69]. Апостал Павел таксама паказвае гэта чаканне Яна ў Дзеяннях 19:4. У Матф. 3:14 Ян Хрысціцель, сустрэўшы Ісуса, кажа: «Гэта мне трэба, каб хрысціцца ў Цябе». Тым не менш, Ісус просіць Яна хрысціць Яго[70]. Пасля таго як Ісус выходзіць з вады, неба адчыняецца, і голас з неба кажа: «Гэта Сын Мой улюблёны, Якога Я ўпадабаў Сабе». Святы Дух спускаецца на Ісуса ў выглядзе голуба (Матф. 3:13-17, Марк. 1:9-11, Лк. 3:21-23)[68][69][70]. У Ян. 1:29-33, зыход голуба падаецца як сведчанне Яна Хрысціцеля, які кажа, што не ведаў, што Ісус — Месія, пакуль не ўбачыў, як на Яго сыходзіць Святы Дух[44]. Гэта адзін з двух выпадкаў у Евангеллях, дзе голас з неба называе Ісуса «Сынам», другі момант адносіцца да Праабражэння Ісуса[71][72].

Пасля хрышчэння сінаптычныя Евангеллі пераходзяць да апісання Спакусы Ісуса[73][74], калі Ісус 40 дзён знаходзіцца ў пустыні, а пасля перамагае трайную спакусу ад д’ябла словамі Пісання[44]. У Ян. 1:35-37 змешчана апавяданне пра першую сустрэчу паміж Ісусам і двума Яго будучымі вучнямі, якія на той час былі вучнямі Яна Хрысціцеля. У тым аповедзе на наступны дзень Ян бачыць Ісуса зноў і называе яго Божым Ягнём, а тыя «два вучні пачулі, як ён гэта казаў, і пайшлі за Ісусам». Пра спакушэнне Ісуса сказана ў трох сінаптычных Евангеллях пасля Яго хрышчэння. Хрышчэнне і спакушэнне Ісуса служыць для падрыхтоўкі да Яго грамадскага служэння[75].

Пакліканне дванаццаці вучняў правіць

 
Джэймс Цісо, Павучэнне апосталаў.

Пасля першага цуду ў Кане Галілейскай Яго слухачы, пераважна галілейскія рыбакі, былі моцна ўсхваляваныя тым, што здарылася. Апостал Ян кажа, што менавіта з таго моманту вучні паверылі ў Ісуса. І калі Ён паклікаў іх следаваць за Ім, яны без ваганняў пакінулі свае сеці і з гэтага моманту цалкам належалі толькі Свайму Настаўніку[64]:83.

Верагодна, першыя паслядоўнікі Ісуса былі яшчэ маладыя. Першынства належала рыбаку родам з Віфсаіды — Сымону, сыну Іоны, яго імя стаіць першым у кожным спісе апосталаў, а калі Настаўнік штосьці пытаў у вучняў, то Сымон звычайна адказваў за ўсіх. Пятра прывёў да Хрыста яго брат Андрэй. Другія два браты Якаў і Ян былі сынамі Зевядзея, іх маці — Саламея. Ісус называў абодвух апосталаў за іх нораў сынамі Бенегенез, ці сынамі громавымі. Палкі Ян стаў любімым вучнем Ісуса. У мытні Капернаума Ісус сустрэў мытніка Левія, які пасля закліку адразу пакінуў сваю выгодную пасаду і паследаваў за Хрыстом. Пазней Мацвей стаў першым запісваць словы Хрыстовы[64]:83-84.

У шэраг вучняў увайшлі Нафанаіл, сын Таламея, з Каны; яго сябар Філіп, жыхар Віфсаіды, які лепш за іншых валодаў грэчаскай мовай; Сымон Зілот, які з-за Настаўніка пакінуў партыю зілотаў — барацьбітоў за незалежнасць Іўдзеі; а таксама Іуда Фадзей і Якаў Алфееў. Усе вучні паходзілі з Галілеі, з поўдня паходзіў толькі ўраджэнец Керыёта Іуда, імя якога стала сімвалам нізасці і вераломства. Хрыстос, аднак, падкрэсліваючы давер да Іуды, даручыў апошняму захоўванне сціплых грашовых сродкаў суполкі[64]:84-86.

Гэтыя дванаццаць вучняў склалі падмурак першаапостальскай царквы, сталі яе апосталамі, якія з адданых слухачоў павінны былі ператварыцца ў «лаўцоў людзей» (Марк. 1:17)[64]:159. Як старажытны Ізраіль веў сваё паходжанне ад дванаццаці патрыярхаў, так і Хрыстос абраў менавіта дванаццаць апосталаў, аб якіх Ён кажа, што яны сядуць на прастолах «судзіць дванаццаць кален Ізраіля» (Матф. 19:28)[64]:124.

Служэнне правіць

 
Карл Блох. Нагорная пропаведзь.

У Лук. 3:23 сказана, што быў Ісус «каля 30 гадоў», калі пачаў Сваё служэнне. Лічаць, што датай пачатку Яго служэння ёсць 27 г. н.э., аднак некаторыя даследчыкі адносяць пачатак да 29 г. н.э. Канец Яго служэння традыцыйна адносіцца да 30 г.н.э. (паводле іншых ацэнак — да 36 г. н.э.)[10]

Паводле Евангелляў, служэнне Ісуса пачалося ў сельскай мясцовасці ў Іўдзеі, недалёка ад ракі Іардан, а самім пунктам пачатку служэння Ісуса лічыцца Яго хрышчэнне Янам Хрысціцелем (Матф. 3, Лук. 3). Сінаптычныя Евангеллі большую частку тэксту прысвячаюць служэнню ў Галілеі, а Ян паказвае, што Ісус у гэты час здзейсніў некалькі падарожжаў у Іерусалім[57]. Канчаецца служэнне Хрыста Апошняй вячэрай у Іерусаліме (Мф. 26, Лк. 22). Евангеллі паказваюць Яна Хрысціцеля як папярэдніка служэння Хрыста, а хрышчэнне — як пачатковы пункт служэння Ісуса, пасля чаго Ісус падарожнічае, прапаведуе і творыць цуды[67].

Ранняе служэнне ў Галілеі пачынаецца з вяртання Ісуса ў Галілею з Іўдзейскай пустыні пасля перамогі над спакусамі сатаны. У гэты ранні перыяд пропаведзі Ісуса ў Галілеі да Яго прыходзяць першыя вучні (Матф. 4:18-20), якія пачынаюць падарожнічаць з ім і ў рэшце рэшт утвараюць ядро ранняй Царквы[67][76]. У гэты перыяд Ісус прагаворвае Нагорную пропаведзь — адну з галоўных прамоў Хрыста[76][77].

Галоўнае служэнне ў Галілеі, якое пачынаецца ў Матф. 8, працягваецца да смерці Яна Хрысціцеля. Яно ўключае суцяшэнне буры і шэраг іншых цудаў і прыпавесцяў Хрыстовых. Заключнае служэнне ў Галілеі ўключае эпізоды насычэння 5000 чалавек і хаджэння па вадзе (абодва ў Матф. 14)[78]. Канцом гэтага перыяду (пазначаны ў Матф. 16 і Марк. 8) лічыцца спавяданне Пятра і Праабражэнне Гасподне[79][80].

Рухаючыся ў бок Іерусаліма, Ісус праводзіць служэнне ў Пярэі, на што прыпадае каля траціны Яго шляху ад Галілейскага мора праз раку Іардан. Пасля Ён вяртаецца ў раён, дзе быў ахрышчаны (Яна 10:40-42)[81][82]. Апошняе служэнне ў Іерусаліме часам называюць Страсным тыднем, яно пачынаецца з урачыстага ўезду Ісуса ў Іерусалім у Вербную нядзелю[83]. Падчас гэтага тыдня Ісус выганяе мянял з храма, а Яго вучань Іуда наважваецца здрадзіць, каб выдаць Хрыста. Гэты перыяд канчаецца Апошняй вячэрай і развітальнай прамовай Ісуса[65][83][84].

Вучэнне, пропаведзь і цуды правіць

 
Адна з самых вядомых прытчаў Ісуса Хрыста — Прытча аб добрым Самараніне. Ян Війнантс, 1670.

У Новым Запавеце вучэнне Ісуса прадстаўлена з пункту гледжання Яго «слоў і спраў»[85][86]. Словы Ісуса ўключаюць у сябе шэраг пропаведзяў і прытчаў, якія запісаны ва ўсім апавяданні ў сінаптычных ЕвангелляхЕвангеллі паводле Яна няма прытчаў). Дзеянні Хрыста ўключаюць у сабе цуды і іншыя дзеянні, якія Ён робіць падчас Свайго служэння[85]. Нягледзячы на тое, што кананічныя Евангеллі з’яўляюцца асноўнай крыніцай вучэння Хрыста, у лістах апостала Паўла, якія былі напісаны праз дзесяцігоддзі пасля саміх падзей, таксама даюцца некаторыя з самых ранніх пісьмовых справаздач аб Вучэнні Ісуса[32].

Новы Запавет не прадстаўляе вучэнне Ісуса толькі з Яго ўласных пропаведзяў, але прыраўнівае словы Ісуса да Боскага адкрыцця. Ян Хрысціцель заяўляе ў Ян. 3:34: «Той, Якога паслаў Бог, кажа словы Божыя», а сам Ісус кажа ў Ян. 7:16: «Маё вучэнне не Маё, але Таго, Хто паслаў Мяне», і зноў паўтарае ў Яна 14:10: «Словы, якія кажу Я вам, кажу не ад Сабе; Айцец, Які знаходзіцца ў Мяне, творыць Яго дзеянні» У Евангеллі паводле Мацвея 11:27 Ісус сцвярджае пра Боскія веды, заявіўшы: «Ніхто не ведае Сына, акрамя Айца, і ніхто не ведае Айца, акрамя Сына», такім чынам сцвярджаючы, што Свае веды Ён атрымаў, калі быў з Айцом[87][88].

Надыход Царства Божага (якое таксама называецца Божым Валадарствам) з’яўляецца адным з ключавых элементаў вучэння Ісуса ў Новым Запавеце[89]. Ісус абяцае зрабіць грамадзянамі Царства ўсіх тых, хто прымае Яго вучэнне. Ён заклікае людзей пакаяцца ў сваіх грахах і прысвяціць сябе цалкам Богу[90]. Ісус кажа Сваім паслядоўнікам, каб яны строга прытрымліваліся яўрэйскага закона, хоць настаўнікі закона абвінавачвалі Ісуса ў тым, што Ён парушае закон[90]. Як аснову маральнасці Ісус захаваў патрабаванні Дэкалогу, заявіўшы багатаму юнаку: «Калі хочаш увайсці ў жыццё, выконвай запаведзі» (Матф. 19:17)[64]:97. Аднак калі настаўнікі закона прыбавілі да Закона сотні дробязных правілаў, то Ісус вяртаў Стары Запавет да яго вытокаў[64]:104. Аднойчы ў Ісуса спыталі, якая найбольшая запаведзь у Законе, на што Ён адказаў: «Палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім разуменнем тваім; … другая падобная да яе: палюбі блізкага твайго, як самога сябе». Іншыя этычныя вучэнні Ісуса ўключаюць любоў да ворагаў, устрыманне ад нянавісці і пажады, а таксама вядомы загад падстаўляць другую шчаку[91]. Шмат кажа пра вучэнне Ісуса Яго стаўленне да простых людзей, якое было цалкам супрацьлеглым стаўленню фарысеяў. Усе адвержаныя, усе парыі знаходзілі ў Ісусе сябра і заступніка. Гэта шакавала добрапрыстойных святароў і настаўнікаў Закону, у адказ Ісус казаў: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым… Я прыйшоў паклікаць не праведных, але грэшных да пакаяння (Матф. 9:12-13)[64]:99-100. Такім чынам, Евангелле разбурала перашкоды, што здаўна падзялялі людзей, адкрываючы кожнаму шлях у Божае Валадарства[64]:116.

Прытчы Ісуса Хрыста ўяўляюць сабой асноўны кампанент вучэння Ісуса ў Евангеллях, прыкладна трыццаць прытчаў складаюць каля адной трэці Яго запісанага вучэння[87][92]. Прытчы здаўна былі вядомы ў Ізраілі, але Ісус зрабіў іх асноўным спосабам выяўлення Сваіх думак[64]:79. Прытчы могуць з’яўляцца ў складзе працяглых пропаведзяў[93], а таксама ў розных месцах апавядання; яны ўяўляюць сабой простыя і запамінальныя гісторыі, часта з вобразамі, і перадаюць сэнс вучэння Ісуса, фізічнымі вобразамі адкрываючы духоўны свет[94][95]. Агульная тэма ў гэтых апавяданнях — паказаць дабрыню і шчодрасць Бога і небяспеку граху[96]. Некаторыя з прытчаў, як, напрыклад, прытча аб блудным сыне (Лук. 15:11), вельмі простыя, у той час як іншыя, такія як прытча аб семені (Марк. 4:26), больш цяжкія для разумення[97]. Выкарыстоўваючы прытчы, Хрыстос маляваў перад слухачамі знаёмыя карціны прыроды і побыту, гэтыя гісторыі западалі ў душу і аказваліся больш дзейснымі за любыя развагі[64]:79.

У Евангеллях запісана шмат момантаў, калі Ісус творыць цуды і адначасова выкладае вучэнне, такім чынам забяспечваецца перапляценне Яго «слоў і спраў» у Евангеллях[98]. У Евангеллі паводле Яна цуды Ісуса апісаны як «знакі», якія выкананы, каб даказаць місію і боскасць Ісуса[99][100]. У сінаптычных Евангеллях апавядаецца, што, калі Ісуса папрасілі зрабіць цуд, каб даказаць Свой ​​аўтарытэт, то Ісус адмаўляецца[99]. Многія з цудаў у Евангеллі падкрэсліваюць важнасць веры, напрыклад, ачышчэнне дзесяці пракажоных і уваскрэсенне дачкі Іяіра паказваюць, што хворыя вылячыліся дзякуючы сваёй веры[101][102]. І наадварот, нявер’е перашкаджае працэсу вылячэння[64]:151.

Вызнанне Ісуса Месіяй і Праабражэнне правіць

 
Праабражэнне пэндзля Рафаэля, каля 1520 г.

Прыкладна ў сярэдзіне кожнага з трох сінаптычных Евангелляў дзве ўзаемазвязаныя падзеі адзначылі паваротны момант у Евангельскім апавяданні. Гэта вызнанне Пятра і Праабражэнне Ісуса[80][103]. Гэтыя падзеі пачынаюцца ў Кесарыі Філіпавай, на поўнач ад Галілейскага мора ў пачатку апошняга падарожжа ў Іерусалім, якое скончылася пакутамі і Уваскрэсеннем Ісуса[104], і адзначылі пачатак паступовага раскрыцця місіі Ісуса Сваім вучням, Яго прадказанне ўласных пакут і смерці[71][72][80].

Вызнанне Пятра пачынаецца з дыялогу паміж Ісусам і Яго вучнямі ў Матф. 16:13, Марк. 8:27 і Лук. 9:18. Ісус пытаецца ў Сваіх вучняў: «А вы за каго ўважаеце Мяне?» Сымон Пётр адказаў Яму: «Ты Хрыстос, Сын Бога Жывога»[104][105][106]. У Матф. 16:17 Ісус дабраслаўляе Пятра за яго адказ і кажа: «Не плоць і кроў адкрылі гэта табе, але Айцец Мой, Які ёсць у нябёсах». Дабраслаўляючы Пятра, Ісус не толькі прымае тытул Хрыста і Божага Сына, якія Пётр прыпісвае Яму, але і заяўляе пра абвяшчэнне Божага адкрыцця, заявіўшы, што Айцец Нябесны адкрыў гэта Пятру. У гэтым сцвярджэнні Ісус недвухсэнсоўна заяўляе пра Сябе як пра Хрыста і Божага Сына[107][108].

Апісанне Праабражэння Ісуса дадзена ў Матф. 17:1-9, Марк. 9:2-8, Лук. 9:28-36[71][72][80]. Ісус бярэ Пятра і яшчэ двух апосталаў з Сабой і ідзе да гары, якая ў Пісаннях не названа[109]. Пасля таго (Матф. 17:2) сцвярджаецца, што на гары Ісус «перамяніўся перад імі. Ён стаў ззяць, як сонца, а ўбранне Яго стала белае, як святло», светлае воблака з’явілася вакол іх, і голас з воблака сказаў: «Гэта Сын Мой улюблёны, Якога Я ўпадабаў; Яго слухайце»[71]. Тром апосталам было дадзена на імгненне ўбачыць прыадчыненую заслону і сузіраць сверхчалавечую славу Хрыста[64]:191. Праабражэнне не толькі паказвае Ісуса як Сына Божага (гэтак жа як і пры хрышчэнні), але словы «Яго слухайце» вызначаюць Яго як Пасланца і Прамоўцу Бога[110].

Апошні тыдзень: здрада, арышт, суд і смерць правіць

 
Адной з самых гучных падзей апошняга тыдня было уваскрашэнне Лазара. Дуча дзі Буанінсенья, каля 1310 г.

Апісанне апошняга тыдня жыцця Ісуса (часта называнага Страсным тыднем) займае каля трэці апавяданні ў кананічных Евангеллях[111]. Апавяданне пачынаецца з апісання канчатковага ўступлення ў Іерусалім, а заканчваецца Яго распяццем[65][83]. Апошняму тыдню, які пачынаецца з уступлення Хрыста ў Іерусалім і заканчваецца Яго распяццем і пахаваннем у пятніцу, прысвечана каля 5 падраздзелаў Евангелляў.

Апошняму тыдню ў Іерусаліме папярэднічае падарожжа, якое Ісус пачаў у Галілеі праз Перэю і Іўдзею[83]. Перад падзеямі канчатковага ўвахода Ісуса ў Іерусалім Евангелле паводле Яна падае апісанне уваскрашэння Лазара[83]. Марыя, сястра Лазара, памазвае ногі Ісуса мірай, што сімвалізуе Яго смерць і пахаванне[44]. У пачатку тыдня, калі Ісус уваходзіць у Іерусалім, Ён сустракае радасны натоўп, што, аднак, дадае напружанасці з іўдзейскім святарствам[112].

На працягу тыдня Свайго апошняга служэння ў Іерусаліме Ісус наведвае храм і выганяе мянял з храма[113][114]. Святары і старэйшыны народа ўступаюць у рэлігійныя дэбаты з Ісусам, спрабуючы паставіць пад сумнеў Яго аўтарытэт[112][115]. У гэты час адзін з Яго вучняў, Іуда Іскарыёт, вырашае здрадзіць Ісусу за трыццаць срэбранікаў[116][117].

У канцы тыдня Ісус робіць Тайную вячэру з вучнямі, падчас якой Ён усталёўвае таінства Еўхарыстыі[14][118] і рыхтуе іх да Свайго ад’езду ў развітальнай прамове[119][120]. Тайная вячэра згадваецца ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях, а таксама ў лісце Паўла да Карынфянаў[33][34][121]. Пасля вячэры Ісус разам з вучнямі ідзе ў Гефсіманскі сад[122], там Ён знаходзіцца ў агоніі, пасля туды з’яўляюцца святары з аховай разам з Іудам, які пацалункам выдае Збаўцу[122][123]. Пасля арышту Ісуса большая частка вучняў разбягаецца ад свайго Настаўніка, а Пётр тры разы адмаўляецца ад Хрыста, як і прадказаў Ісус падчас Апошняй Вячэры[122][124][125].

Ісус спачатку дапытаны ў Сінедрыёне[126], а затым судом Понція Пілата, рымскага пракуратара Іўдзеі[127]. Падчас гэтых допытаў Ісус кажа вельмі мала і ў асноўным маўчыць[123][128][127]. Пасля хвастання Ісуса і здзекаў над Хрыстом Пілат прыказвае аддаць Ісуса на распяцце[129] на месцы, якое называецца Галгофа[123][127][130].

Апошні ўезд у Іерусалім правіць

 
Самай святочнай падзеяй апошняга тыдня быў Трыўмфальны ўезд у Іерусалім. Джота дзі Бандонэ, пачатак XIV ст.

Ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях апісаны трыумфальны ўезд Ісуса ў Іерусалім, які адбываецца ў пачатку апошняга тыдня Яго жыцця, за некалькі дзён да Апошняй Вячэры, перад пачаткам апавядання пра Мукі Ісуса[112][131]. Дзень уезду ў Евангеллях паводле Марка і Яна вызначаецца як нядзеля, у Евангеллі паводле Мацвея як панядзелак, у Лукі гэты дзень не вызначаецца[112][132][115]. Ісус дасылае двух вучняў у Віфанію, каб атрымаць асла, на якім ніколі ніхто не ездзіў, каб уехаць на ім на пачатку тыдня ў Іерусалім. Такім чынам споўнілася прароцтва, запісанае ў кнізе Захарыі. Калі Ісус уязджаў у Іерусалім, людзі складалі на Яго шляху сваю вопратку, а таксама невялікія галінкі дрэваў і спявалі Псалм 118:25-26[112][132][115].

У трох сінаптычных Евангеллях пасля ўезду ў Іерусалім адбываецца ачышчэнне храма, калі Ісус выганяе мянял з храма, абвінаваціўшы іх у ператварэнні храма ў логава разбойнікаў з-за іх камерцыйнай дзейнасці[113][114]. У Храме Ісус прамаўляе вялікую колькасць прытчаў і пропаведзяў, ухваляе ахвяру беднай удавы, прадказвае другое прышэсце[112][115].

У сінаптычных Евангеллях расказваецца, што ў гэты тыдзень адбываліся дыспуты паміж Ісусам і старэйшынамі Іўдзейскімі, у якіх Ісус казаў пра Сваю ўладу і крытыкаваў крывадушнасць святарства[112][115]. Іуда Іскарыёт, адзін з дванаццаці апосталаў, увайшоў у змову з яўрэйскімі старэйшынамі, згадзіўшыся за плату ў 30 сярэбраных манет выдаць Ісуса і перадаць Яго старэйшынам[116][117].

Тайная вячэра правіць

У Новым Запавеце Тайная вячэра — гэта трапеза, якую Ісус падзяляе са сваімі дванаццаццю апосталамі ў Іерусаліме да Свайго распяцця. Тайная вячэра згадваецца ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях, а таксама ў Першым лісце апостала Паўла да Карынфянаў (11:23-26), які, верагодна, быў напісаны яшчэ да Евангелляў[33][34][121].

Паводле ўсіх чатырох Евангелляў, падчас ежы Ісус прадказвае, што адзін з Яго апосталаў здрадзіць Яму[133]. Ісус паўтарае прароцтва зноў, кажучы, што здраднік за адным сталом з Ім, і нягледзячы на сцвярджэнні кожнага апостала аб тым, што ніхто з іх не здрадзіць Ісусу. У Матф. 26:23-25 і Яна 13:26-27 Іуда паказваецца як здраднік[33][34][133].

У Матф. 26:26-29, Марк. 14:22-25, Лк. 22:19-20 Ісус бярэ хлеб, разломвае яго і дае яго вучням, кажучы: «Гэта ёсць Цела Маё, якое за вас аддаецца». Пасля Ён бярэ і келіх з віном і аддае вучням, кажучы: «Гэты келіх ёсць новы запавет у Маёй Крыві, якая за вас праліваецца»[33][134]. Нягледзячы на тое, што ў Евангеллі паводле Яна няма апісання рытуалу прыняцця хлеба і віна, большасць даследчыкаў згодныя, што тэкст Яна 6:58-59 (Прамова пра Хлеб Жыцця) мае еўхарыстычны характар і пераклікаецца з «Еўхарыстычнымі словамі», якія выкарыстоўваюцца ў сінаптычных Евангеллях і ў лістах Паўла пры апісанні Апошняй Вячэры[135].

Ва ўсіх чатырох Евангеллях Ісус прадказвае, што Пётр адрачэцца ад Ісуса тры разы, перш чым певень заспявае ў наступную раніцу[124][125]. Сінаптычныя Евангеллі адзначаюць, што пасля арышту Ісуса Пётр адрокся ад Яго тры разы, і пасля трэцяй адмовы, калі Ісус павярнуўся, каб паглядзець на яго, пачуў спеў пеўня і ўспомніў прадказанне, пасля чаго пачаў горка плакаць[122].

Евангелле паводле Яна з’яўляецца адзіным, якое падае апісанне, як Ісус мые ногі сваім вучням перад вячэрай[54]. Евангелле паводле Яна таксама ўключае ў сябе доўгую пропаведзь Ісуса — настаўленне Сваім вучням (ужо без Іуды). Раздзелы 14-17 з Евангелля паводле Яна вядомыя як Апошняя прамова, сказаная Ісусам[119][120].

Агонія ў садзе, здрада і арышт правіць

 
Малітва ў Гефсіманіі, Генрых Хофман, 1890 г.

У Матф. 26:36-46, Марк. 14:32-42, Лк. 22:39-46 і Ян. 18:1 распавядаецца, што адразу ж пасля Апошняй вячэры Ісус робіць вандроўку, каб памаліцца, праз Кедронскую даліну ў месца, вядомае як Гефсіманскі сад[136]:720 [122][137]. Падчас малітвы Ісус просіць Сваіх вучняў, каб яны памаліліся разам з Ім, але кожны раз знаходзіць іх спячымі, бо ў іх вочы ацяжэлі(Мф. 26:43). Падчас малітвы Ісус адчуваў такое напружанне, што быў пот Яго быў як кроплі крыві (Лук. 22:44)[44].

Пасля малітвы ў садзе з’яўляецца Іуда ў суправаджэнні натоўпу, які ўключае ў сябе яўрэйскіх першасвятароў і старэйшын, а таксама людзей са зброяй. Іуда пацалункам абазначае ў натоўпе Ісуса, Якога затым арыштоўваюць[122][123]. Адзін з вучняў Ісуса спрабуе спыніць натоўп, выкарыстоўвае меч і адсякае вуха аднаму з мужчын[122][123]. Але Ісус цудоўным чынам вылечвае адсечанае вуха і крытыкуе гвалтоўнае дзеянне, настойваючы на тым, што Яго вучні не павінны супраціўляцца Ягонаму арышту. У Матф. 26:52 Ісус робіць вядомую заяву: «Усе, хто прыйдуць з мячом, ад мяча і загінуць»[122][123].

Яшчэ да арышту, у Матф. 26:31 Ісус кажа вучням: «Усе вы спакусіцеся аба Мне ў гэту ноч» і ў 32: «Але пасля таго, як Я паўстану з мёртвых, вы знойдзеце Мяне ў Галілеі». Пасля арышту ўсе вучні Ісуса разбяжаліся[44].

Допыты Ісуса ў Сінедрыёне, у Ірада і Пілата правіць

Усе апісанні сцэн допытаў у Евангеллях маюць адзіны характар і мала змяняюцца ў апісанні розных дэталяў. Усе чатыры Евангеллі апісваюць, што пасля здрады і арышту Ісуса Ён быў дастаўлены ў Сінедрыён, вышэйшы яўрэйскі судовы орган[126]. Сінедрыён дапытваў Ісуса, над Ім здзекаваліся і збівалі, а пасля асудзілі ў абвінавачванні ў тым, што Ён абвясціў Сябе Сынам Божым[123][128][127].

У Матф. 26:57, Марка 14:53 і Лукі 22:54 сцвярджаецца, што Ісус быў узяты ў дом першасвятара, дзе над Ім здзекаваліся і збівалі ў тую ноч. На наступны дзень, рана раніцай, першасвятары і кніжнікі зноў прывялі Ісуса ў савет[123][128][127]. У Яна 18:12-14 апісваецца, што Ісус спачатку быў прыведзены да Ганны, цесця Каіяфы, а потым да Каіяфы[123][128][127]. Усе чатыры Евангеллі апісваюць адрачэнне Пятра, калі Пётр тры разы адмаўляецца, што ведае Ісуса, пасля чаго спявае певень, як і прадказваў Ісус[44].

У Евангельскіх апісаннях сцэн суда Ісус вельмі мала гаворыць, не вядзе ніякай абароны і дае вельмі рэдка ўскосныя адказы на пытанні святароў. У Матф. 26:62 адсутнасць адказу Ісуса падахвочвае першасвятара, каб спытацца ў яго: «Ты нічога не адказваеш?»[123][128][127] У Марк. 14:61 першасвятар пытаецца ў Ісуса: «Ты Хрыстос, Сын Дабраславёнага?», на што Ісус адказаў яму: «Я ёсць»[90], — і ў гэты момант першасвятар разадраў свае адзенне ў гневе і абвінаваціў Ісуса ў блюзнерстве. У Лук. 22:70, калі Ісуса спыталі: «Так, Ты — Сын Божы?», Ён адказвае: «Вы кажаце, што Я», пацвярджаючы званне Сына Божага[138][139].

 
Славутая фраза Пілата Ecce homo (Вось, чалавек), пасля якой нявіннага чалавека аддаюць на пакаранне смерцю

Пасля іўдзейскія старэйшыны вядуць Ісуса на Суд Пілата і просяць Понція Пілата, каб асудзіць і пакараць Ісуса, абвінавачваючы Яго, што Ён абвясціў Сябе Царом Іўдзейскім[127]. У Лукі 23:7-15 апісваецца, што калі Пілат даведаўся, што Ісус — Галілеянін і такім чынам з’яўляецца падданым Ірада Анціпы, то пасылае Ісуса да Ірада, які ў той час знаходзіўся ў Іерусаліме, каб той судзіў Хрыста[140][141]. На судзе Ірада Ісус таксама амаль нічога не кажа ў адказ на пытанні Ірада Анціпы. Ірад і яго салдаты зневажаюць Ісуса, адзяваюць Яго ў баграніцу, нібы іўдзейскага цара, і адпраўляюць Яго назад да Пілата[140]. Пілат ізноў заве іўдзейскіх старэйшын і кажа, што ён «не знайшоў ніякай віны ў гэтым чалавеку»[142].

Выкарыстанне тытула Цар з’яўляецца цэнтральнай тэмай у дыскусіі паміж Ісусам і Пілатам. У Яна 18:36 Ісус кажа: «Царства Маё не ад гэтага свету», але непасрэдна не адмаўляецца, што Ён Цар Іўдзейскі[143][144]. Пілат пасля піша: «Ісус з Назарэта, Цар Іўдзейскі» (скарочана INRI) на таблічцы, якая будзе прымацавана да крыжа Ісуса[145].

Пасля суда Пілата Ісуса хвошчуць, адзеўшы Яго ў пурпуру (што азначае каралеўскі статус), змясціўшы на галаву цярновы вянок, і б’юць і здзекуюцца з Яго (Матф. 27:29-30, Марк. 15:17-19 і Ян. 19:2-3)[129]. Пілат спрабуе вызваліць Ісуса, але, паколькі натоўп настойваў на смяротным пакаранні, Пілат аддаў загад распяць Ісуса[146], перад гэтым сімвалічным чынам умыўшы рукі, паказваючы сваю недатычнасць[44]. Пасля гэтага Ісуса адпраўляюць на Галгофу для распяцця[123].

Укрыжаванне і пахаванне правіць

 
На выяве Карла Блоха бачна цемра, якая спусцілася на зямлю неўзабаве перад укрыжаваннем

Укрыжаванне Ісуса апісваецца ва ўсіх чатырох кананічных Евангеллях, аб гэтым сведчаць іншыя крыніцы таго часу (напрыклад, Іосіф Флавій і Тацыт), і вучонымі гэта падзея разглядаецца як гістарычны факт[147].

Пасля асуджэння Ісуса павялі на Галгофу (гэты шлях традыцыйна называецца Via Dolorosa, Вія Далароза). Але, паколькі Ісус быў знясілены хвастаннем, то непасільны для Яго крыж прымусілі несці Сымона з Кірэны[148]:51-52 [149][150]. У Лук. 23:27-28 Ісус кажа жанчынам у натоўпе, каб тыя не плакалі за Яго, але за сябе і сваіх дзяцей, прадказваючы хуткае разбурэнне Іерусаліма[149]. Укрыжаванаму на Галгофе Ісусу прапанавалі віно, змяшанае з жоўцю, — такім чынам звычайна суцяшалі пакуты, але ў Мацвея і ў Марка пішацца, што Ён адмовіўся ад напою[149][150].

Затым салдаты ўкрыжавалі Ісуса і кідалі жэрабя аб Яго вопратцы. Над галавой Ісуса на крыжы быў надпіс: Ісус Назарэй, Цар Іўдзейскі (тытул, які першапачаткова насіў цар Ірад)[148]:52, салдаты і праходзячыя міма здзекаваліся і кпілі з Хрыста. Ісус быў укрыжаваны паміж двума асуджанымі злодзеямі, адзін з якіх папракаў Ісуса, у той час як другі абараняў Яго[149]. У Евангеллях змешчана сем апошніх выказванняў на крыжы. У Евангеллі паводле Яна 19:26-27 Ісус даручае Сваю маці Свайму любімаму вучню (лічыцца, што гэта быў Ян[44]), а ў Лукі 23:34 Ён кажа вядомыя словы прабачэння: «Ойча, прабач ім, бо не ведаюць, што робяць».

Рымскія салдаты не сталі ламаць ногі Ісуса, як яны зрабілі з двума іншымі ўкрыжаванымі (што паскарала момант смерці), таму што на той момант Ісус быў ужо мёртвы. Адзін з салдат, традыцыйна вядомы як Святы Лангін, працяў бок Ісуса дзідай, і адтуль пацякла вада разам з крывёй[151]. У Марка 15:39 рымскі цэнтурыён, уражаны падзеямі, называе Ісуса Сынам Божым[149][152].

Пасля смерці Ісуса ў пятніцу, Іосіф з Арымафеі папрасіў дазволу Пілата, каб зняць цела. Пасля таго, як цела знялі з крыжа, яно было загорнута ў чыстую тканіну і пахавана ў новавысечанай магіле з дапамогай Нікадзіма[149]. У Матф. 27:62-66 апісваецца, што яўрэйскія святары ідуць да Пілата на наступны дзень пасля распяцця і пытаюць воінаў для аховы магілы, а таксама запячатваюць магілу, ля ўваходу ў якую ставяць вялікі камень, каб быць упэўненымі, што цела застанецца ў магіле[153][149][154].

Уваскрэсенне і Ушэсце правіць

 
Пасля ўваскрэсення Ісус узнёсся на неба, паабяцаўшы, што вернецца другі раз. Рэмбрант, 1636 г.

Згодна з Новым Запаветам, Уваскрэсенне Ісуса адбылося ў першы дзень тыдня пасля распяцця (лічыцца, што гэта была нядзеля). Вучні Ісуса даведаліся, што Ён уваскрос з мёртвых, пасля таго, як знайшлі Яго магілу пустой. Пры гэтым рымская пячатка была зламана, камень ссунуты, а ахова збегла[155]. Паўстаўшы з мёртвых, Ісус з’явіўся вучням у той дзень і некалькі разоў пасля гэтага, а перад тым, як узняцца на нябёсы, Ён даручыў вучням ісці паўсюль і прапаведаваць Евангелле. Два з кананічных Евангелляў (ад Лукі і Марка) уключаюць кароткую згадку аб Ушэсці, але асноўныя спасылкі на Ушэсце знаходзяцца ў іншых месцах Новага Запавету.

Ва ўсіх чатырох Евангеллях, калі магілу Ісуса знайшлі пустой, у Мацвея 28:5, Марка 16:5, Лукі 24:4 і Яна 20:12 аб уваскрэсенні было абвешчана апранутымі ў яркія адзенні Анёламі, якія былі каля грабніцы. У Марка 16:9 і Яна 20:15 паказана, што Ісус з’явіўся спярша Марыі Магдаліне, паводле Лукі 16:9 яна была ў ліку Жонак-міраносіц[156][157].

Пасля выяўлення пустой грабніцы Ісус некалькі разоў з’яўляўся вучням[156]. Сюды ўваходзяць вядомы эпізод з Фамой Няверуючым, а таксама эпізод па дарозе ў Эмаус, калі Ісус сустракае двух вучняў. Вылаў 153 рыбін уключае цуд на Галілейскім моры, пасля чаго Ісус заклікае Пятра, каб той служыў Яго паслядоўнікам[156][157]. Апошняе пасля ўваскрэсення з’яўленне Ісуса адбываецца перад самым узнясеннем на нябёсы. У Лукі 24:51 гаворыцца, што Ісус «быў узнесены на неба». Само Ушэсце апісана ў Дзеяннях 1:1-11 і адзначана ў 1 Цімафея 3:16. У кнізе Дзеяў 1:1-9 праз сорак дзён пасля Уваскрэсення вучні бачаць, як «Ён быў узяты, і воблака ўзяло Яго з вачэй іх», а 1 Пятра 3:22 апісвае Ісуса, Які сеў па «правую руку ад Бога, узняўшыўся на неба»[156].

Дзеянні Апосталаў таксама ўтрымліваюць з’яўленні Ісуса пасля Ушэсця. Яны ўключаюць у сябе бачанне Стэфана перад смерцю ў Дзеяннях 7:55[158], а таксама эпізод на шляху ў Дамаск, у якім Павел (тады яшчэ Саул) звярнуўся ў хрысціянства[159][160]. Даручэнне, дадзенае Ананіі ў Дамаску ў Дзеяннях 9:10-18, каб той вылячыў Паўла, з’яўляецца апошняй размовой з Ісусам у Бібліі да напісання кнігі Адкрыцця[159][160].

Гістарычнае існаванне Ісуса правіць

  Таму ён [першасвятар Ананія, сын Ганны] сабраў сінедрыён і прадставіў яму Якава, брата Ісуса, названага Хрыстом, гэтак жа як і некаторых іншых асоб, абвінаваціў іх у парушэнні законаў і прысудзіў да пабівання камянямі.
 
 
Аналы Тацыта — гісторыя Рымскай імперыі I стагоддзя.
 
Рымскі гісторык і сенатар Тацыт апісаў укрыжаванне Ісуса ў сваіх Аналах

Нягледзячы на тое, што хрысціянскія Евангеллі былі напісаны ў першую чаргу як багаслоўскія дакументы, а не як гістарычныя хронікі, практычна ўсе навукоўцы старажытнасці згодныя, што Ісус існаваў, і такія падзеі, як яго хрышчэнне і распяцце, разглядаюцца як гістарычныя[161][162][163]. У старажытнасці існаванне Ісуса не адмаўлялі нават тыя, хто выступаў супраць хрысціянства: ні язычнікі, ні іўдзеі не ставілі пад сумнеў існаванне Ісуса.

Адзін з важнейшых гісторыкаў I ст. Іосіф Флавій ў сваёй кнізе «Іўдзейскія старажытнасці» два разы згадвае аб Ісусе, пры гэтым аўтэнтычнасць ўрыўка, дадзенага ў цытаце, усур’ёз ніхто не падвяргае сумневу. Сірыйскі філосаф Мара бен Серапіён у лісце да сына, як лічыцца, згадвае Ісуса. Тацыт (каля 110 г.) згадвае хрысціян і Хрыста, якога пакараў смерцю Понцій Пілат пры Тыберыі. Па меркаванню даследчыкаў, аўтэнтычнасць гэтага сведчання і яго незалежнасць відавочныя з-за яго агульнай варожасці ў адносінах да хрысціян і адсутнасці згадвання ўваскрэсення Ісуса Хрыста[44]. У гэты ж час у лісце да Траяна Пліній Малодшы паведамляе, што хрысціяне збіраюцца, каб услаўляць Хрыста як Бога. Светоній у біяграфіі Клаўдзія піша пра «іўдзеяў, увесь час хвалюемых Хрэстом». Паводле Арыгена (каля 248 г.), Цэльс сцвярджаў, што Ісус быў сынам рымскага салдата Пантэры (або Пандзіры), а не Іосіфа, свае цуды рабіў дзякуючы чараўніцтву, за што быў забіты камянямі. Падобныя легенды сустракаюцца і ў Талмудзе[8][164].

Тым не менш, сярод рэлігіязнаўцаў вяліся спрэчкі наконт гістарычнасці асобы Хрыста, у выніку чаго ўзніклі два асноўныя напрамкі: міфолагаў і гісторыкаў[8]. Міфолагі (асабліва ў XIX ст.) адмаўлялі факт самога яго існавання[7], лічылі асобу Хрыста міфічным вобразам (накшталт Асірыса). Доказам міфалагічнай прыроды Хрыста для міфолагаў былі, галоўным чынам, супярэчнасці ў евангельскіх апавяданнях пра яго, мноства яго цудаў, невялікая колькасць звестак аб Хрысце ў грэка-рымскіх аўтараў I ст. і інш. Гістарычную сапраўднасць звестак пра Хрыста, якія ёсць у Іосіфа Флавія і Тацыта[165], яны ставілі пад сумненне. Прыхільнікі другога напрамку прызнаюць Хрыста рэальнай гістарычнай асобай. Свае сцвярджэнні яны аргументуюць не толькі гістарычнымі дадзенымі Іосіфа Флавія і Тацыта, але і наяўнасцю антылегенды Цэльса, у якой апошні абвяргаў прыпісваемы Хрысту арэол святасці, але не адмаўляў існавання самой асобы Хрыста[8]. Большасць сучасных даследчыкаў прызнаюць гістарычнасць Ісуса Хрыста[7], і толькі невялікая колькасць вучоных сцвярджае, што Ісус ніколі не існаваў. Практычна ўсе навукоўцы разглядаюць тэорыю, што існаванне Ісуса было хрысціянскім вынаходніцтвам, як непраўдападобную[166][167][168].

Стаўленне да Хрыста сярод вернікаў розных рэлігій правіць

Стаўленне да Хрыста ў хрысціянстве правіць

 
«Вось Божае Ягня, Якое бярэ на сябе грэх сусвету». Гэтых словаў Яна Хрысціцеля прытрымліваюцца ўсе хрысціяне. Атавіа Ваніні, XVII ст.

Хоць хрысціянскія ўяўленні пра Ісуса досыць розныя, аднак можна выкласці асноўныя перакананні хрысціян адносна Ісуса, у тым ліку Яго Боскасці, чалавецтва і зямнога жыцця[169][170][171]. Увогуле, прыняцце хрысціянства патрабуе веры ў тое, што Ісус ёсць Сын Божы і Месія. У Новым Запавеце Ісус паказвае Сябе Сынам Божым і называе Бога Сваім Бацькам. Гэтага погляду прытрымліваюцца амаль усе хрысціянскія канфесіі з тымі ці іншымі агаворкамі.

Хрысціяне лічаць Ісуса Хрыста Збаўцам і вераць, што праз Яго смерць і ўваскрэсенне людзі могуць прымірыцца з Богам і тым самым атрымаць выратаванне і абяцанне вечнага жыцця[172]. У жыцці Ісуса выканалася каля трохсот прароцтваў Старога Запавету, пачынаючы ад нараджэння і канчаючы смерцю[173]. Усе вучэнні падкрэсліваюць, што, будучы добраахвотным Божым Ягнём, Ісус аддаў перавагу пакутам на Галгофе, як знак свайго поўнага паслушэнства волі Вечнага Айца, як «служка і раб Божы»[174][175]. Гэты выбар Ісус зрабіў «як новы і апошні Адам», Новы чалавек маралі і паслухмянасці, у адрозненне ад непаслушэнства Адама[176].

Большасць хрысціян верыць, што Ісус быў чалавекам і Сынам Божым. Хоць існуюць багаслоўскія спрэчкі аб прыродзе Ісуса Хрыста, трынітарыі вераць, што Ісус ёсць Логас, увасоблены Бог, Бог-Сын, і «сапраўдны Бог і сапраўдны чалавек» (цалкам Бог і цалкам чалавек). Антытрынітарыі аспрэчваюць паняцце Святой Тройцы, не прытрымліваюцца Сусветных Сабораў і лічаць, што вучэнне Бібліі мае прыярытэт над Сімваламі веры[14][177].

Хрысціяне вераць, што Ісус, стаўшы цалкам чалавекам, адчуваў болі і спакусы, як кожны смяротны чалавек, але Ён не зрабіў ніякага граху, перамог смерць і ўваскрос да жыцця пасля распяцця[172]. Згодна з Бібліяй, Хрыстос паўстаў з мёртвых, пасля чаго ўзнёсся на Неба і «сядзіць па правай руцэ Айца»[178], і Ён вернецца на Зямлю зноў для Страшнага Суда і створыць Божае царства ў будучым свеце[44].

Хрысціяне надаюць багаслоўскае значэнне не толькі справам Ісуса, але таксама і Яго імені. Звяртанне да Святога Імя Ісуса пачынаецца з першых дзён хрысціянства[179][180]. Рэлігійныя абрады і святы ў імя Ісуса існуюць як ва Усходнім, так і ў Заходнім хрысціянстве[180].

Стаўленне да Хрыста ў іўдаізме правіць

Класічныя тэксты рабінскага іўдаізму адхіляюць любыя паняцці аб антрапаморфным Богу. Трактат Тааніт у Іерусалімскім Талмудзе прама гаворыць, што «калі чалавек прэтэндуе на тое, што ён Бог, то ён ілгун». Акрамя таго, біблейскі верш: «Я першы і Я апошні, і акрамя Мяне няма Бога» (Іс. 44:6) інтэрпрэтуецца наступным чынам: «Я першы, у мяне няма бацькі, Я апошні, у мяне няма брата, акрамя Мяне няма Бога, няма ў мяне сына».

Іўдаізм адхіляе ідэю, што Ісус ёсць Бог, або асоба Тройцы, або пасярэднік Бога[181]. Іўдаізм таксама лічыць, што Ісус не з’яўляецца Месіяй, сцвярджаючы, што Ён не выканаў месіянскіх прароцтваў, запісаных у Танаху, і не ўвасобіў асабістых якасцей Месіі[182]. Паводле яўрэйскай традыцыі, не было ніякіх прарокаў пасля Малахіі[183], які пакінуў сваё прароцтва каля 420 г. да н.э.[184]

Талмуд ўключае ў сябе апавяданні, аб якіх некаторыя мяркуюць, што ў іх апавядаецца пра Ісуса, тым не менш, многія сучасныя тлумачы Талмуда разглядаюць гэтыя каментары хутчэй як узаемаадносіны паміж іўдаізмам і хрысціянствам, а не як каментары пра гістарычнага Ісуса.

Мішне Тора, аўтарытэтная праца па яўрэйскаму закону, падае аднадушныя меркаванні яўрэйскай абшчыны аб тым, што Ісус з’яўляецца «каменем перапоны», які прымушае «большасць краін свету памыляцца, каб служыць боскасці, па-за межамі Бога»[185].

Па меркаваннях кансерватыўнага іўдаізму, яўрэі, якія вераць, што Ісус ёсць Месія, «перасеклі лінію і апынуліся па-за межамі яўрэйскай абшчыны». Рэфармаваны іўдаізм, яго сучасныя прагрэсіўныя плыні, сцвярджае, што «для нас у яўрэйскай суполцы кожны, хто сцвярджае, што Ісус з’яўляецца іх Збаўцам, ужо не ёсць яўрэй і з’яўляецца адступнікам».

Стаўленне да Хрыста ў ісламе правіць

У ісламе Ісус (араб. عيسى‎‎ Iса) лічыцца Пасланцам Бога і Месіяй, які быў пасланы, каб весці дзяцей Ізраіля з новым пісаннем, Інджыл або Евангелле[186][187]. Ад мусульман патрабуецца вера ў Ісуса (і ўсіх іншых пасланцаў Бога)[188]. Каран згадвае Ісуса 25 разоў, часцей за ўсе імёны, нават Мухамеда[189][190]

 
Мухамед (справа) вядзе Ісуса, Аўраама, Майсея і іншых святых на малітву. Сярэднявечная персідская мініяцюра.

У Каране няма ніякай згадкі пра Іосіфа, але ёсць эпізод з Дабравешчаннем Марыі (па-арабску Мар’ям) Анёлам, што яна павінна нарадзіць Ісуса, застаючыся нявінніцай, цудоўная падзея, якая адбылася па волі Бога[191][192]. Падрабязнасці зачацця Дзевы Марыі не абмяркоўваліся ў ходзе візіту Анёла, але ў іншых месцах у Каране гаворыцца (21:91 і 66:12), што Бог удыхнуў «Яго Духа» ў Марыю[191][192]. У ісламе Ісус названы «Духам Божым», таму што Ён нарадзіўся пад дзеяннем Духу, але гэтая вера не ўключае ў сябе вучэнне пра Яго перадіснаванне, як гэта ёсць у хрысціянстве[193].

Ісусу ў ісламскай літаратуры дадзены шматлікія іншыя тытулы, найбольш распаўсюджанымі з якіх з’яўляюцца аль-Масіх («Месія»). Ісус часам таксама называецца «Пячатка Прарокаў ізраільскіх», таму што, па агульнамусульманскай веры, Ісус быў апошнім прарокам, пасланым Богам, каб накіроўваць дзяцей Ізраіля. Ісус разглядаецца ў ісламе як папярэднік Мухамеда, і, на думку мусульман, прадказаў прышэсце апошняга[194]. Для дапамогі ў Яго служэнні яўрэйскаму народу Ісусу была дадзена магчымасць тварыць цуды, але з дазволу Бога, а не Яго ўласнай уладай[195].

Каран падкрэслівае, што Ісус быў створаным Алахам смяротным чалавекам[44], Які, як і ўсе іншыя прарокі, быў абраны небам, каб распаўсюджваць пасланне Бога. Ісламскія тэксты забараняюць аб’яднанне каго-небудзь з Богам (Шырк), падкрэсліваючы строгае паняцце адзінабожжа (Таўхід)[196]. Лічыцца, што, як і ўсе прарокі ў ісламе, Ісус быў мусульманінам, таму што Ён прапаведаваў, што Яго паслядоўнікі павінны прыняць «прамы шлях», як загадаў Бог[197].

Іслам адхіляе хрысціянскае меркаванне, што Ісус быў увасобленым Богам ці сынам Бога, што Ён калі-небудзь быў укрыжаваны і ўваскрос, як і тое, што Ён выкупіў грахі чалавецтва[198]. Каран кажа, што сам Ісус ніколі не прэтэндаваў на гэтыя рэчы; і, больш за тое, паказваецца, што Ісус будзе адмаўляць, што калі-небудзь заяўляў аб сваёй Боскасці, на Страшным судзе, калі Бог будзе судзіць Яго. Паводле мусульманскай традыцыі, лічыцца, што Ісус не быў укрыжаваны, але замест гэтага Ён быў забраны Богам на неба, пры гэтым разумеецца — праз цялеснае ўзяцце. Мусульмане вераць, што Ісус вернецца на зямлю падчас Суднага дня, каб аднавіць справядлівасць[186].

У XIX стагоддзі Мірза Гулам Ахмад, заснавальнік руху Ахмадытаў, пісаў, што Ісус перажыў выпрабаванне на крыжы. Па словах Ахмада, Ісус пакінуў Палесціну пасля сваёй смерці і ўваскрэсення і эміграваў на ўсход, дасягнуўшы Індыі, каб у далейшым вучыць Евангеллю[199].

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. Pellegrino C. R. The Jesus Family Tomb
  2. Чатыры Евангеллі
  3. Καινή Διαθήκη — 0100.
  4. Матфей εὐαγγέλιον κατὰ Μαθθαῖον
  5. а б в г Хрыстос // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 67. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  6. Zoll, Rachel (December 19, 2011). "Study: Christian population shifts from Europe". The Guardian.
  7. а б в г д Ісус Хрыстос // Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік / Уклад. Дубянецкі Э. — Мн.: БелЭн, 2003. — ISBN 985-11-0277-6
  8. а б в г д Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 129—130. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
  9. James D. G. Dunn, The Oral Gospel Tradition, Wm. B. Eerdmans Publishing, 2013. pp 290—291
  10. а б Levine 2006, p. 4.
  11. Woodhead, Linda (2004). Christianity: A Very Short Introduction. Oxford: Oxford University Press. pp. n.p.
  12. Grudem 1994, pp. 568–603.
  13. Stockman, Robert (1992). "Jesus Christ in the Bahá'í Writings". Bahá'í Studies Review. 2 (1).
  14. а б в г Maas, Anthony J. Origin of the Name of Jesus Christ.
  15. Jennings
  16. Wycliffe Bible Dictionary. entry HEBREW LANGUAGE: Hendrickson Publishers. 1975.
  17. Ehrman, Bart D. (2012). Did Jesus Exist?: The Historical Argument for Jesus of Nazareth. HarperOne. p. 29. ISBN 978-0-06-208994-6.
  18. Joshua. Merriam-Webster. Праверана August 4, 2013.
  19. France 2007, p. 53.
  20. Hare, Douglas (2009). Matthew. Westminster John Knox Press. p. 11. ISBN 978-0-664-23433-1.
  21. Rogers, Cleon (1999). Topical Josephus. Zondervan. p. 12. ISBN 9780310230175.
  22. Eddy & Boyd 2007, p. 129.
  23. Heil, John P. (2010). Philippians: Let Us Rejoice in Being Conformed to Christ. Society of Biblical Lit. p. 66. ISBN 978-1-58983-482-8.
  24. Gwynn, Murl E. (2011). Conflict: Christianity's Love Vs. Islam's Submission. iUniverse. p. 92. ISBN 978-1-4620-3484-0.
  25. Vine 1940, pp. 274–275.
  26. Pannenberg 1968, pp. 30–31.
  27. Bultmann, Rudolf K. (2007). Theology of the New Testament. Baylor University Press. p. 80. ISBN 1-932792-93-7.
  28. Mills & Bullard 1998, p. 142.
  29. G5546 Χριστιανός. Strong's Greek Lexicon. Праверана July 22, 2013.
  30. Harding, Mark (2010). Early Christian Life and Thought in Social Context: A Reader. A & C Black. pp. 166–168. Праверана 27 лютага 2015.
  31. Stanton, Graham (2002). The Gospels and Jesus. Oxford University Press. pp. 14–18. Праверана 27 лютага 2015.
  32. а б Blomberg 2009, pp. 441–442.
  33. а б в г д Fahlbusch, Erwin (2005). The Encyclopedia of Christianity. Vol. 4. Wm. B. Eerdmans Publishing. pp. 53–56. ISBN 978-0-8028-2416-5.
  34. а б в г Evans 2003, pp. 465–477.
  35. а б Bruce, Frederick F. (1988). The Book of the Acts. Wm. B. Eerdmans Publishing. p. 362. ISBN 978-0-8028-2505-6.
  36. Rausch 2003, p. 77.
  37. Roberts, Mark D. (2007). Can We Trust the Gospels?: Investigating the Reliability of Matthew, Mark, Luke, and John. Crossway. p. 58. ISBN 978-1-4335-1978-9.
  38. Haffner, Paul (2008). New Testament Theology. p. 135. ISBN 978-88-902268-0-9.
  39. Scroggie, W. Graham (1995). A Guide to the Gospels. Kregel Publications. p. 128. ISBN 978-0-8254-9571-7.
  40. Sanders 1993, p. 73.
  41. Brown 1997, pp. 835–840.
  42. Chilton & Evans 1998, p. 482.
  43. Sanders 1993, p. 3.
  44. а б в г д е ё ж з і к л м Праваслаўная Энцыклапедыя
  45. Brown, Raymond E. (1978). Mary in the New Testament. Paulist Press. p. 163. ISBN 978-0-8091-2168-7.
  46. Boring & Craddock 2004, p. 177.
  47. Mills & Bullard 1998, p. 556.
  48. а б в Marsh, Clive; Moyise, Steve (2006). Jesus and the Gospels. Clark International. p. 37. ISBN 978-0-567-04073-2.
  49. Morris 1992, p. 26.
  50. а б в Jeffrey, David L. (1992). A Dictionary of biblical tradition in English literature. Wm. B. Eerdmans Publishing. pp. 538–540. ISBN 978-0-85244-224-1.
  51. Cox & Easley 2007, pp. 30–37.
  52. Brownrigg, Ronald (2002). Who's Who in the New Testament. Taylor & Francis. pp. 96–100. ISBN 978-0-415-26036-7.
  53. а б Talbert, Charles H. (2010). Matthew. Baker Academic. pp. 29–30. ISBN 978-0-8010-3192-2.
  54. а б Harris, Stephen L. (1985). Understanding the Bible. Mayfield. pp. 272–85. ISBN 978-0-07-296548-3.
  55. Schnackenburg, Rudolf (2002). The Gospel of Matthew. Wm.B. Eerdmans Publishing. pp. 9–11. ISBN 978-0-8028-4438-5.
  56. Perrotta, Louise B. (2000). Saint Joseph: His Life and His Role in the Church Today. Our Sunday Visitor Publishing. pp. 21, 110–112. ISBN 978-0-87973-573-9.
  57. а б Большой библейский словарь
  58. Vine 1940, p. 170.
  59. Liddell, Henry G.; Scott, Robert (1889). An Intermediate Greek–English Lexicon: The Seventh Edition of Liddell and Scott's Greek–English Lexicon. Clarendon Press. p. 797.
  60. Dickson 2008, pp. 68–69.
  61. Fiensy, David (2007). Jesus the Galilean. Gorgias Press. pp. 68–69. ISBN 978-1-59333-313-3.
  62. Дуриц К. Год, который изменил мир. Год смерти Христа, с. 109
  63. Evans, Craig A. (2001). "Context, family and formation". In Bockmuehl, Markus N. A. (рэд.). Cambridge companion to Jesus. Cambridge University Press. pp. 14, 21. ISBN 978-0-521-79678-1.
  64. а б в г д е ё ж з і к л м н Мень А. Сын Человеческий. — М.: Фонд имени Александра Меня, 2000. — 496 с.
  65. а б в Blomberg 2009, pp. 224–229.
  66. Köstenberger, Kellum & Quarles 2009, pp. 141–143.
  67. а б в McGrath 2006, pp. 16–22.
  68. а б Dunn, James D.G.; Rogerson, John W. (2003). Eerdmans commentary on the Bible. Wm. B. Eerdmans Publishing. p. 1010. ISBN 978-0-8028-3711-0.
  69. а б Zanzig, Thomas (2000). Jesus of history, Christ of faith. Saint Mary's Press. p. 118. ISBN 978-0-88489-530-5.
  70. а б Majerník, Ponessa & Manhardt 2005, pp. 27–31.
  71. а б в г Lee 2004, pp. 21–30.
  72. а б в Harding, Mark; Nobbs, Alanna (2010). The Content and the Setting of the Gospel Tradition. Wm. B. Eerdmans Publishing. pp. 281–282. ISBN 978-0-8028-3318-1.
  73. Niswonger 1992, pp. 143–146.
  74. Redford 2007, p. 95–98.
  75. Sheen, Fulton J. (2008). Life of Christ. Random House. p. 65. ISBN 978-0-385-52699-9.
  76. а б Redford 2007, pp. 117–130.
  77. Vaught, Carl G. (2001). The Sermon on the mount: a theological investigation. Baylor University Press. pp. xi–xiv. ISBN 978-0-918954-76-3.
  78. Redford 2007, pp. 143–160.
  79. Nash, Henry S. (1909). "Transfiguration, The". In Jackson, Samuel M. (рэд.). The New Schaff-Herzog Encyclopedia of Religious Thought: Son of Man-Tremellius V11. Funk & Wagnalls Company. p. 493. ISBN 978-1-4286-3189-2.
  80. а б в г Barton, Stephen C. (2006). The Cambridge companion to the Gospels. Cambridge University Press. pp. 132–133. ISBN 978-0-521-80766-1.
  81. Cox & Easley 2007, p. 137.
  82. Redford 2007, pp. 211–229.
  83. а б в г д Cox & Easley 2007, pp. 155–170.
  84. Redford 2007, pp. 257–274.
  85. а б Pentecost, J. Dwight (1981). The words and works of Jesus Christ. Zondervan. p. 212. ISBN 978-0-310-30940-6.
  86. Walvoord & Zuck 1983, p. 346.
  87. а б Osborn, Eric F. (1993). The emergence of Christian theology. Cambridge University Press. p. 98. ISBN 978-0-521-43078-4.
  88. Köstenberger, Andreas J. (1998). The missions of Jesus and the disciples according to the Fourth Gospel. Wm. B. Eerdmans Publishing. pp. 108–109. ISBN 978-0-8028-4255-8.
  89. France 2007, p. 102.
  90. а б в Sanders, Ed P.; Pelikan, Jaroslav J. "Jesus Christ". Encyclopædia Britannica. Праверана 13 красавіка 2013.
  91. Stassen, Glen H.; Gushee, David P. (2003). Kingdom Ethics: Following Jesus in Contemporary Context. InterVarsity Press. pp. 102–103, 138–140, 197–198, 295–298. ISBN 978-0-8308-2668-1.
  92. Pentecost, J. Dwight (1998). The parables of Jesus: lessons in life from the Master Teacher. Kregel Publications. p. 10. ISBN 978-0-8254-9715-5.
  93. Howick, E. Keith (2003). The Sermons of Jesus the Messiah. WindRiver Publishing. pp. 7–9. ISBN 978-1-886249-02-8.
  94. Lisco, Friedrich G. (1850). The Parables of Jesus. Daniels and Smith Publishers. pp. 9–11.
  95. Oxenden, Ashton (1864). The parables of our Lord?. William Macintosh Publishers. p. 6.
  96. Blomberg, Craig L. (2012). Interpreting the Parables. InterVarsity Press. p. 448. ISBN 978-0-8308-3967-4.
  97. Boucher, Madeleine I. The Parables. BBC. Праверана June 3, 2013.
  98. Green, McKnight & Marshall 1992, p. 299.
  99. а б Achtemeier, Paul J.; Green, Joel B.; Thompson, Marianne M. (2001). Introducing the New Testament: Its Literature and Theology. Wm. B. Eerdmans Publishing. p. 198. ISBN 978-0-8028-3717-2.
  100. Ehrman, Bart D. (2009). Jesus, Interrupted: Revealing the Hidden Contradictions in the Bible (And Why We Don't Know About Them). HarperCollins. p. 84. ISBN 978-0-06-186328-8.
  101. Donahue & Harrington 2002, p. 182.
  102. Lockyer, Herbert (1988). All the Miracles of the Bible. Zondervan. p. 235. ISBN 978-0-310-28101-6.
  103. Kingsbury, Jack D. (1983). The Christology of Mark's Gospel. Fortress Press. pp. 91–95. ISBN 978-1-4514-1007-5.
  104. а б Karris, Robert J. (1992). The Collegeville Bible Commentary: New Testament. Liturgical Press. pp. 885–886. ISBN 978-0-8146-2211-7.
  105. Kingsbury, Jack D.; Powell, Mark A.; Bauer, David R. (1999). Who do you say that I am? Essays on Christology. Westminster John Knox Press. p. xvi. ISBN 978-0-664-25752-1.
  106. Donahue & Harrington 2002, p. 336.
  107. Yieh, John Y. H. (2004). One teacher: Jesus' teaching role in Matthew's gospel. Walter de Gruyter. pp. 240–241. ISBN 978-3-11-018151-7.
  108. Pannenberg 1968, pp. 53–54.
  109. Lee 2004, pp. 72–76.
  110. Andreopoulos, Andreas (2005). Metamorphosis: the Transfiguration in Byzantine theology and iconography. St Vladimir's Seminary Press. pp. 47–49. ISBN 978-0-88141-295-6.
  111. Turner, David L. (2008). Matthew. Baker Academic. p. 613. ISBN 978-0-8010-2684-3.
  112. а б в г д е ё Boring & Craddock 2004, pp. 256–258.
  113. а б Evans 2005, p. 49.
  114. а б Anderson, Paul N. (2006). The Fourth Gospel And the Quest for Jesus. Continuum. p. 158. ISBN 978-0-567-04394-8.
  115. а б в г д Evans 2003, pp. 381–395.
  116. а б Lockyer, Herbert (1988). All the Apostles of the Bible. Zondervan. pp. 106–111. ISBN 978-0-310-28011-8.
  117. а б Hayes, Doremus A. (2009). The Synoptic Gospels and the Book of Acts. HardPress. p. 88. ISBN 978-1-313-53490-1.
  118. Pohle, Joseph (1913). "The Blessed Eucharist as a Sacrament" . In Herbermann, Charles (рэд.). Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company.
  119. а б O'Day, Gail R.; Hylen, Susan (2006). John. Westminster John Knox Press. pp. 142–168. ISBN 978-0-664-25260-1.
  120. а б Ridderbos, Herman (1997). The Gospel according to John. Wm. B. Eerdmans Publishing. pp. 546–576. ISBN 978-0-8028-0453-2.
  121. а б Cox & Easley 2007, pp. 180–191.
  122. а б в г д е ё ж Walvoord & Zuck 1983, pp. 83–85.
  123. а б в г д е ё ж з і к Evans 2003, pp. 487–500.
  124. а б Perkins, Pheme (2000). Peter: apostle for the whole church. Fortress Press. p. 85. ISBN 978-1-4514-1598-8.
  125. а б Lange, Johann P. (1865). The Gospel according to Matthew, Volume 1. Charles Scribner Co. p. 499.
  126. а б Brown 1997, p. 146.
  127. а б в г д е ё ж Holman Concise Bible Dictionary. B&H Publishing Group. 2011. pp. 608–609. ISBN 978-0-8054-9548-5.
  128. а б в г д Blomberg 2009, pp. 396–400.
  129. а б Senior, Donald (1985). The Passion of Jesus in the Gospel of Matthew. Liturgical Press. p. 124. ISBN 978-0-8146-5460-6.
  130. Blomberg 2009, p. 402.
  131. Evans 2005, pp. 114–118.
  132. а б Majerník, Ponessa & Manhardt 2005, pp. 133–134.
  133. а б Cox & Easley 2007, p. 182.
  134. Cross, F. L.; Livingstone, E. A. (2005). "Eucharist". Oxford Dictionary of the Christian Church. Oxford University Press. ISBN 978-0-19-280290-3.
  135. Freedman 2000, p. 792.
  136. Дидон А. Иисус Христос. — Харьков: Фолио, 2000. — 895 с. — ISBN 966-03-0695-4.
  137. Majerník, Ponessa & Manhardt 2005, p. 169.
  138. Blomberg 2009, pp. 396–398.
  139. O'Toole, Robert F. (2004). Luke's presentation of Jesus: a christology. Editrice Pontificio Istituto Biblico. p. 166. ISBN 978-88-7653-625-0.
  140. а б Niswonger 1992, p. 172.
  141. Majerník, Ponessa & Manhardt 2005, p. 181.
  142. Carter 2003, pp. 120–121.
  143. Binz, Stephen J. (2004). The Names of Jesus. Twenty-Third Publications. pp. 81–82. ISBN 978-1-58595-315-8.
  144. Ironside, H. A. (2006). John. Kregel Academic. p. 454. ISBN 978-0-8254-9619-6.
  145. Brown 1988, p. 93.
  146. Blomberg 2009, pp. 400–401.
  147. Evans, Craig A. (2001). Jesus and His Contemporaries: Comparative Studies. Brill. p. 42. ISBN 978-0-391-04118-9.
  148. а б Эванс К. Иисус: последние дни. Что произошло на самом деле. — М.: Эксмо, 2009. — 224 с. — ISBN 978-5-699-38007-7.
  149. а б в г д е ё Evans 2003, pp. 509–520.
  150. а б Köstenberger, Kellum & Quarles 2009, pp. 211–214.
  151. Doninger 1999, p. 271.
  152. Köstenberger, Kellum & Quarles 2009, pp. 213–214.
  153. Макдауэл Ж. Не просто плотник, с. 65
  154. Morris 1992, p. 727.
  155. Макдауэл Д. Не просто плотник, с. 66
  156. а б в г Evans 2003, pp. 521–530.
  157. а б Cox & Easley 2007, pp. 216–226.
  158. Frederick F., Bruce (1990). The Acts of the Apostles. Wm. B. Eerdmans Publishing. p. 210. ISBN 978-0-8028-0966-7.
  159. а б Wiersbe, Warren W. (2007). The Wiersbe Bible Commentary: The Complete New Testament. David C. Cook. pp. 350–352. ISBN 978-0-7814-4539-9.
  160. а б Johnson, Luke T.; Harrington, Daniel J. (1992). The Acts of the Apostles. Liturgical Press. pp. 164–167. ISBN 978-0-8146-5807-9.
  161. Dunn 2003, p. 339.
  162. Brown, Raymond E. (1994). The Death of the Messiah: from Gethsemane to the Grave: A Commentary on the Passion Narratives in the Four Gospels. Doubleday. p. 964. ISBN 978-0-385-19397-9.
  163. Stanton 2002, p. 145.
  164. Грин, Джоэль (2003). Словарь Иисус и Евангелия. Библейско-богословский институт Св. апостола Андрея. p. 258-259. ISBN 5-89647-044-4.
  165. Tuckett, Christopher (2001). "Sources and methods". In Bockmuehl, Markus N. A. (рэд.). Cambridge Companion to Jesus. Cambridge University Press. pp. 123–4. ISBN 978-0-521-79678-1.
  166. Chilton & Evans 1998, p. 27.
  167. Borg, Marcus J. (1994). Jesus in Contemporary Scholarship. Continuum. pp. 4–6. ISBN 978-1-56338-094-5.
  168. Theissen & Winter 2002, pp. 142–143.
  169. Jackson, Gregory L. (1993). Catholic, Lutheran, Protestant: a doctrinal comparison. Christian News. pp. 11–17. ISBN 978-0-615-16635-3.
  170. McGuckin, John A. (2010). The Orthodox Church: An Introduction to Its History, Doctrine. John Wiley & Sons. pp. 6–7. ISBN 978-1-4443-9383-5.
  171. Leith, John H. (1993). Basic Christian doctrine. Westminster John Knox Press. pp. 1–2. ISBN 978-0-664-25192-5.
  172. а б Metzger, Bruce M.; Coogan, Michael D. (1993). Oxford Companion to the Bible. Oxford University Press. p. 649. ISBN 978-0-19-974391-9.
  173. Брайт, Б. (1993). Ему нет равных. p. 31. ISBN 5-85300-040-3.
  174. Cullmann, Oscar (1959). The Christology of the New Testament. Westminster John Knox Press. p. 79. ISBN 978-0-664-24351-7.
  175. Deme, Dániel (2004). The Christology of Anselm of Canterbury. Ashgate Publishing. pp. 199–200. ISBN 978-0-7546-3779-0.
  176. Pannenberg, Wolfhart (2004). Systematic Theology. Vol. 2. Continuum. pp. 297–303. ISBN 978-0-567-08466-8.
  177. Friedmann, Robert. "Antitrinitarianism". Global Anabaptist Mennonite Encyclopedia. Праверана October 24, 2012.
  178. Сімвал веры
  179. Hunter, Sylvester (2010). Outlines of dogmatic theology. Vol. 2. Nabu Press. p. 443. ISBN 978-1-177-95809-7.
  180. а б Houlden 2006, p. 426.
  181. Kessler, Ed. Jesus the Jew. BBC. Праверана June 18, 2013.
  182. Norman, Asher (2007). Twenty-six reasons why Jews don't believe in Jesus. Feldheim Publishers. pp. 59–70. ISBN 978-0-9771937-0-7.
  183. Simmons, Shraga. Why Jews Do not Believe in Jesus(недаступная спасылка). Aish.com (6 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 16 сакавіка 2006. Праверана 16 кастрычніка 2014.
  184. "MALACHI, BOOK OF". Jewish Encyclopedia. Праверана July 3, 2013.
  185. Jeffrey, Grant R. (2009). Heaven: The Mystery of Angels. Random House Digital. p. 108. ISBN 978-0-307-50940-6.
  186. а б Glassé, Cyril (2008). Concise Encyclopedia of Islam. Rowman & Littlefield. pp. 270–271. ISBN 978-0-7425-6296-7.
  187. Esposito, John L. (2003). The Oxford Dictionary of Islam. Oxford University Press. p. 158. ISBN 978-0-19-975726-8.
  188. Ashraf, Irshad (Director) (August 19, 2007). The Muslim Jesus (Television production). ITV Productions.
  189. Jesus, Son of Mary. Oxford Islamic Studies Online. Праверана July 3, 2013.
  190. Aboul-Enein, Youssef H. (2010). Militant Islamist Ideology: Understanding the Global Threat. Naval Institute Press. p. 20. ISBN 978-1-61251-015-6.
  191. а б Burns, Robert A. (2011). Christianity, Islam, and the West. University Press of America. p. 32. ISBN 978-0-7618-5560-6.
  192. а б Peters, F. E. (2003). Islam: A Guide for Jews and Christians. Princeton University Press. p. 23. ISBN 978-0-691-11553-5.
  193. Cooper, Anne; Maxwell, Elsie A. (2003). Ishmael My Brother: A Christian Introduction To Islam. Monarch Books. p. 59. ISBN 978-0-8254-6223-8.
  194. Fasching, Darrell J.; deChant, Dell (2001). Comparative Religious Ethics: A Narrative Approach. John Wiley & Sons. pp. 241, 274–275. ISBN 978-0-631-20125-0.
  195. Morgan, Diane (2010). Essential Islam: A Comprehensive Guide to Belief and Practice. ABC-CLIO. pp. 45–46. ISBN 978-0-313-36025-1.
  196. George, Timothy (2002). Is the Father of Jesus the God of Muhammad?: Understanding the Differences Between Christianity and Islam. Zondervan. pp. 150–151. ISBN 978-0-310-24748-7.
  197. Shedinger, Robert F. (2009). Was Jesus a Muslim?: Questioning Categories in the Study of Religion. Fortress Press. p. ix. ISBN 978-1-4514-1727-2.
  198. Каран 4:157
  199. Religions of the World: A Comprehensive Encyclopedia of Beliefs and Practices. ABC-CLIO. p. 55. ISBN 978-1-59884-203-6.

Літаратура правіць