Восьмы крыжовы паход

Восьмы крыжовы паход першапачаткова быў чыста французскім і пачаўся ўлетку 1270 года пад камандаваннем Людовіка IX.

Восьмы крыжовы паход
Асноўны канфлікт: Крыжовыя паходы
Смерць Людовіка IX падчас аблогі Туніса. Мініяцюра Жана Фуке з «Вялікіх французскіх хронік». XV ст.

Смерць Людовіка IX падчас аблогі Туніса. Мініяцюра Жана Фуке з «Вялікіх французскіх хронік». XV ст.


Дата 1270
Месца Туніс
Вынік частковы поспех, заключэнне перамір’я з Тунісам
Праціўнікі
Каралеўства Францыя
Каралеўства Навара
Каралеўства Неапаль
Хафсіды
Камандуючыя
Людовік IX
Карл I Анжуйскі
Тэабальда II
Мухамад I аль-Мустансір
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Знаць ужо не жадала прадаваць сваю маёмасць, каб адправіцца ў далёкія пустыні. Упершыню кіраўніку крыжовага паходу прыйшлося ўзяць на сябе расходы цалкам і плаціць жалаванне рыцарам.

Людовік даў клятву ісці ў Святую зямлю і ў 1267 годзе атрымаў Крыж з рук легата Папы Рымскага. Тое ж самае зрабілі і ўсе тры ягоныя сыны. Папа Рымскі апавясціў палесцінскіх хрысціян пра новы крыжовы паход. Але на ваенным савеце было вырашана ісці ў Туніс, які знаходзіўся пад уладай дынастыі Хафсідаў.

14 ліпеня французскія караблі дасягнулі берагоў старажытнага Карфагена. Высадзіўшыся, крыжакі захапілі вежу, якая ахоўвалася маўрамі, разбілі непадалёк лагер і пачалі рыхтавацца да аблогі Туніса. Французы харчаваліся салёным мясам, іх мучылі голад і смага. У лагеры адбыліся ўспышкі ліхаманкі і дызентэрыі. Памёр юны прынц Іаан Трыстан. Неўзабаве захварэў і Людовік IX. Ён загадаў маліцца за яго, свайму спадчынніку Філіпу ён даў настаўленне. Праз некаторы час Людовік IX памёр.

Неўзабаве ў Афрыку прыбыў граф Праванса і кароль Сіцыліі Карл I Анжуйскі. Ён прывёў з сабой вялікую армію воінаў крыжа. Французскія і сіцылійскія войскі сумесна адціснулі маўраў і падышлі да горада. Кіраўнік Туніса, спалохаўшыся, адправіў паслоў у лагер крыжакоў.

31 кастрычніка было заключана перамір’е. Туніс абавязаўся плаціць даніну каралю Сіцыліі. Таксама хрысціянскім святарам дазвалялася сяліцца ў ім і праводзіць пропаведзі ў мясцовых цэрквах. На зваротным шляху крыжакоў чакала марская бура. Загінулі чатыры тысячы воінаў, у тым ліку і брат караля. Філіп III Смелы адправіўся ў Францыю. На шляху дадому загінула і юная каралева. Засмучаны манарх вёз на радзіму рэшткі бацькі, брата і жонкі.

Адпраўленне цела Людовіка IX на радзіму з Туніса. Мініяцюра з «Вялікіх французскіх хронік». Пач. XV ст.

Сын англійскага караля Генрыха III Плантагенета — прынц Эдуард паспрабаваў працягнуць паход у Палесціне. Некаторыя гісторыкі вылучаюць яго ў якасці асобнага крыжовага паходу. Ён паспяхова прасоўваўся наперад, але неўзабаве пажадаў вярнуцца ў Акру, каб павярнуць мясцовага эміра ў хрысціянскую веру. Эмір адправіў да Эдуарда пасла, які апынуўся забойцам. Той заспеў прынца аднаго ў пакоі і кінуўся на яго з кінжалам. Паранены ў галаву і руку, Эдуард усё ж перамог забойцу ў сутычцы.

Праз некаторы час Калаун, пераемнік Бейбарса, адправіўся вайной на хрысціянскія Трыпалі, Лаадыкею і Акру. Неўзабаве ўсе гарады былі ўзяты, а хрысціяне выгнаны са Святой зямлі.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць