Speculum
Speculum (поўная назва Speculum : A Journal of Medieval Studies, з англ. — «Люстра: Часопіс медыявістыкі») — штоквартальны навуковы часопіс па медыявістыцы, які выдаецца Выдавецтвам Чыкагскага ўніверсітэта ад імя Амерыканскай акадэміі медыявістыкі. Заснаваны ў 1926 годзе і з'яўляецца самым цытаваным навуковым часопісам па тэматыцы. Асноўная спецыялізацыя — гісторыя Заходняй Еўропы з V па XIV стагоддзі н.э., але таксама сустракаюцца артыкулы па візантыністыцы, армяністыцы, славістыцы і арыенталістыцы[3]. З 2019 года галоўны рэдактар — PhD Кэтрын Людвіг Янсен[4].
Speculum | |
---|---|
Арыгінальная назва |
лац.: Speculum англ.: Speculum[1] |
Тып | акадэмічны часопіс[d] |
Заснавальнік | Асацыяцыя сучаснай мовы Амерыкі і Амерыканская акадэмія медыявістыкі |
Выдавец | Выдавецтва Кембрыджскага ўніверсітэта, University of Chicago Press[d][2] і Амерыканская акадэмія медыевістыкі[d] |
Краіна | ЗША |
Заснавана | 1926 |
Тэматыка | медыявістыка |
Мова | англійская[1] |
Перыядычнасць | штоквартальны |
ISSN | 0038-7134 |
Вэб-сайт | medievalacademy.org/… (англ.) |
Гісторыя
правіцьІдэя стварэння часопіса ўзнікла ў 1921 годзе ў Амерыканскай асацыяцыі сучасных моў, кіраўніцтва якой хацела стварыць аўтарытэтнае міждысцыплінарнае выданне. Заснаваны часопіс стаў адзіным на той момант навуковым выданнем, у якім рэгулярна публікаваліся артыкулы па даследаваннях лацінскай мовы, у першую чаргу па яе сярэдневяковай версіі. Першапачаткова часопіс выдаваўся ў Нью-Ёрку Амерыканскай акадэміяй медыявістыкі, якая стала яго сузаснавальніцай[5], але затым быў прададзены Выдавецтву Чыкагскага ўніверсітэта, які публікуе яго да цяперашняга часу[4][6].
Зноскі
- ↑ а б The ISSN portal — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0038-7134
- ↑ https://www.journals.uchicago.edu/spc
- ↑ McK., R. B. Reviewed Work(s) : Speculum(англ.) // The Review of English Studies . — Oxf.: Oxford University Press, 1926. — Т. 2. — № 7. — С. 375. — ISSN 0034-6551. — DOI:10.1093/res/os-II.7.375
- ↑ а б Speculum. A Journal of Medieval Studies (англ.). Journals. Chicago: The University of Chicago Press. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.
- ↑ Greenlaw, Edwin Reviewed Work(s) : Speculum : A Journal of Mediaeval Studies. by The Mediaeval Academy of America(англ.) // Modern Language Notes . — Modern Language Association, 1926. — Т. 41. — № 4. — С. 271—273. — ISSN 0026-7910. — DOI:10.2307/2913990
- ↑ Speculum (1926—2018) (англ.). JSTOR. Архівавана з першакрыніцы 1 лютага 2022. Праверана 1 лютага 2022.
Літаратура
правіць- Greenlaw, Edwin Reviewed Work(s) : Speculum : A Journal of Mediaeval Studies. by The Mediaeval Academy of America(англ.) // Modern Language Notes. — Modern Language Association, 1926. — Т. 41. — № 4. — С. 271—273. — ISSN 0026-7910. — DOI:10.2307/2913990
- McK., R. B. Reviewed Work(s) : Speculum(англ.) // The Review of English Studies. — Oxf.: Oxford University Press, 1926. — Т. 2. — № 7. — С. 375. — ISSN 0034-6551. — DOI:10.1093/res/os-II.7.375
- Speculum: A Journal of medieval studies. Vol. xiii, nos. 1-4, 1938. pp. 484. Cambridge, Mass: Mediaeval Academy of America. $5.00(англ.) // Irish Historical Studies : Short Notices. — Dublin: Irish Historical Studies Publications Ltd., 1939. — September — Т. 1. — № 4. — С. 444. — ISSN 0021-1214. — DOI:10.1017/S002112140003203X
Спасылкі
правіць- Speculum. A Journal of Medieval Studies (англ.). Journals. University of Chicago Press. Праверана 1 лютага 2022.
- Speculum (1926—2018) (англ.). JSTOR. Праверана 1 лютага 2022.