Асірыя
Асірыя — рабаўладальніцкая дзяржава на тэрыторыі сучаснага Ірака. Існавала з 2-га тысячагоддзя да н. э. да 7 стагоддзя да н. э. Палітычны і гаспадарчы цэнтр з сярэдзіны 2-га тысячагоддзя да н. э. — Ашур (цяпер Кал’ат-Шаргат).
Гістарычная дзяржава | |
Асірыя | |
---|---|
|
|
|
|
Сталіца | |
Мова(ы) | арамейскія мовы і акадская мова |
Афіцыйная мова | акадская мова, арамейскія мовы і шумерская мова |
Рэлігія | Шумера-акадская міфалогія[d] |
Форма кіравання | манархія |
Кіраўнікі дзяржавы | |
šar šarrāni | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя Асірыі найбольш вядомая з 18 ст. да н.э. Дзяржава склалася на землях даўнейшага субарэйскага (магчыма хурыцкага) засялення. Каля 2-га тыс. да н.э. гэтыя плямёны змяшаліся з семіцкімі плямёнамі Паўднёвай Месапатаміі. Неўзабаве выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Ашура зрабіла горад цэнтрам транзітнага гандлю паміж Паўднёвым Двухрэччам і Малой Азіяй. З сяр. 18 ст. да н.э. дзяржава пад уладай Вавілоніі ў часы вавілонскага цара Хамурапі, пазней, у 16—15 ст. да н.э. — пад уладай Мітані. Незалежнасць вернута ў канцы 15—пач. 14 ст. да н.э. і створана моцная дзяржава на чале з Ашурбалітам; тады ж Асірыя падпарадкавала Вавілонію. Нашчадкі Ашурбаліта пачалі называць сябе царамі асірыйскімі. Пасля часовага заняпаду (12 ст. да н.э.) Асірыя аднавіла сваю магутнасць пры цары Тыглатпаласары I, вяла паспяховыя войны ў Вавілоніі, Паўночнай Сірыі, Фінікіі, нападала на Армянскае нагор'е (канец 12 —пач.11 ст. да н.э.). Рух арамейскіх плямёнаў аслабіў і раздзяліў дзяржаву, але ў 10—9 ст. да н.э. Асірыя ізноў вядзе заваёўныя войны з Вавілоніяй, Урарту, Мідыяй, Сірыяй, што стала прычынай чарговага заняпаду. Пасля рэформ Тыглатпаласара II (8 ст. да н.э.) пачаўся новы перыяд заваёўных войнаў, за 100 гадоў была заваявана ўся Пярэдняя Азія, такім чынам пры Тыглатпаласары III (745—727 да н.э.) Асірыя ператварылася ў магутную ваенную дзяржаву, але ўнутрыпалітычная барацьба, і барацьба заваяваных народаў аслаблялі яе. Пры цары Ашурбаніпале (сяр. 7 ст. да н.э.) Асірыя вяла працяглую вайну супраць кааліцыі дзяржаў на чале з Вавілоніяй і Мідыяй, заняпала, была пераможана (605 да н.э.) і знікла. Насельніцтва змяшалася з арамеямі Месапатаміі.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т. 1. А — Афіна / Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1969. — 624 с.: іл., карты.
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 154. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
- Довгяло, Г. История Древнего Востока / Г. И. Довгялло, О. В. Перзашкевич, А. А. Прохоров — Минск: ТетраСистемс, 2002 ISBN 985-470-051-8
- Marc Van De Mieroop, A History of the Ancient Near East ca. 3000 — 323 BC. — Wiley-Blackwell, 2006. — ISBN 978-1-4051-4911-2
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асірыя
- Assyria - World History Encyclopedia
- Assyrians: Cavalry and Conquests
- The Assyrian King List
- Cécile Michel, Economy, Society, and Daily Life in the Old Assyrian Period
- Donald A. Mackenzie, MYTHS OF BABYLONIA AND ASSYRIA
- BRADLEY J. PARKER, Archaeological Manifestations of Empire: Assyria's Imprint on Southeastern Anatolia
- Jorgen Laessoe, People Of Ancient Assyria