Вяселле
Вяселле — комплекс абрадаў і звычаяў, якія суправаджаюць заключэнне шлюбу і з’яўляюцца своеасаблівым актам зацвярджэння новай сям’і. Вяселле як абрадавае афармленне шлюбу ўзнікла ў перыяд патрыярхату з усталяваннем манагаміі. Для кожнага народа на пэўнай ступені яго развіцця характэрны традыцыйны ўстойлівы комплекс вясельных абрадаў, які спалучаецца з усімі відамі народнага мастацтва (тэатралізаваныя дзеянні, музыка, спевы, танцы і г.д.). Асноўны момант вясельнай абраднасці ўсіх народаў свету — пераезд нявесты з дому бацькоў у дом жаніха.
У вернікаў вяселле суправаджаецца рэлігійнымі абрадамі (вянчанне ў хрысціянстве, ніках ў ісламе і інш.).
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вяселле