Міта́ні (акадск. Ханігальбат, егіп. Нахарына) — рабаўладальніцкая дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Месапатаміі. Існавала з 16 да 13 ст. да н.э. Сталіца: г. Вашукані (суч. горад Рас-эль-Айн, Сірыя).

Царства Мітані

Карэннае насельніцтва: субарэйцы і хурыты. Дзяржава кіравалася ваеннай арыстакратыяй; вяла войны з Егіптам, Хецкім царствам, Асірыяй. Найбольшага росквіту дасягнула ў канцы 16 ст. да н.э. У 2-й пал. 15 ст. да н.э. мела цесныя гандлёвыя і палітычныя сувязі з Егіптам. У пач. 13 ст. да н.э. пераможана Асірыяй і страціла самастойнасць.

Літаратура

правіць