Мініяцюра
Мініяцюра (ад лац.: minium — чырвоныя фарбы, ужывальныя ў афармленні рукапісных кніг) — у выяўленчым мастацтве жывапісныя, скульптурныя і графічныя творы малых формаў, а таксама мастацтва іх стварэння.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/15/%D0%9F%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D1%8C_1929.jpg/250px-%D0%9F%D0%B0%D1%85%D0%B0%D1%80%D1%8C_1929.jpg)
Мініяцюрны жывапіс распаўсюджаны таксама на ўсходзе. У Індыі ў часы імперыі Вялікіх Маголаў атрымала распаўсюджванне раджастханская мініяцюра. Яна з’явілася сінтэзам сумеснай творчасці індыйскіх і персідскіх майстроў.