Бейрут
Бейрут, горад у Ліване, сталіца краіны.
Горад
Бейрут
بيروت
| ||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Бейрут быў заснаваны фінікійцамі. Упамінанні горада датуюцца XV ст. да н.э. У 15 годзе нашай эры горад заваяваны Рымскай імперыяй. У 630-1110 гадах пад уладай арабаў. У 1110—1291 -- крыжацкая крэпасць, пазней асманская.
У ХІХ стагоддзі Бейрут стаў культурным цэнтрам арабскага свету. У гэты ж час горад атрымаў значнае гаспадарчае развіццё ў выніку гандлю аксамітам, які выраблялі ў мясцовых гарах. Пад час французскай акупацыі былі пабудаваны сучасны порт і чыгунка да Дамаску і Алепа.
У 1943 годзе Бейрут стаў сталіцай незалежнага Лівана і заставаўся культурным і фінансавым цэнтрам Блізкага Усходу да грамадзянскай вайны ў 1975 годзе. У часе канфлікту горад быў падзелены паміж мусульманамі, якія жывуць у заходняй частцы, і хрысціянамі ўсходняй часткі.
Пасля грамадзянскай вайны горад пачаў адбудоўвацца, але падчас канфлікту з Ізраілем, горад быў адным з аб'ектаў бамбардзіровак.