Партал:Крыжовыя паходы

Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне
правіць 

Крыжовыя паходы

Крыжо́выя пахо́ды — агульная назва ваенна-палітычных кампаній, якія праводзіліся заходнееўрапейскімі феадаламі ў XI—XV стагоддзях пад рэлігійнымі лозунгамі з санкцыі папскага прастолу. У вузкім сэнсе — серыя такіх паходаў на Блізкі Усход (1096—1270; прынята разлічаць 8 крыжовых паходаў) пачаткова з мэтай вызвалення тэрыторый, на якіх узнікла хрысціянства, з-пад улады «няверных», а фактычна і ў інтарэсах феадалаў Заходняй Еўропы, якія імкнуліся да набыцця новых земляў і прыгонных, новых прадметаў раскошы, і ў інтарэсах эканамічна развітых гарадоў Паўночнай Італіі, якія ўступілі ў фазу перадкапіталістычнага развіцця і былі зацікаўлены ў развіцці гандлёвых сувязяў з краінамі Усходу. Перад пачаткам першага крыжовага паходу, на саборы ў горадзе Клермон (Францыя), у 1095 годзе, яго ўдзельнікі пакляліся вызваліць гроб гасподні ў Іерусаліме, у знак чаго нашылі на сваіх строях чырвоны крыж, адкуль паходзіць назва ўдзельнікаў усіх крыжовых паходаў — крыжакі. Папы дакляравалі ім адпушчэнне ўсіх грахоў, здзейсненых пад час крыжовых паходаў. Найбольш важныя з паходаў на Блізкі Усход: першы (1096—1099), самы паспяховы, у ходзе якога былі адваяваны ў мусульман Палесціна з Іерусалімам (ізноў страчаны хрысціянамі ў 1187 годзе), Сірыя і частка Малой Азіі і створаныя першыя дзяржавы крыжакоў; і чацверты (1202—1204), які скончыўся разгромам і разрабаваннем Канстанцінопаля і стварэннем крыжацкіх дзяржаў на тэрыторыі Візантыйскай імперыі. З падзеннем крэпасці Ака (1291) крыжакі страцілі ўсе іх тэрытарыяльныя набыткі на Блізкім Усходзе, апроч астравоў Усходняга Міжземнамор’я, захопленых асманамі ў XVI стагоддзі. Нягледзячы на заваёўнічы і рабаўніцкі характар гэтых крыжовых паходаў і іх канчатковую няўдачу, яны паспрыялі паскарэнню эканамічнага і сацыяльнага развіцця краін Заходняй Еўропы, ідэйнай і культурнай кансалідацыі еўрапейскіх народаў, мадэрнізацыі іх побыту і светапогляду, азнаёмілі еўрапейцаў з навуковымі і тэхнічнымі дасягненнямі мусульманскіх краін, а таксама старажытнагрэчаскай спадчынай.

правіць 

Выбраны артыкул

Герб ордэна.

Тэўтонскі ордэн (таксама Ордэн тэўтонскіх рыцараў шпіталя святой Марыі ў Іерусаліме) — нямецкі духоўна-рыцарскі ордэн, заснаваны ў 1190 годзе ў Аке, дзе паломнікі з Любека і Брэмена стварылі шпіталь, які неўзабаве перайшоў пад патранаж нямецкай царквы святой Марыі ў Іерусаліме. Быў вядомы таксама як Нямецкі або Прускі ордэн.

У 1198 годзе крыжаносцы імператара Генрыха VI пераўтварылі шпітальнае брацтва ў рыцарскі ордэн, залічаўшы ў свае браты толькі немцаў. Да 1291 года рэзідэнцыя ордэна нахадзілася ў Акры, а пасля падзення горада — у Венецыі. Тым часам разгарэлася варожасць паміж Тэўтонскім ордэнам і двума іншымі рыцарскімі ордэнамі: тампліерамі і шпітальерамі. У пачатку XIII стагоддзя Тэўтонскі ордэн перанёс сваю дзейнасць ва Усходнюю Еўропу і першапачаткова аселі ў Трансільваніі — служачы тут бар’ерам на шляхі набегаў куманаў. Затым імператар Фрыдрых II рэарганізаваў Тэўтонскі ордэн, надаўшы вялікаму магістру Герману фон Зальцу княскі тытул, і накіраваў Тэўтонскі ордэн на заваяванне і хрысціянізацыю ўсходніх памежных земляў Свяшчэннай Рымскай імперыі.

правіць 

Выбраная выява

Грунвальдская бітва. Ян Матэйка
Грунвальдская бітва. Ян Матэйка

правіць 

Як я магу дапамагчы

правіць 

Навігацыя

Крыжовыя паходы

Дзяржавы-ўдзельніцы

Бітвы

Постаці

правіць 

Ці ведаеце, што…

Цікавыя факты пра Крыжовыя паходы