Віфлеем (іўр.: בית לחם, Бейт-Лехем, літар. Дом Хлеба; араб. بَيْتِ لَحْمٍ‎‎; Байт-Лахмія, літар. Дом Мяса) — горад у Палесцінскай аўтаноміі, на тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан, у гістарычнай вобласці Іўдзея, сталіца правінцыі Віфлеем; цэнтр паломніцтва і турызму. Размешчаны прыкладна ў 8 км на поўдзень ад Іерусаліма і ў цяперашні час фактычна мяжуе з ім. Насельніцтва — 25 266 чалавек (2007), з прыгарадамі — 42 тысячы чалавек, плошча — 6 км².

Віфлеем
араб. بَيْتِ لَحْمٍ‎‎
Панарама Віфлеема з боку Іерусаліма. Фота 1898 года.
Панарама Віфлеема з боку Іерусаліма. Фота 1898 года.
Краіна
Статус
сталіца правінцыі
Правінцыя
Каардынаты
Мэр
Віктар Батарсэ
Першая згадка
Плошча
  • 30 км²
Вышыня цэнтра
775 м
Афіцыйная мова
арабская мова
Насельніцтва
25 266 чалавек (2007)
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
2
Афіцыйны сайт
Віфлеем на карце Палесцінская аўтаномія
Віфлеем (Палесцінская аўтаномія)
Віфлеем

Гісторыя правіць

Тут, згодна з Бібліяй, нарадзіўся і быў памазаны на царства Давід. Віфлеем — гэта таксама святы для хрысціян горад, другі па значнасці пасля Ерусаліма, таму што тут, згодна з Евангеллем (Лк. 2:4-7, Мф. 2:1-11), нарадзіўся Ісус Хрыстос. У горадзе пражывае адна з найстарэйшых хрысціянскіх супольнасцяў у свеце, хоць у апошнія гады яе колькасць скарацілася з прычыны эміграцыі. Віфлеем быў разрабаваны самарыцянамі ў 529 годзе, але адноўлены візантыйскім імператарам Юстыніянам I. У 637 годзе Віфлеем быў захоплены кіраўніком Арабскага халіфату Умарам ібн аль-Хатабам, які гарантаваў бяспеку рэлігійным святыням горада. У 1099 годзе крыжакі захапілі і ўмацавалі Віфлеем, замяніўшы грэчаскае праваслаўнае духавенства лацінскім. Лацінскае духавенства было выгнана з горада пасля таго, як горад быў захоплены Саладзінам, султанам Егіпта і Сірыі. З прыходам мамлюкаў у 1250 годзе гарадскія сцены былі знесены, пазней яны былі адноўлены султанамі Асманскай імперыі ў перыяд яе панавання[1].

Брытанцы акупавалі горад падчас Другой сусветнай вайны, пазней Віфлеем у 1947 годзе быў уключаны ў міжнародную зону Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый паводле плану падзелу Палесціны. Іарданія анексавала горад у 1948 годзе падчас араба-ізраільскай вайны. Ён быў заняты Ізраілем ў 1967 годзе ў часы шасцідзённай вайны. З 1995 года Віфлеем рэгулюецца Палесцінскай нацыянальнай адміністрацыяй[1].

Турызм правіць

Віфлеем населены мусульманскай большасцю, аднак гэта не перашкаджае гораду з’яўляецца домам для адной з найбуйнейшых палесцінскіх хрысціянскіх абшчын. Галоўным эканамічным сектарам Віфлеема з’яўляецца турызм, які асабліва павялічваецца падчас калядных святаў, калі хрысціянскія пілігрымы прыязджаюць у Базіліку Нараджэння Хрыстова.


Гарады-пабрацімы правіць

Паміж шматлікімі гарадамі свету і Віфлеемам былі падпісаны дамовы аб супрацоўніцтве і пабрацімстве.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б History of Bethlehem (англ.). Bethlehem-city.org. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2008. Праверана 9 ліпеня 2013.

Літаратура правіць

  • Amara, Muhammad. Politics and sociolinguistic reflexes: Palestinian border villages. — John Benjamins Publishing Company, 1999. — ISBN 978-90-272-4128-3.
  • Brynen, Rex. A very political economy: peacebuilding and foreign aid in the West Bank and Gaza. — US Institute of Peace Press, 2000. — ISBN 978-1-929223-04-6.

Спасылкі правіць