Заходні бераг ракі Іардан

Заходні бераг ракі Іардан (араб. الضفة الغربية‎‎, іўр.: יהודה ושומרון, Іехуда вэ-Шамрон, «Іўдзея і Самарыя» скар. יו״ש, ці הגדה המערבית — «Заходні бераг») — рэгіён на Блізкім Усходзе. Тэрыторыя не мае выхаду да мора, знаходзіцца недалёка ад міжземнаморскага ўзбярэжжа Заходняй Азіі, утвараючы вялікую частку палесцінскіх тэрыторый і часткова прызнанай Палесцінскай дзяржавы. Заходні бераг мае мяжу (размежаваную Іарданскім-ізраільскім перамір’ем 1949 года) на захад, поўнач і поўдзень з дзяржавай Ізраіль, і на ўсход, цераз раку Іардан, з Іарданіяй. Заходні бераг ракі Іардан таксама ахоплівае значную частку заходняга берага Мёртвага мора.

Заходні берег ракі Іардан

Заходні бераг ракі Іардан, уключаючы Усходні Іерусалім, мае плошчу 5640 км² плюс 220 км² акваторыі паўночна-заходняй чвэрці Мёртвага мора. Па стане на ліпень 2015 года тэрыторыя мае насельніцтва 2 785 000 палесцінцаў, каля 371 000 ізраільскіх пасяленцаў, і яшчэ прыкладна 212 000 яўрэяў ва Усходнім Іерусаліме. У цяперашні час тэрыторыя Заходняга берага падзелена на тры зоны: зона А (17,2 % тэрыторыі) знаходзіцца пад поўным кантролем Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыі (ПНА), зона В (23,8 % тэрыторыі) — пад грамадзянскім кантролем ПНА (грамадзянская ўлада ПНА і адказнасць ПНА за грамадскі парадак), але пад ваенным (ахоўным) кантролем Ізраіля, зона С (59 % тэрыторыі) — пад поўным кантролем Ізраіля. У зоне А знаходзяцца гарады Віфлеем, Джэнін, Іерыхон, Калькілія, Наблус, Рамала, Сальфіт, Тубас, Тулькарм, 80 % тэрыторыі Хеўрона і іншыя.

Планам ААН па падзелу Палесціны большая частка тэрыторыі Заходняга берага прызначалася для арабскай палесцінскай дзяржавы[1]. У ходзе Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў Іўдзея і Самарыя былі занятыя і ў аднабаковым парадку анексаваныя Трансіарданіяй (Іарданіяй пасля іх анексіі) у 1950 годзе, якая дала ім назву «Заходні бераг», каб адрозніць яго ад усходняга берага, які быў асноўнай тэрыторыяй да вайны. Арабскім жыхарам Заходняга берага Іарданія прадаставіла сваё грамадзянства, а яўрэйскія жыхары з захопленай Трансіарданіяй тэрыторыі збеглі або былі выгнаныя ў Ізраіль. У ходзе Шасцідзённай вайны 1967 года тэрыторыя Заходняга берага была занята Ізраілем. З 1995 года, пасля падпісання другога пагаднення ў Осла паміж Ізраілем і Арганізацыяй вызвалення Палесціны (АВП), часткі Заходняга берага кантралююцца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй (ПНА), створанай у выніку гэтых пагадненняў.

Міжнародная супольнасць лічыць ізраільскія паселішчы на Заходнім беразе, уключаючы Усходні Іерусалім, незаконнымі паводле міжнароднага права, Ізраіль аспрэчвае гэта. Міжнародны суд ААН у кансультатыўным рашэнні (2004) прыйшоў да высновы, што падзеі, якія прайшлі пасля акупацыі Заходняга берага Ізраілем 1967 года, у тым ліку Закон аб Іерусаліме, мірны дагавор Ізраіля з Іарданіяй і пагадненне ў Осла, не змянілі статус Заходняга берага (уключаючы Усходні Іерусалім) у якасці акупаванай тэрыторыі.

Заходні бераг ракі Іардан

правіць

Назва «Заходні бераг» — калькай з арабскай الضفة الغربية (aḍ-Ḍiffah al-Ġarbiyyah). Да вайны 1947—1949 гадоў і анексіі 1950 года паняцця «Заходні бераг ракі Іардан» не было. У 1949 годзе ў пагадненні пра перамір’е паміж Ізраілем і Трансіарданіяй рэгіён быў так названы, пасля гэтага назву «Заходні бераг» (англ.: West Bank) сталі ўжываць спачатку іарданцы, а затым у англійскай і многіх іншых мовах.

На думку Е. Лейтэра[en], «Іарданія называла гэтыя тэрыторыі Заходнім берагам, каб сцерці лінгвістычную і гістарычную сувязь тэрыторыі Іўдзеі і Самарыі з яўрэйскім народам»[2].

Іўдзея і Самарыя

правіць

Да з’яўлення ў часы брытанскага мандату ў Палесціне паняцця «Заходні бераг», рэгіён гістарычна называўся як Іўдзея і Самарыя. Рэзалюцыя ААН № 181 1947 года пра падзел брытанскай падмандатнай тэрыторыі таксама згадвае частку рэгіёна Іўдзеі і Самарыі, адносячы Заходні бераг ракі Іардан да тэрыторыі Арабскай дзяржавы[3].

Ізраільцяне часцей за ўсё ўжываюць гістарычную назву «Іўдзея і Самарыя», узятую з Танаха — (іўр.: יהודה ושומרון), таксама яны ўжываюць скарачэнне «Ёш» (יו"ש), але часам, асабліва ў міжнародных пагадненнях, ужываюць і «Заходні бераг» (іўр.: הגדה המערבית [ха-гада ха-мааравіт]).

Цысіарданія

правіць

Новалацінская назва «Цысіарданія» літаральна значыць «па гэты бок Іардана», яна ўжываецца ў большасці раманскіх моў — ісп.: Cisjordania, парт.: Cisjordânia, фр.: Cisjordanie, італ.: Cisgiordania, рум.: Cisiordania; і таксама ў некаторых іншых мовах — баскск.: Zisjordania, брэт.: Sisjordania, венг.: Ciszjordánia, гуар.: Sihorytáña, эспер.: Cisjordanio[4].

Тэрыторыю на супрацьлеглым, усходнім беразе Іардана называюць адпаведна Трансіарданіяй, або Заіарданнем, цяпер гэтая тэрыторыя тоесна з сучаснай дзяржавай — Іарданскім хашыміцкім каралеўствам.

Эканоміка

правіць

Станам на пачатак XXI стагоддзя, эканоміка палесцінскіх тэрыторый у хранічным заняпадзе, узровень беспрацоўя трывала перавышае 20 % з 2000 года. Узровень беспрацоўя на Заходнім беразе ў 1-й палове 2013 года — 19 %[5].

Рэлігійны склад

правіць

Каля горада Наблуса (біблейскага Сіхема) жывуць нашчадкі самарыцян, якія насяляюць Самарыю са старажытнасці. Агульная іх колькасць — каля 350 чалавек.

Зноскі

  1. План ААН па падзелу Палесціны. 1947 год. Архівавана 28 ліпеня 2011.
  2. Йехиель М. Лейтер Кризис в Израиле // ПРИЛОЖЕНИЕ. Вопросы, задаваемые об Израиле и Йеша. Архівавана з першакрыніцы 18 чэрвеня 2010. Праверана 27 жніўня 2010.
  3. United Nations General Assembly Resolution 181 Архівавана 29 кастрычніка 2006 года.
  4. West Bank. wikidata.org. Праверана 16 лютага 2024.
  5. World Bank 2013, p. 2. «Consequently, unemployment rates have remained very high in the Palestinian territories…After initial post-Oslo rates of about 9 percent in the mid-1990s, unemployment rose to 28 percent of the labor force in 2000 with the onset of the second intifada and the imposition of severe movement and access restrictions; it has remained high ever since and is currently about 22 percent. What is more, almost 24 percent of the workforce is employed by the PA, an uncommonly high proportion that reflects the lack of dynamism in the private sector.»
  6. Religions in West Bank Архівавана 6 мая 2014.

Крыніцы

правіць