Першы крыжовы паход

Першы крыжовы паход - аб'яўлены Папай Рымскім Урбанам II (1095) з мэтаю адваявання свяшчэннага горада Іерусаліма і Свяшчэнай Зямлі ў мусульман. Пачынаўся як заклік аб дапамозе, і хутка ператварыўся ў план заваёўвання тэрыторый Блізкага ўсходу. Рыцары і сяляне ад розных краін Заходняй Еўропы адправіліся ў паход да Іерусаліма. У 1099 горад быў узяты, на яго падставе крыжаносцы ўтварылі дзяржаву Іерусалімскае каралеўства. Паход паказаў моц аб'яднанай Еўропы і стаў адзіным паходам, у адрозненні ад астатніх, які выканаў усе пастаўленыя мэты.

Першы крыжовы паход
Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы
Захоп Іерусаліма крыжаносцамі ў 1099
Захоп Іерусаліма крыжаносцамі ў 1099
Дата 10961099
Месца Блізкі Усход (Анатолія, Левант, Ізраіль)
Прычына ідэалагічнае рашэнне каталіцкай царквы (Клермонскі сабор, 1095) аб неабходнасці адваёўвання хрысціянскіх святынь
Вынік Перамога крыжакоў, захоп імі шэрагу тэрыторый
Праціўнікі
Крыжаносцы:

Свяшчэнная Рымская імперыя

Каралеўства Францыя

Англія

Апулія

Кілікійская Арменія

Мусульмане:

Сельджукскі султанат
Данішмендзіды
Фацімідскі халіфат
Альмаравіды
Абасідскі халіфат

Сілы бакоў
Крыжаносцы: 30,000 пехоты[1]
  • 5000 кавалерыі[2]

Візантыя: 2000 чалавек[2], Сяляне-крыжаносцы: больш за 100 тысяч чалавек

невядома
Страты
невядома невядома
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходжанне ідэі аб паходзе

правіць

Корні першага крыжовага пахода ляжалі яшчэ ў раннім сярэднявеччы. Распад Каралінгскай імперыі, адносная спакойнасць на еўрапейскіх межах, хрысціянізацыя еўрапейскіх народаў, стварылі прычыны да ўзнікнення класа духоўных вайскоўцаў, аснованага на гвалце і забойстве. Вялікая колькасць войн з арабамі, паспрыяла развіццю ідэі аб Свяшчэннай вайне, супраць мусульман. Рэканкіста на Пірэнейскім паўвостраве - адзін з прыкладаў, барацьбы іспанскіх рыцараў, і наёмнікаў з маўрамі. Нарманы ваявалі за кантроль над ўзбярэжжам Італіі і Іспаніі. Мусульмане кіравалі цэнтрам хрысціянскага свету - Іерусалімам, і суседнімі тэрыторыямі, землямі якія былі гіганцкай рэліквіяй для тагачаснай Еўропы. Адной з прычын першага пахода сучаснікі трактуюць, як жорсткасць і прыніжэнне хрысціянскіх паломнікаў на Святой Зямлі. А за асноўны повад была ўзята адозва аб дапамозе Аляксея Камніна імператара Візантыі да папы Урбана ІІ. Аляксей прасіў дапамагчы ў барацьбе з сельджукамі-туркамі, якія на той час авалодалі Малой Азіяй. У выніку моцны інтарэс да рэлігіёзных пытанняў, да лёсу хрысціянскага грамадства і вялікая набожнасць, зрабілі папулярнай ідэю першага крыжовага пахода, сярод розных слаёў насельніцтва.

Гісторыя

правіць

Перадгісторыя

правіць

Іспанцы працягвалі Рэканкісту. Леонаўскае каралеўства нанесла паражэнне маўрам у бітве пад Таледа. Распалася маўрытанская дзяржава - Кордаўскі халіфат, на асобныя эміраты, гэтая падзея адыграла значную ролю ў далейшым пераможным ходзе Рэканкісты. Другім важным фактарам была высокая абарончая здольнасць, якой дасягнулі іспанцы пад час адваёўвання зямель, як і перакананне ў тым, што яны могуць гвалтоўна адносіцца да не хрысціянскага насельніцтва - мусульманаў і яўрэяў. Другі паспяховы прыклад хрысціянскай барацьбы з мусульманамі — нарманскае супрацьстаянне, яны адстойвалі італьянскія тэрыторыі ў асаблівасці Сіцылію. У гэтай вайне таксама ўдзельнічалі марскія гандлёвыя дзяржавы Піза, Генуя і Каталонія.

Хрысціянскія валоданні ў Сірыі, Ліване, Ізраілі і Егіпце былі захопленыя мусульманскімі арміямі. Страх за магчымасць працягвання далейшых паспяховых дзеянняў мусульман, вынудзіла імператара Аляксея І Камніна даслаць адозву аб дапамозе папе рымскаму Грыгорыю ІІ. У якой Аляксей ІІ сцвярджаў аб неабходнасці пачатку Свяшчэннай вайны, дзеля абароны хрысціян. Але заклікі папы, не пераканалі еўрапейскае рыцарства і ён так і не дапамог Аляксею да самай смерці. Наступным папай быў выбраны Урбан ІІ, які думаў, што дапамога Візантыі паспрыяе аб'яднанню хрысціянскага свету, распаўсюдзіць уплыў каталіцкай царквы і падпарадкаваць праваслаўны патрыярхат. Такім чынам ён пачаў пераканоўваць германскіх і нарманскіх рыцараў уступіць у паход супраць сельджукаў і арабаў.

Сход у Клермоне

правіць

Народны крыжовы паход

правіць
 
Пётр паказвае шлях да Іерусаліма. Французская фрэска (1270).

Урбан меркаваў пачаць паход 15 жніўня 1096, але да гэтага да іерусаліма адправілася армія селянінаў і бедных рыцараў, пад камандваннем харызматычнага аратара, манаха Пятра Ам'енскага. Рэакцыя перазышла ўсе ачаканні, калі Урбан падрыхтаваў толькі некалькі палкоў рыцараў, народная армія невопытных байцоў налічвала каля 40 тыс. чалавек, уключна жонак і дзяцей[3].

Паход аказаўся для іх вельмі цяжкім. Пасля пераходу Дуная, удзельнікі паходу з-за недахопу ежы пачалі грабіць венгерскія землі, былі атакованы венгамі і балгарамі, таксама аб'яднанай візантыйскай арміяй каля Ніша. Каля чацвёртай часткі паломнікаў было забіта. У Канстанцінопале да іх прымкнулі другія арміі з Францыі і Італіі. Аляксей не ведаўшы як правіцца з такой асаблівай арміяй, якая да таго ж пачынала бунтавацца, хутка пераправіў яе праз Басфор (каля 30 000[3]).

У Малой Азіі паміж крыжаносцамі ўзніклі спрэчкі і армія падзялілася на два асобных лагера. Крыжаносцы грабяць наваколле Нікеі, і як вынік атакованы туркамі пад камандаваннем Кіліджа Арслана І. Пётр, які ў той час знаходзіўся ў Канстанцінопале, далучыўся да асноўных сіл крыжаносцаў[4]. Другая армія ад Багеміі і Саксоніі распалася не перайшоўшы межы Венгрыі.

Ганьба яўрэйскага насельніцтва

правіць

Першы крыжовы паход паклаў пачатак масаваму гвалту жыдоўскага насельніцтва Еўропе. У пачатку 1096 германская армія, каля 10 000 тыс. чал., накіравалася ў процілеглым напрамку Іерусаліма, яна рушыла на поўнач, па даліне Рэна, здзейсняючы сістэматычныя забойствы жыдоў у розных гарадах.

Заклік да паходу на Іерусалім выклікаў яшчэ больш антысімітныя настроі[5]. У Францыі і Германіі жыдоў параўноўвалі з мусульманамі, лічылі, што яны вінаваты ў смерці Ісуса Хрыста, такім чынам шмат хто вырашыў пакараць няслушных на сваёй зямлі, перш чым адпраўляцца ў далёкі Іерусалім.

Крыжакі нярэдка давалі выбар: прыняць хрысціянства альбо быць забітым. Вялікая частка не адракалася ад сваёй веры, акрамя таго ў многіх жыдоўскіх абшчынах, даведваўшыся аб падыходзе крыжакоў здараліся жудасныя масавыя самагубствы. Тысячы жыдоў былі забіты, нягледзечы на пратэст духавенства і грамадства. Апраўданне крыжакі знаходзілі ў словах папы Урбана, што кожны, хто заб'е нехрысціяніна любога племя, будзе ўзнагароджаны ласкай Божай. Кожная крыжовая кампанія суправаджалася пагромам жыдоўскага насельніцтва.

Паход Прынцаў

правіць

Паход да Іерусаліма

правіць

Аблога Антыёхіі

правіць
 
Узяцце Антыёхіі. Сярэднявечная гравюра

У канцы 1097 крыжацкая армія падыйшла да горада Антыёхія, размешчанага на шляху ад Канстанцінопаля да Іерусаліма. Крыжакі пачалі аблогу, якая цягнулася восем месяцаў. Армія абаронцаў горада была значна меншая за нападаючых, але на яе баку была дванацаці-кіламетровая сцяна, якая абгароджвала горад.

У маі 1098 да Антыёхіі пачала набліжацца мусульманская армія Кербогі, якая ішла на дапамогу гораду ў аблозе. У гэты ж час Баемунд, здолеў падкупіць аднаго са стражнікаў сцяны і 2 чэрвеня 1098 крыжакі ўзялі Антыёхію. Праз некалькі дзён да горада падыйшла армія Кербога, і ўжо крыжаносцы апынуліся ў аблозе. Крыжакі былі ў вельмі цяжкім становішчы. У той час адзін з манахаў распавёў, што ў горадзе ён знайшоў Святую Дзіду і што нібыта знаходка прадвяшчае перамогу хрысціянскага войска. З іншага боку, Эміры мусульманскай арміі Кербогі перасталі ладзіць у сваім асяродку, бо баяліся ўзвышэньня Кербогі ў выніку яго перамог. 28 чэрвеня крыжакі выйшлі па-за сцены горада і з псіхалагічным уздымам разграмілі прыўзыходзячае масульманскае войска.

Пасля перамогі паўстала пытаньне, за кім замацуецца горад. Баемунд, імкнучыся захаваць Антыёхію за сабой, заявіў аб сваіх правах. Гэта не спадабалася Раймунду Тулузскаму і той выслаў у Канстанцінопаль Гуго Вермандуа і Балдуіна. Калі тыя вярнуліся са звесткай, што Аляксей адказваецца высылаць пасольства, Баемунд заявіў што візантыйскі імператар страціў веру ў паход, і што клятва, якую далі яму крыжаносцы, не сапраўдная. З-за гэтага сярод крыжакоў пачаліся спрэчкі. Супраць выказаўся Раймунд. У жніўні ў горадзе ўспыхнула эпідэмія, многія з воінаў пачалі хварэць і паміраць. Але, нягледзечы на ўсе цяжкасці, восенню 1098 акругі Антыёхіі былі падпарадкаваныя крыжаносцам. Тым часам паход затрымліваўся, і некаторыя рыцары пачалі выказваць незадавальнне, пагражаючы працягнуць паход без камандуючых. У лістападзе Раймунд прызнаў за Баемундам горад, і ў пачатку 1099 накіраваўся да Іерусаліма пакідаючы за сабою Антыёхкскае княства.

Аблога іерусаліма

правіць

Паход ад 1101 і ўтварэнне каралеўства

правіць

Поспех першага крыжовага пахода з'яўляецца беспрэцыдэнтным. Італьянскія марскія-гарады, найперш Венецыя і Генуя, працвітаюць ад узросшага гандлю і перавозак. Папства разглядала паход, як сродак навязвання каталіцызму, ператвараючы вайну ў хрысціянскую місію.

Першы крыжовы паход паспрыяў утварэнню дзяржаў-крыжакоў у Палестыне і Сірыі: Эдэскае графства, Антыёхскае княства, Іерусалімскае каралеўства і Графства Трыпалі. У Заходняй Еўропе ўдзельнікі паходу лічыліся за героеў.

З цягам часу ціск на сельджукаў ад крыжаносцаў і Візантыі аслаб. Первапачатковая палітычная няўстойлівасць вымушала ісламскія дзяржавы абараняцца ад агрэсіўных лацінскіх дзяржаў. Адносіны паміж імі заставаліся цяжкімі яшчэ на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў, але Сірыя і Егіпет не збіраліся мірыцца з паразай ад крыжакоў. Яны аб'ядналіся і пад кіраўніцтвам Саладзіна вярнулі сабе Іерусалім, што стала прычынай наступных крыжовых паходаў.

Зноскі

  1. D. Nicolle, The First Crusade 1096-99: Conquest of the Holy Land, 21
  2. а б D. Nicolle, The First Crusade 1096-99: Conquest of the Holy Land, 32
  3. а б Norwich, John Julius. Byzantium: The Decline and Fall. New York: Alfred Knopf, 1995, p. 33 ISBN 0-6794-1650-1.
  4. Companion to the Crusades p. 247
  5. Companion to the Crusades p. 398

Гл. таксама

правіць