Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Тытул цара атрымаў ад рымскага сената, але ўнутры Іўдзеі карыстаўся амаль абсалютнай уладай. Пашырыў тэрыторыю свайго царства, падуладнага Рыму, да межаў былой дзяржавы Давіда. Ператварыў Іерусалім у крэпасць. Бязлітасна душыў народныя хваляванні і знішчаў усіх, каго лічыў супернікам, у т.л. уласных дзяцей. Паводле хрысціянскага падання, даведаўшыся пра нараджэнне Хрыста, загадаў забіць усіх немаўлят у г. Віфлеем.

Пазней імя Iрад набыло пераносны сэнс як назва вельмі жорсткага, бязлітаснага чалавека.

Жонкі і дзеціПравіць

Жонкі:

1) Дорыс
2) Марыямна I
3) Марыямна II
4) Мальфака
5) Клеапатра
6) Палас
7) Федра
8) Элпіс

Дзеці:

сыны: Анціпа, Аляксандр, Арыстабулус IV, Ірад Філіп I, Ірад Архелай, Ірад Анціпа, Ірад Філіп II, Ірад і Фазаіл
дочкі: Салампса, Кіпра, Алімпіяда, Раксана і Саламея

Зноскі

СпасылкіПравіць