Ніне́вія, Нініва (акад.: Ninwe; іўр.: נינוה, Nīnewē; грэч. Νινευη; лац.: Nineve; араб. نينوى‎‎, Naīnuwa) — найстаражытнейшы горад Асірыі на левым беразе ракі Тыгр.

Горад
Ніневія
Ninwe
Nineveh mashki gate from west.JPG
Краіна
Каардынаты
Ніневія на карце Ірака
Ніневія (Ірак)
Ніневія
Ніневія (Ірак)
Ніневія

Вядзе сваю гісторыю з 5 тыс. да н.э., у 2-ой пал. 3 тыс. да н.э. стала адным з галоўных палітычных і рэлігійных цэнтраў Асірыі. У часы панавання Ашурбаніпала (7 ст. да н.э.) — сталічны горад Асірыйскай дзяржавы і важнейшы гандлёвы пункт на перакрыжаванні дарог з поўначы на поўдзень і ад Міжземнага мора да Персідскага заліва. Менавіта тады ў горадзе быў пабудаваны багаты царскі палац і заснавана вялікая бібліятэка, якая налічвала 30 тыс. гліняных таблічак, пакрытых клінапісам. Гарадскія ўмацаванні Ніневіі былі адной з найстарэйшых (існавала з ~2000 да н.э.) і найбуйнейшых крэпасцей старажытнага свету — перыметр абарончага абводу перасягаў 80 км, сцяна дасягала 36 м вышыні і 9 м таўшчыні, існавалі 1500 вежаў[1].

У 612 да н.э. Ніневія была захоплена, а ў 607 разбурана персідскім царом Кіяксарам і вавілонскім царом Набапаласарам і ў далейшым ужо не аднаўлялася.[2]

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

  1. Encyclopaedia Britannica, 11th edition, 1911. Т.10, С.680.
  2. Скарына Ф. Творы:… С. 154.

ЛітаратураПравіць