Максімільян Станіслаў Рыла
Максіміліян Станіслаў Рыла (польск.: Maksymilian Stanisław Ryłło; 31 снежня 1802, в. Падароск, Ваўкавыскі павет, Гродзенская губерня — 17 чэрвеня 1848) — філосаф, археолаг, арыенталіст, каталіцкі місіянер на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы.
Максіміліян Станіслаў Рыла | |
---|---|
![]() | |
Імя пры нараджэнні: | Maksymilian Stanislaw Ryllo |
Дата нараджэння | 31 снежня 1802[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 чэрвеня 1848[1] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна: | |
Альма-матар: | |
Кірунак: | Місіянерства |
Асноўныя інтарэсы: | археалогія, тэалогія |
Паходзіў са збяднелай шляхты. Скончыў павятовую школу і Полацкую езуіцкую акадэмію са званнем магістра філасофіі. 3 1820 вучыўся ў Віленскім універсітэце. У сувязі з выгнаннем езуітаў з Расіі вучобу прадоўжыў у Грыгарыянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў званне прафесара філасофіі. 3 1833 святар. Упершыню даследаваў руіны старажытнага Вавілона і ахвяраваў музею Ватыкана багатую калекцыю археалагічных знаходак. У 1837 абраны ў Папскую археалагічную акадэмію і Арыенталагічнае таварыства Францыі. У 1839 на Блізкім Усходзе, адкрыў у Бейруце Каталіцкую акадэмію («Collegium Asiaticum», 1841), у 1875 акадэмія пераўтворана ў Бейруцкі ўніверсітэт Св. Іосіфа. У 1841-43 на Мальце, надрукаваў каментарыі да выдання заснавальніка ордэна езуітаў Ігнація Лаёлы «Духоўныя практыкаванні». 3 1844 рэктар Рымскага калегіума, з 1846 апостальскі вікарый Цэнтральнай Афрыкі ў Хартуме.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Першы даследчык Вавілона (бел.) // Свіслацкая газета. — Ваўкавыск: 2008. — В. 20 мая.
- Koscialkowski S. O. Maksymilian Ryllo, T. J. 1802–1848. — Bejrut, 1946.
- Karol A. Jezuita romantyczny – o. Maksymilian Ryllo. — Krakow, 1992.