Араба-ізраільскі канфлікт

Араба-ізраільскі канфлікт (араб. الصراع العربي الإسرائيلي‎‎, іўр.: הסכסוך הישראלי-ערבי) — супрацьстаянне паміж шэрагам арабскіх краін, а таксама арабскімі ваенізаванымі радыкальнымі групоўкамі, якія маюць падтрымку з боку часткі карэннага арабскага насельніцтва акупаваных Ізраілем палесцінскіх тэрыторый, з аднаго боку, і сіянісцкім рухам, а затым і дзяржавай Ізраіль, з другога. Нягледзячы на тое, што дзяржава Ізраіль была створана толькі ў 1948 годзе, фактычна гісторыя канфлікту ахоплівае каля стагоддзя, пачынаючы з канца XIX стагоддзя, калі быў закладзены палітычны сіянісцкі рух, які паклаў пачатак барацьбе яўрэяў за стварэнне ўласнай дзяржавы.

Араба-ізраільскі канфлікт
Ізраіль і члены Лігі арабскіх дзяржаў      Ліга арабскіх дзяржаў      Ізраіль      Ваявалі супраць Ізраіля      Заходні бераг ракі Іардан і Сектар Газа

Ізраіль і члены Лігі арабскіх дзяржаў

     Ліга арабскіх дзяржаў      Ізраіль
     Ваявалі супраць Ізраіля      Заходні бераг ракі Іардан і Сектар Газа
Дата 1948 — цяперашні час
Месца Блізкі Усход
Вынік Канфлікт працягваецца
Праціўнікі

Арабскія краіны

Ізраіль
Страты
каля 46000 ваеннаслужачых забіта каля 9000 ваеннаслужачых забіта
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля распаду Асманскай імперыі ў выніку яе паразы ў Першай сусветнай вайне канфлікт паміж яўрэямі-сіяністамі і арабскім насельніцтвам Палесціны зводзіўся, галоўным чынам, да дамаганняў да тэрытарыяльнага кантролю падмандатнай Палесціны. У ходзе напаленай сітуацыі ў другой чвэрці XX стагоддзя да геапалітычнага складніку дадаліся таксама рэлігійны і культурны аспекты, якія ўзмацняюць міжнацыянальную розніцу. У 1948 годзе суседнія арабскія краіны абвясцілі вайну створанай яўрэйскай дзяржаве. Такім чынам, канфлікт выйшаў за межы Палесціны і перарос у канфлікт паміж Ізраілем і ўсімі астатнімі арабскімі дзяржавамі ў рэгіёне. Са складаннем мірнага дагавора з Егіптам у 1979 годзе і Іарданіяй у 1994 годзе лік варожых да Ізраіля дзяржаў скараціўся. У рамках буйнамаштабнага араба-ізраільскага канфлікту прынята вылучаць рэгіянальны палесціна-ізраільскі канфлікт, абумоўлены, у першую чаргу, сутыкненнем тэрытарыяльных інтарэсаў яўрэяў і арабаў, якія жывуць у Палесціне. У апошнія гады менавіта гэты канфлікт з'яўляецца крыніцай палітычнай напружанасці і адкрытых узброеных сутыкненняў у рэгіёне.

Гісторыя

правіць

Канфлікты да 1948 года

правіць

У канцы XIX стагоддзя многія еўрапейскія яўрэі куплялі зямлю ў асманскага султана і яго агентаў. У той час, Іерусалім не выходзіў за межы гарадской сцяны, у ім налічвалася ўсяго некалькі дзясяткаў тысяч чалавек. У тыя часы яўрэі стваралі свае паселішчы, кібуцы, у якім жылі толькі прадстаўнікі яўрэйскай нацыі.

Да Першай сусветнай вайны, Блізкі Усход, уключаючы Палесціну, быў пад кантролем Асманскай імперыі амаль 500 гадоў. У апошнія гады сваёй імперыі туркі пачалі падтрымліваць ідэю пра турэцкую этнічную ідэнтычнасць, сцвярджаючы пра прывіліяванае становішча туркаў у межах імперыі, што прывяло ў выніку да дыскрымінацыі ў дачыненні да арабаў[1]. Абяцанне вызвалення ад асманаў прымусіла шматлікіх яўрэяў і арабаў падтрымаць саюзніцкія дзяржавы падчас Першай сусветнай вайны, што прывяло да з'яўлення шырокага арабскага нацыяналізму.

 
яўрэйскі аўтобус абсталяваны дротам, які абараняе шкло ад камянёў і гранат. Канец 1930-х.

У 19151916 гадах, падчас Першай сусветнай вайны, брытанскі вярхоўны камісар у Егіпце, сэр Генры Мак-Магон, таемна перапісваўся з Хусейнам ібн Алі, асманскім губернатарам Меккі і Медзіны. Мак-Магон пераканаў Хусейна весці арабскае паўстанне супраць Асманскай імперыі, якая ў тыя часы з'яўлялася саюзнікам Германіі. Мак-Магон абяцаў, што калі арабы падтрымаюць Вялікабрытанію ў вайне, брытанскі ўрад будзе падтрымліваць стварэнне незалежнай арабскай дзяржавы пад Хашыміцкім панаваннем у арабскіх правінцыях Асманскай імперыі, уключаючы Палесціну. Арабскае паўстанне на чале з Томасам Эдуардам Лоўрэнсам і сынам Хусейна Фейсалам паспяхова скончылася і Брытанія ўзяла пад свой кантроль большую частку арабскіх правінцый Асманскай імперыі.

У 1917 годзе брытанскі ўрад выдаў Дэкларацыю Бальфура, у якой гаварылася, што ўрад добразычліва разглядае «стварэнне ў Палесціне нацыянальнай дзяржавы для яўрэйскага народа». Дэкларацыя была выпушчана ў выніку веры некаторых членаў урада, у тым ліку прэм'ер-міністра Лойда Джорджа, што яўрэйская падтрымка неабходная для перамогі ў вайне. Тым не менш, заява выклікала вялікі непакой у арабскім свеце[2]. Пасля вайны, тэрыторыя перайшла пад брытанскае праўленне ў якасці брытанскага мандата ў Палесціне. Вобласці, якія былі даручаны Брытаніі, уключала тэрыторыі сённяшніх Ізраіля, Іарданіі, Заходні бераг ракі Іардан і сектар Газа.

Менавіта ў гэты момант яўрэйская іміграцыя ў Палесціну значна павялічылася. Да 1931 года 17% насельніцтва Палесціны былі яўрэямі, павялічыўшыся на шэсць працэнтаў з 1922 года[3]. яўрэйская іміграцыя павялічылася неўзабаве пасля прыходу да ўлады нацыстаў у Германіі, у выніку чаго яўрэйскае насельніцтва ў Палесціне павялічылася ў два разы[4]. Палесцінскыя арабы палічылі гэта хуткі прыток яўрэйскіх імігрантаў як пагрозу сваёй радзіме і сваёй ідэнтычнасці як народа. Больш за тое, яўрэйская палітыка была накіравана на выкуп зямлі і забарону занятасці арабаў на аб'ектах прамысловасці і фермах, якія належалі яўрэям, што вельмі абурыла палесцінскую арабскую абшчыну[5]. Дэманстрацыі з пратэстамі да існай сітуацыі былі праведзены яшчэ ў 1920 годзе. Пратэстуючыя выступалі супраць таго, што для яўрэйскіх імігрантаў былі ўстаноўлены прэферэнцыі брытанскім мандатам. Гэтае абурэнне прывяло да выбухаў гвалту. У сакавіку 1920 года першы гвалтоўны інцыдэнт адбыўся ў Тэль-Хай, і ў тым жа годзе пачаліся беспарадкі ў Іерусаліме. У 1922 годзе Уінстан Чэрчыль у сваёй «Белай кнізе» паспрабаваў супакоіць арабскае насельніцтва, адмаўляючы, што стварэнне яўрэйскай дзяржавы было намерам Дэкларацыі Бальфура. У 1929 годзе пасля дэманстрацыі палітычнай партыі Бейтар, якая была ўзначалена Уладзімірім Жабацінскім ў Сцяны Плачу, у Іерусаліме пачаліся масавыя беспарадкі, якія пашырыліся на ўсю Палесціну. У выніку 67 яўрэяў былі забіты ў горадзе Хеўрон, што стала вядома як Гвалт у Хеўроне. На працягу тыдня гвалтаў, па меншай меры 116 арабаў і 133 яўрэяў[6] былі забіты і 339 параненыя[7].

У 1930-х гадах Із ад-Дзін аль-Касам арганізаваў і стварыў ваенізаваную арганізацыю «Чорная Рука», якая мела антысіянісцкія і антыбрытанскія настроі. Ён завербаваў і арганізаваў ваенную падрыхтоўку для сялян і да 1935 года ён прыцягнуў у шэрагі сваёй арганізацыі ад 200 да 800 чалавек. Баявыя разлікі былі ўзброены бомбамі і агнястрэльнай зброяй, якую яны выкарыстоўвалі, каб забіваць сіянісцкіх пасяленцаў у гэтым раёне, а таксама бралі ўдзел у кампаніях вандалізму ў яўрэйскіх паселішчах[8]. Да 1936 года, эскалацыя напружанасці прывяла да арабскага паўстання ў 1936—1939 гадах у Палесціне[9].

 
План ААН па падзелу Палесціны

У адказ на арабскі ціск[10], Брытанскія ўлады значна скарацілі лік яўрэйскіх імігрантаў у Палесціну. Гэтыя абмежаванні засталіся ў сіле да заканчэння тэрміну дзеяння мандата, у перыяд, які супаў з уцёкамі яўрэяў з Еўропы ад нацыстаў. Як следства, большасць яўрэйскіх перасяленцаў прыязджалі ў Палесціну незаконна, што прывяло да далейшага павілічэння напружанасці ў рэгіёне. Пасля некалькіх няўдалых спроб вырашыць праблему дыпламатычным шляхам, брытанскія ўлады звярнуліся да створанай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый за дапамогай. 15 мая 1947 года ААН прызначыў камітэт, які складаўся з прадстаўнікоў адзінаццаці дзяржаў. Для таго, каб камітэт меў больш нейтральную пазіцыю, ні адна з вялікіх дзяржаў у ім прадстаўлена не была[11]. Пасля пяці тыдняў даследаванняў сітуацыі ў Палесціне, камісія рэкамендавала стварыць дзяржавы для яўрэяў і арабаў у Палесціне. Гэтае рашэнне пра стварэнне «дзвюх дзяржаў» было прынята 181-й рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН у лістападзе 1947 года 33 галасамі «за» і 13 «супраць», пры гэтым 10 членаў устрымаліся. Арабскія дзяржавы, якія складалі Лігу арабскіх дзяржаў, прагаласавалі супраць. У той жа час, у Палесціне арабы і яўрэі пачалі адктырую барацьбу за кантроль пад стратэгічнымі пазіцыямі ў рэгіёне. Паводле дадзеных гвалты назіраліся з абедзвюх бакоў[12].

За некалькі месяцаў да заканчэння тэрміну дзеяння мандата ізраільская арганізацыя самаабароны Хагана распачала шэраг наступаў, у выніку якіх яны атрымалі кантроль над усёй тэрыторыяй, якая прызначалася ААН для яўрэйскай дзяржавы. Але разам з тым значна павялічыўся лік уцекачоў з захопленых гарадоў, як Тверыя, Хайфа, Цфат, Бэйт-Шыян і Яфа. У пачатку 1948 года Вялікабрытанія абвясціла пра свой цвёрды намер спыніць дзеянне свайго мандата ў Палесціне 14 мая[13]. У адказ на гэта прэзідэнт ЗША Гары Трумэн выступіў з заявай 25 сакавіка і прапанаваў узяць апеку над тэрыторыяй ААН, заявіўшы, што вырашыць сітуацыю мірным шляхам у абодвух народаў не атрымаеца.

14 мая 1948 года, у дзень афіцыйнага заканчэння мандата і за дзень да гэтага вялікая частка брытанскага войска сышла, а Ізраіль абвясціў пра сваю незалежнасць і суверэнітэт, аднак не пазначыў свае межы. На наступны дзень, Ліга арабскіх дзяржаў афіцыйна пацвердзіла сваю нязгоду з планам стварэння «дзвюх дзяржаў» у лісце да ААН[14]. У гэты дзень арміі Егіпта, Лівана, Сірыі, Іарданіі і Ірака ўварваліся на тэрыторыю вызначанай арабскай часткі Палесціны, паклаўшы тым самым пачатак араба-ізраільскай вайны. Ізраільскія сілы абароны адбілі ў войска арабскіх краін часткі акупаваных тэрыторый, пашырыўшы тым самым свае межы за першапачатковы падзелу ААН[15]. Да снежня 1948 года Ізраіль кантраляваў большую частку Палесціны на захад ад ракі Іардан. Астатняя частка была пад кантролем рэгулярнай арміі Іарданіі, гэтая вобласць атрымала назву Заходняга берага, а сектар Газа кантраляваўся Егіптам. Да і падчас гэтага канфлікту каля 713 тысяч палесцінскіх арабаў пакінулі свае паселішчы і сталі ўцекачамі, у прыватнасці, з-за абяцання ад арабскіх лідараў, што яны змогуць вярнуцца, калі вайна ўжо пераможана. Многія палесцінцы беглі з раёнаў бо былі напалоханы гвалтамі, якія праводзіліся ізраільскімі ваенізаванымі атрадамі, як Іргун і Лехі, у дачыненні да цывільнага арабскага насельніцтва. Вайна скончылася складаннем мірнага дагавора ў 1949 годзе паміж Ізраілем і кожным з яго арабскім суседам.

Перыяд з 1948 па 1967 гады

правіць

Да прыняцця Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый рэзалюцыі нумар 181 у лістападзе 1947 года і абвяшчэння дзяржавы Ізраіль у маі 1948 года, у шэрагу арабскіх краін былі прыняты дыскрымінацыйныя меры ў дачыненні да мясцовага яўрэйскага насельніцтва. Статус яўрэйскіх грамадзян у арабскіх дзяржавах рэзка пагоршыўся з цягам араба-ізраільскага канфлікту 1948 года. Асноўныя антыяўрэйскія беспарадкі ўспыхнулі ва ўсім арабскім свеце ў снежні 1947 года, яўрэйскія абшчыны асабліва моцна пацярпелі ў Сірыі і Адэне, дзе было зафіксавана сотні забітых і параненых. Да сярэдзіны 1948 года, амаль усе яўрэйскія абшчыны ў арабскіх краінах пацярпелі ад нападаў і іх стан рэзка пагоршыўся. яўрэі ў адпаведнасці з ісламскімі рэжымамі былі адарваныя ад свайго даўняга жыхарства альбо сталі палітычнымі закладнікамі араба-ізраільскага канфлікту. У выніку, вялікая колькасць яўрэяў беглі альбо былі вымушаныя эмігрыраваць з арабскіх краін і некаторых мусульманскіх краін. Антыяўрэйскі гвалт і пераслед стаў ініцыятарам першай хвалі зыходу і многіх наступных. У Лівіі яўрэі былі пазбаўленыя грамадзянства, а таксама ў Іраку, дзе іхняя маёмасць была канфіскавана[16]. Егіпет выгнаў вялікую частку сваёй яўрэйскай абшчыны ў 1956 годзе, у той час як Алжыр пазбавіў сваіх яўрэяў грамадзянства толькі пасля здабыцця незалежнасці ў 1962 годзе. Большасць з іх бегла ў сувязі з пагаршэннем палітычнага становішча, аднак некаторыя эмігрыравалі па ідэалагічных чынніках[17].

Звыш за 700 тысяч яўрэяў эмігрыравала ў Ізраіль паміж 1948 і 1952 гадамі і прыкладна 285 тысяч з іх прыехалі з арабскіх краін[18]. Да канца 1960-х гадоў, звыш за 850 тысяч яўрэяў пакінулі родныя мясціны прыкладна з дзесяці арабскіх краін. Сёння, менш за 7 тысяч яўрэяў застаюцца ў гэтых краінах на сталым жыхарстве. Індывідуальная і камунальная маёмасць была канфіскавана без кампенсацыі[19][20][21]. У цяперашні час гэтыя яўрэі-імігратны і іх нашчадкаў, складаюць 41% ад агульнага насельніцтва Ізраіля[22].

У выніку перамогі Ізраіля ў вайне за незалежнасць 1948 года, арабы, якія пакінулі свае дамы на яўрэйскай тэрыторыі, не змаглі вярнуцца ў родныя мясціны. Акрамя таго, любы яўрэі на Заходнім беразе альбо ў сектары Газы быў выгнаны са сваёй маёмасці і дамоў у Ізраіль. Палесцінскія ўцекачы, ёсць пашчадкі тых, хто сышоў, і адказнасць за іх зыход з'яўляецца прадмет спрэчкі паміж ізраільскім і палесцінскім бокам[23].

 
Ізраільскія салдаты ля знішчанага Егіпецкага самалёта

У 1956 годзе Егіпет зачыніў Тыранскі праліў для праходу ізраільскіх суднаў і блакіраваў Акабскі заліў у парушэнне Канстанцінопальскай кнвенцыі 1888 года. Многія сцвярджалі, што гэта з'яўляецца таксама парушэннем мірнага пагаднення 1949 года[24][25]. 26 ліпеня 1956 года Егіпет нацыяналізаваў кампанію Суэцкага канала і зачыніў канал для ізраільскіх суднаў[26]. Ізраіль адказаў 29 кастрычніка 1956 года, уварваўшыся на Сінайскі паўвостраў пры брытанскай і французскай падтрымцы. Падчас крызы Суэцкага канала, Ізраіль захапіў сектар Газы і Сінайскі паўвостраў, але з-за ціску з боку ЗША і Арганізацыі Аб'яднаных Нацый быў вымушаны спыніць далейшы наступ[27]. Ізраіль пагадзіўся вывесці войскі з тэрыторыі Егіпта, які пагадзіўся свабоду суднаходства ў рэгіёне і дэмілітарызацыі Сіная, дзеля кантралю за якой ААН разгарнула спецыяльную камісію[28]. Аднак камісія працавала толькі з боку Егіпецкай мяжы ў той час, калі Ізраіль адмовіўся дазволіць працаваць на сваёй тэрыторыі[29].

19 мая 1967 года, Егіпет выгнаў назіральнікаў ААН, і перакінуў каля 100 тысяч салдат на Сінайскі паўвостраў да ізраільскай мяжы[30]. Ён зноўку зачыніў Тыранскі праліў для праходу ізраільскіх суднаў[31], вярнуўшы сітуацыю 1956 года, калі Ізраіль быў блакіраваны. 30 мая 1967 года, Іарданія падпісала пакт аб узаемнай абароне з Егіптам. 5 чэрвеня Ізраіль пачаў наступ на Егіпет. ВПС Ізраіля знішчылі большую частку Егіпецкіх ВПС падчас нечаканага нападу, а затым павярнуліся на ўсход і знішчылі ваенныя самалёты Іарданіі, Сірыі і Іраку. Гэтая падзея стала найважнейшым элементам перамогі Ізраіля ў Шасцідзённай вайне[32]. У канцы вайны, Ізраіль атрымаў кантроль над Сінайскага паўвостравам, сектарам Газы, Заходнім берагам, Усходнім Іерусалімам, фермамі Шэбаа і Галанскімі вышынямі. Вынікі вайны ўплываюць на геапалітыку рэгіёну і па сённяшні дзень.

Крыніцы

правіць
  1. Fraser, T.G. «The Middle East: 1914—1979». St. Martin's Press, New York. (1980) Pg. 2
  2. Segev, Tom (2000): «One Palestine, Complete», pp. 48-49, Abacus, ISBN 0-349-11286-X.
  3. Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg. 47
  4. Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin's: Boston. (2004). Pg. 129
  5. Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.47,51
  6. San Francisco Chronicle, Aug. 9, 2005, «A Time of Change; Israelis, Palestinians and the Disengagement»
  7. NA 59/8/353/84/867n, 404 Wailing Wall/279 and 280, Archdale Diary and Palestinian Police records.
  8. Segev, Tom (1999). «One Palestine, Complete». Metropolitan Books. pp. 360—362. ISBN 0805048480.
  9. Lesch, Ann M. and Tschirgi, Dan. «Origins and Development of the Arab-Israeli Conflict». Greenwood Press: West Port, Connecticut. (1998). Pg.
  10. «The Struggle against Jewish Immigration to Palestine». Middle Eastern Studies. July 1, 1998.
  11. Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin's: Boston. (2004). Pg. 186
  12. Fraser, T.G. «The Middle East: 1914—1979». St. Martin's Press, New York. (1980). Pg. 41
  13. Stefan Brooks (2008). «Palestine, British Mandate for». In Spencer C. Tucker. The Encyclopedia of the Arab-Israeli Conflict. 3. Santa Barbara, California: ABC- CLIO. pp. 770. ISBN 978-1-85109-842-2.
  14. «Statement by the Arab League States Following the Establishment of the State of Israel». 15 May 1948.
  15. Smith, Charles D. «Palestine and the Arab Israeli Conflict: A History With Documents». Bedford/St. Martin's: Boston. (2004). Pg. 198
  16. Aharoni, Ada (Volume 15, Number 1/March 2003). «The Forced Migration of Jews from Arab Countries» Архівавана 10 кастрычніка 2017.. Routledge, part of the Taylor & Francis Group.
  17. «Aliyeh to Israel: Immigration under Conditions of Adversity» Архівавана 26 ліпеня 2020. - Shoshana Neumann, Bar-Ilan University, page 10.
  18. «Jewish History. 1940s» Архівавана 11 кастрычніка 2008.. Jewish Agency for Israel.
  19. Irwin Cotler: «Jewish refugees from Arab countries: The case for rights and redress» Архівавана 23 ліпеня 2011.
  20. «Why Jews Fled the Arab Countries» Архівавана 4 снежня 2008.. Ya'akov Meron. Middle East Quarterly, September 1995
  21. «Jews in Grave Danger in All Moslem Lands» Архівавана 25 верасня 2010.. The New York Times, May 16, 1948
  22. «All I wanted was justice» - Adi Schwarz, Haaretz.
  23. Morris, Benny (2004). «The Birth of the Palestinian Refugee Problem Revisited». Cambridge University Press. P.114
  24. Howard M. Sachar. «A History of Israel from the Rise of Zionism to Our Time». Alfred A. Knopf (New York). 1976. p. 455. ISBN 0-394-28564-5.
  25. «Background Note: Israel». US State Department.
  26. «1956: Egypt Seizes Suez Canal». British Broadcasting Service.
  27. «UN GA Resolution 997». Mideast Web.
  28. «Israel - MSN Encarta».
  29. «First United Nations Emergency Force». Unef I - Background
  30. Lorch, Netanel (2003-09-02). «The Arab-Israeli Wars». Israeli Ministry of Foreign Affairs.
  31. «Egypt Closes Gulf Of Aqaba To Israel Ships: Defiant move by Nasser raises Middle East tension», The Times, Tuesday, May 23, 1967; pg. 1; Issue 56948
  32. «The Disaster of 1967». The Jordanian Government.

Спасылкі

правіць