Дур-Шарукін (акад. Крэпасць Саргана) — сталіца Асірыі ў апошнія гады кіравання Саргана II. Горад будаваўся па яго праекце ў перыяд з 713 па 707 гады да н.э. Аднак з прычыны раптоўнай гібелі цара ў бітве будаўніцтва было спынена, і сталіца была перанесена ў Ніневію. У канцы VII стагоддзя да н.э. горад быў разбураны войскамі Мідыі. Цяпер тут размешчана паселішча Харсабад (поўнач сучаснага Ірака), дзе дагэтуль пражываюць асірыйцы.[1][2]

Крылаты бык з чалавечай галавой, знойдзены пры раскопках. Захоўваецца ў Луўры.

Гісторыя правіць

Сарган II быў царом Асірыі ў 722—705 гады да н.э. У 717 годзе ён загадвае пачаць будаўніцтва новай рэзідэнцыі для яго ў месцы зліцця рэк Тыгр і Вялікі Заб. У асірыйскіх запісах таго часу паказана, што матэрыялы, такія як драўніна, а таксама рабочая сіла былі прыцягнуты з далёкай Фінікіі. У наваколлях горада былі пасаджаны сады аліўкавага дрэва з мэтай павелічэння вытворчасці масла. Да 706 года да н.э. будаўнічыя працы спыніліся. У наступным годзе Сарган памёр у баі. Яго сын Сінахерыб адмовіўся ад ідэі працягнуць будаўніцтва і перанёс сталіцу назад у Ніневію. Пасля падзення Асірыйскай імперыі недабудаваны горад быў разбураны.[3]

План горада правіць

 
Сарган II з вяльможам.

Дур-Шарукін меў прамавугольную планіроўку з бакамі ў 1760 і 1635 метраў, плошчай у 3 кв.км ці 700 акраў. Працягласць сцен была роўная 16 280 адзінкам асірыйскай меры даўжыні, што адпавядала лічбаваму значэнню імя Сарган. Масіўныя сцены горада ахоўваліся 157 вартавымі вежамі. Унутр гарады вялі сем брам з розных канцоў. У цэнтры знаходзіўся царскі палац, побач — храмы, прысвечаныя такім багам, як Набу, Шамаш, Сін, і драбнейшыя — Ададу, Нінгалу, Нінурце. Таксама меўся зікурат вышынёй 42 метра[2], горад упрыгожвалі рэльефныя сцены і розныя скульптуры. У прыватнасці брамы «ахоўвалі» крылатыя быкі шэду, вага якіх даходзіць да 40 тон. Да горада прылягалі царскі паляўнічы парк і сад. З захаванай перапіскі вядома, што сюды былі дастаўлены тысячы маладых фруктовых дрэў, айвы, міндаля, яблыні і мушмулы.[4]

Раскопкі правіць

Упершыню пра гэта месца згадвае французскі генконсул у Масуле Поль-Эміль Бата ў 1842 годзе. Ён меркаваў, што тут размяшчалася біблейская Ніневія. Раскопкі пад яго кіраўніцтвам праводзіліся ў 18421844 гадах.[5] Віктар Плэйс працягнуў археалагічныя працы ў 18521855 гадах.[6]

Значная частка знаходак французаў была страчана падчас двух інцыдэнтаў пры транспартаванні ракой. У 1853 годзе Плэйс паспрабаваў перавезці дзве 30-тонныя статуі і іншыя матэрыялы ў Парыж, аднак піраты, якія напалі на экспедыцыю, затапілі транспартныя судны. У 1855 годзе Плэйс і Оперт паспрабавалі перавезці больш за 200 скрынь са знаходкамі з Дур-Шарукіна і Німруда, але ўся гэта калекцыя была згублена.[7] Тое, што ўдалося даставіць у Парыж, цяпер захоўваецца ў залах Луўра.

У 19281935 гадах у Харсабадзе праводзілі раскопкі амерыканскія археолагі з Усходазнаўчага інстытута Чыкага. За троннай залай імі быў выяўлены вялікі шэду вагай 40 тон. Статуя з вялікімі зяжкасцямі была дастаўлена ў Чыкага. Наступныя раскопкі праходзілі ў палацы і храмавым комплексе.[8] [9] [10] [11]

У 1957 годзе да даследавання горада прыняліся археолагі Іракскага дэпартамента антычнасці пад кіраўніцтвам Фуада Сафара. Імі быў выяўлены храм Сібіты.[12]

Паводле паведамленняў мясцовых жыхароў, 8 сакавіка 2015 года баявікі «ісламскай дзяржавы Ірака і Леванта» разрабавалі і часткова знішчылі руіны горада[13].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. Дур-Шарукін у ВСЭ.
  2. а б Города Двуречья Архівавана 30 кастрычніка 2009..
  3. Marc Van De Mieroop, A History of the Ancient Near East ca. 3000 — 323 BC, Wiley-Blackwell, 2006, ISBN 1-4051-4911-6
  4. Lane Fox 2008:27; texts are in Luckenbill 1927:II.
  5. E. Guralnick, New drawings of Khorsabad sculptures by Paul Émile Botta, Revue d'assyriologie et d'archéologie orientale, vol. 95, pp. 23-56, 2002
  6. Victor Place, Nineve et l'Assyie, in3 volumes, Imprimerie impériale, 1867—1879
  7. Robert William Rogers, A history of Babylonia and Assyria: Volume 1, Abingdon Press, 1915
  8. [1] Архівавана 18 чэрвеня 2010. OIC 16. Tell Asmar, Khafaje and Khorsabad: Second Preliminary Report of the Iraq Expedition, Henri Frankfort, 1933
  9. [2] Архівавана 18 чэрвеня 2010. OIC 17. Iraq Excavations of the Oriental Institute 1932/33: Third Preliminary Report of the Iraq Expedition, Henri Frankfort, 1934
  10. [3] Архівавана 18 чэрвеня 2010. Gordon Loud, Khorsabad, Part 1: Excavations in the Palace and at a City Gate, Oriental Institute Publications 38, University of Chicago Press, 1936
  11. [4] Архівавана 18 чэрвеня 2010. Gordon Loud and Charles B. Altman, Khorsabad, Part 2: The Citadel and the Town, Oriental Institute Publications 40, University of Chicago Press, 1938
  12. F. Safar, The Temple of Sibitti at Khorsabad, Sumer, vol. 13, pp. 219—221, 1957
  13. Баявікі «Ісламскай дзяржавы» знішчылі і разрабавалі артэфакты руін старажытнага горада Дур-Шарукін. RT. Праверана 8 сакавіка 2015.

Літаратура правіць

  • G. Loud and C.B. Altman, Khorsabad, University of Chicago Press, 1936-38.
  • A. Fuchs, Die Inschriften Sargons II. aus Khorsabad, Cuvillier, 1994, ISBN 3-930340-42-9
  • A. Caubet, Khorsabad: le palais de Sargon II, roi d'Assyrie: Actes du colloque organisé au musée du Louvre par le Services culturel les 21 et 22 janvier 1994, La Documentation française, 1996, ISBN 2-11-003416-5
  • Arno Poebel, The Assyrian King-List from Khorsabad, Journal of Near Eastern Studies, vol. 1, no. 3, pp. 247–306, 1942
  • Arno Poebel, The Assyrian King List from Khorsabad (Continued), Journal of Near Eastern Studies, vol. 1, no. 4, pp. 460–492, 1942
  • Pauline Albenda, The palace of Sargon, King of Assyria: Monumental wall reliefs at Dur-Sharrukin, from original drawings made at the time of their discovery in 1843—1844 by Botta and Flandin, Editions Recherche sur les civilisations, 1986, ISBN 2-86538-152-8

Спасылкі правіць