Базіліка Нараджэння Хрыстова
Базіліка Нараджэння Хрыстова (араб. كنيسة المهد, арм.: Սուրբ Ծննդյան տաճար, грэч. Βασιλικὴ τῆς Γεννήσεως, іўр.: כנסיית המולד) — хрысціянская царква ў Віфлееме, пабудаваная, паводле падання, над месцам нараджэння Ісуса Хрыста. Нароўні з Храмам Труны Гасподняй з'яўляецца адным з двух галоўных хрысціянскіх храмаў Святой зямлі.
Славутасць | |
Базіліка Нараджэння Хрыстова | |
---|---|
араб. كنيسة المهد | |
![]() | |
31°42′16″ пн. ш. 35°12′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Іерусалімская праваслаўная царква, Лацінскі Патрыярх Іерусаліма і Іерусалімскі патрыярхат Армянскай апостальскай царквы |
Архітэктурны стыль | раннехрысціянская архітэктура[d] |
Дата заснавання | 327 |
Матэрыял | горная парода |
Сайт | custodia.org/it/santuari… |
![]() |
Адна з найстарэйшых бесперапынна дзейных цэркваў у свеце. Першы храм над пячорай Каляд быў пабудаваны ў 330-х гадах па ўказанні імператара Канстанціна Вялікага. Яго асвячэнне адбылося 31 мая 339 года і з тых часоў набажэнствы тут практычна не перапыняліся. Сучасная базыліка VI—VII стст. — гэта адзіны хрысціянскі храм у Палесціне, захаваны ў цэласці з дамусульманскага перыяду.
29 чэрвеня 2012 года на 36 сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якая праходзіла ў Санкт-Пецярбургу, базіліка была занесена ў Спіс сусветнай спадчыны[1].
Пячора КалядПравіць
Пад амбонам базілікі знаходзіцца найбольшая хрысціянская святыня — пячора Каляд. Месца нараджэння Хрыста знаходзіцца ва ўсходняй частцы пячоры і адзначана срэбнай зоркай. У захаваных пісьмовых крыніцах пячора ўпершыню згадана каля 150 года. Падземны храм тут мясцуецца з часоў святой Алены.
Гісторыя базылікіПравіць
Візантыйскі перыядПравіць
Базіліка Каляд была закладзена святой імператрыцай Аленай падчас яе паломніцтва ў Святую зямлю ў сярэдзіне 330-х гадоў. Згодна Яўсевію Кесарыйскаму:
|
Месца, якое выбрала Алена, непасрэдна не паказана ў Евангеллях, пра нейкую пячору расказвае толькі апакрыфічнае Протаевангелле Якава. Упершыню пра пячору ў Віфлееме напісаў Арыген каля 247 года, ён сцвярджае, што Хрыстос нарадзіўся ў самым горадзе (іншыя аўтары, прыкладам Юстын, змяшчалі пячору ў наваколлі Віфлеема ці на паўдарогі з Іерусаліма) і месцам нараджэння заве пячору, якую жыхары паказваюць паломнікам[3].
Дадзены храм, як і шэраг іншых, пабудаваных імператарам Канстанцінам у Святой зямлі, па сведчанні Яўсевія Кесарыйскага і Кірыла Скіфапольскага, меў мэтай не правядзенне набажэнстваў, а стварэнне магчымасці кожнаму ўбачыць месцы евангельскай гісторыі. Аднак паломніца Сільвія (Этэрыя) (канец IV стагоддзя) у сваіх запісках пра паломніцтва ў Святую Зямлю паведамляе, што ў чацвер Светлай сядміцы з Іерусаліма вернікі ідуць у Віфлеем для ўсяночнага няспання, адзначаючы, што яно здзяйсняецца ў цэрквы, дзе «знаходзіцца пячора, дзе нарадзіўся Бог»[4].