Набу́ (акад.: 𒀭𒀝) — старажытны месапатамскі бог пісьма і мудрасці.

Набу
Статуя VIII ст. да н. э.
Статуя VIII ст. да н. э.
бог пісьма і мудрасці
Міфалогія Шумера-акадская
Пол мужчынскі пол
Бацька Мардук
Маці Сарпаніт
Жонка Ташмету
У іншых культурах Апалон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне Правіць

Імя Набу паходзіць ад семіцкага кораня n_b і можа быць перакладзена як «вяшчун». Цэнтрам яго шанавання з’яўлялася горад Барсіпа ў Вавілоніі. Але яшчэ ў эпоху Хамурапі ён не ўзгадваўся ў пісьмовых крыніцах. Мяркуецца, што вавіланяне запазычылі яго культ у Эбле, а афіцыйны характар ён набыў толькі ў эпоху касіцкай дынастыі.

Функцыі Правіць

Набу разглядаўся як сын і пісец бога Мардука, а таксама як бог-заступнік горада Барсіпа каля Вавілона. Лічылася, што ён апекаваў пісцоў, настаўнікаў, астролагаў, сімвалізаваў сабою мудрасць.

Шанаванне Правіць

Галоўным цэнтрам шанавання Набу ў Месапатаміі быў горад Барсіпа, дзе ён лічыўся богам-заступнікам. Штогод барсіпцы арганізоўвалі свята ў гонар шлюбу Набу з Ташмету. Акрамя таго, культ Набу быў шчыльна звязаны з культам Мардука ў суседнім Вавілоне. Заканчэнне навагодняга свята акіту суправаджалася сакральнай працэсіяй на чале статуі Набу з Барсіпы ў Вавілон. Барсіпскі храм Эзіда, прысвечаны гэтаму богу, дзейнічаў да сярэдзіны 1 тысячагоддзя да н. э.

У 1 тысячагоддзі да н. э. другім важным цэнтрам шанавання Набу стаў асірыйскі горад Німруд, дзе у яго гонар быў узведзены асобны храм. Сведчанні шанавання Набу таксама былі знойдзены на востраве Элефанціна на Ніле. Набу пад імям Нэво ўзгадваўся ў біблейскіх кнігах прарока Ісаі[1] і прарока Ераміі[2]. У эпоху элінізму як бог-прарок атаесамляўся з Апалонам.

Сімвалам Набу з’яўляўся вертыкальны клін для запісаў, часам разам з выявай глінянай таблеткі.

Зноскі

Спасылкі Правіць