Ліван
Ліва́н (араб. لبنان) — дзяржава на Блізкім Усходзе. Знаходзіцца на ўсходнім беразе Міжземнага мора, на поўначы і ўсходзе мяжуе з Сірыяй, на поўдні — з Ізраілем. Плошча — 10,4 тыс.км². Дзяржаўная мова — арабская. Сталіца — г. Бейрут. Краіна падзяляецца на 5 мухафаз. Нацыянальная свята — Дзень незалежнасці (22 лістапада).
| |||||
Гімн: «كلّنا للوطن» | |||||
Заснавана | 1920 (як Вялікі Ліван) | ||||
Дата незалежнасці | 8 лістапада 1943 (ад Францыі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Бейрут | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Бейрут | ||||
Форма кіравання | Канфесіяналісцкая парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Прэзідэнт Нацыянальнай Асамблеі |
Мішэль Наім Аун Саад Харыры Набі Беры | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
166-я ў свеце 10.452 км² 1,8 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць |
4.516.100 чал. 380 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$61,444 млрд (83-ы) $15.522 (57-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$39,039 млрд (80-ы) $9.862 (63-ы) | ||||
ІРЧП (2013) | ▲0,745 (высокі) (72-ы) | ||||
Этнахаронім | Ліванцы | ||||
Валюта | Ліванскі фунт (LBP, 422) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .lb | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LB | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LBN | ||||
Код МАК | LBN | ||||
Тэлефонны код | +961 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Дзяржаўны лад і палітыка
правіцьЛіван — рэспубліка. Дзеючая Канстытуцыя дзяржавы была прынятая ў 1926 года, у перыяд французскага мандата. Пазней у яе неаднаразова ўносіліся папраўкі і змены (апошнія — у 1999).
Кіраўнік дзяржавы — Прэзідэнт, якога выбірае Нацыянальная Асамблея тэрмінам на 6 гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, 128 дэпутатаў якога выбірае насельніцтва на 4 гады. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад пад кіраўніцтвам Прэм’ер-міністра, якога назначае Прэзідэнт.
Паводле традыцыі, што ўсталявалася з 1943, Прэзідэнта выбіраюць ад хрысціянскай часткі насельніцтва, Прэм’ер-міністра прызначаюць ад мусульман-сунітаў, кіраўніка парламента — ад мусульман-шыітаў. Для згоды паміж рэлігійнымі абшчынамі краіны з 1992 усталяваўся прынцып роўнага падзелу паміж хрысціянамі і мусульманамі міністэрскіх і іншых вышэйшых пасад у дзяржаўнай адміністрацыі.
Насельніцтва Лівана — каля 4 мільёнаў чалавек. Рэспубліка вылучаецца ў арабскім свеце надзвычайнай рэлігійнай разнастайнасцю. У Ліване дзейнічае асаблівая палітычная сістэма — канфесіяналізм, які разумее арганізацыю дзяржаўнай улады ў адпаведнасці з падзелам грамадства на рэлігійныя абшчыны.
Да грамадзянскай вайны 1975—1990 гг. Ліван быў квітнеючай дзяржавай, фінансавай і банкаўскай сталіцай арабскага свету з пераважнай доляй хрысціянскага насельніцтва, завошта атрымаў неафіцыйную назву «Блізкаўсходняя Швейцарыя». Ліван карыстаецца таксама папулярнасцю сярод турыстаў. Пасля завяршэння вайны пачалася рэканструкцыя эканомікі.
Геаграфія
правіцьЛіван — пераважна горная краіна. 2 паралельныя горныя хрыбты перасякаюць Ліван з поўначы на поўдзень. На захадзе — хрыбет Ліван (г. Курнет-эс-Саўда, 3082 м), на ўсходзе — Антыліван (г. Эш-Шэйх, 2814 м); паміж імі — даліна Бекаа (шырыня 8-14 км). Раўнінныя ўчасткі на ўзбярэжжы. Карысныя выкапні: буры вугаль, жалезныя, марганцавыя, уранавыя руды. Клімат субтрапічны, міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература студзеня 13 °C, ліпеня 28 °C. У гарах бываюць маразы, снег трымаецца да 6-7 месяцаў. Ападкаў за год 1000 мм на ўзбярэжжы, 3000 мм на заходніх схілах Лівана, 700 мм у Антыліване, 400 мм у даліне Бекаа. Рэкі горныя, багатыя гідраэнергіяй, выкарыстоўваюцца на арашэнне. Найбуйнейшая р. Эль-Літані. Расліннасць пераважна хмызняковая. Невялікія лясы з ліванскага кедру, алепскай хвоі, дубу, клёну, піхты, ядлоўцу разам з хмызнякамі займаюць 8 % тэрыторыі краіны. Ёсць некалькі невялікіх рэзерватаў.
Гісторыя
правіцьТэрыторыя Лівана заселена з часоў верхняга палеаліту. У старажытнасці прыбярэжныя раёны былі часткай Фінікіі, дзе існавалі такія важныя фінікійскія гарады, як Тыр, Берыт, Сідон, Бібл. Тэрыторыя Лівана ўваходзіла ў склад Старажытнага Егіпта (2-я палова 2-га тыс.да н.э.), Асірыі (8-7 ст.да н.э.), дзяржаў Ахеменідаў (6-4 ст.да н.э.), Аляксандра Македонскага (4 ст.да н.э.), Пталамеяў (4-3 ст.да н.э.), Селеўкідаў (3-1 ст.да н.э.). У 64 годзе да н.э. заваяваны Рымам. У 4-7 ст. н.э. у складзе Візантыі. У сярэдзіне 7 стагоддзя заваяваны арабамі, уваходзіў у склад халіфата Амеядаў, халіфата Абасідаў, халіфата Фатымідаў. З 8-9 ст. у Горным Ліване пасяліліся прадстаўнікі хрысціянскай секты маранітаў, з 11 стагоддзя пашыралася вучэнне шыіцкай секты друзаў.
Вядомыя асобы
правіць- Эміль Лахуд
- Шарбэль Маклуф (1828—1898) — каталіцкі святы.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ліван