Шлюб
Шлюб — гістарычна абумоўленая і санкцыяніраваная форма адносін паміж мужчынам і жанчынай, якая ўстанаўлівае іх пэўныя правы і абавязкі адзін да аднаго, да іх дзяцей і грамадства, упарадкоўвае і рэалізуе прыродную патрэбу людзей у працягванні роду. У большасці сучасных дзяржаў, у тым ліку на Беларусі, закон патрабуе адпаведнага афармлення (рэгістрацыі) шлюбу ў спецыяльных дзяржаўных органах. У некаторых краінах прававое значэнне таксама надаецца і шлюбу, які заключаецца ў царкоўных абрадах. У некаторых краінах рэгіструюць так званыя аднаполыя шлюбы.
Шлюб | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | заручыны[d] і вяселле |
Наступны ў спісе | legal separation[d] |
Процілегла | не ажаніўся[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заканадаўства Рэспублікі Беларусь (Кодэкс аб шлюбе і сям'і ад 1.9.1999 года і іншыя прававыя акты) устанаўлівае і рэгулюе парадак і умовы ўзяцця шлюбу, замацоўвае правы і абавязкі членаў сям'і. Шлюб устанаўліваецца з мэтай аховы асабістых і маёмасных правоў мужа, жонкі і дзяцей, а таксама ў інтарэсах грамадства і дзяржавы. Прававыя асновы параджае толькі шлюб, зарэгістраваны азначаным парадкам.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 (т. 17)