Трыпалі (Ліван)
Трыпалі (араб. طرابلس Ṭrāblos) — другі па велічыні горад у Ліване.
Горад
Трыпалі
طرابلس
| ||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗ часоў фінікійцаў у Трыпалі было шмат назваў. У 14 ст. да н.э. ён згадваецца ў Амарнскіх пісьмёнах як Ахлія ці Вахлія. У таблічцы, прысвечанай захопу Трыпалі асірыйскім царом Ашурнасірпалам II (888—859 да н.э.), горад завецца Махалата ці Махлата, Майза і Кайза. Фінікійцы звычайна звалі Трыпалі Атар. Калі грэкі пасяліліся ў горадзе, яны звычайна называлі яго Трыпаліс.
Заснаваны каля 700 г. да н.э. У старажытныя часы тут быў цэнтр Фінікійскай канфедэрацыі, у якую ўваходзілі Цір, Сідон і Арвад, менавіта таму Трыпалі з грэчаскай перакладаецца як «патройны горад».
Пазней Трыпалі кантраляваўся Селеўкідамі, потым рымлянамі, а прыкладна з 638 года нашай эры — мусульманамі. Трыпалі славіўся сваімі шырокімі апельсінавымі садамі. Падчас квітнення пылок апельсінавых дрэў распаўсюджваў па ўсім горадзе і наваколлям прыемны пах, таму арабы часта завуць Трыпалі словам Аль-Файха, ад дзеяслова «фаха» — «пахнуць».
Абложаны і часткова разбураны падчас Першага крыжовага паходу ў пачатку ХІІ стагоддзя Раймундам Сен-Жылем (графам Тулузы), горад быў адноўлены пазнейшымі крыжакамі і некаторы час квітнеў як рэзідэнцыя лацінскага біскупства і як камерцыйна-адукацыйны цэнтр. У 1289 годзе Трыпалі быў разбураны мамлюкамі, мусульманскай дынастыяй Егіпта і Сірыі, якая кантралявала горад да 1516 года, калі ён перайшоў пад уладу Асманскай імперыі.
Новае паселішча, якое ўзнікла пазней, было пабудавана ўзнікла каля перабудаванага крыжацкага замка і злучана шырокімі праспектамі з партовым раёнам. Доўгі час аспрэчваўся сірыйскімі князямі-супернікамі, быў акупаваны егіпцянамі пад кіраўніцтвам Ібрагіма-пашы ў 1830-я гады і захоплены брытанцамі ў Першую сусветную вайну. Уключаны ў Дзяржаву Вялікі Ліван (Вялікі Ліван) у 1920 годзе. Падчас Другой сусветнай вайны горад быў акупаваны брытанцамі і свабоднымі французамі, а ў 1946 годзе стаў часткай незалежнай Ліванскай Рэспублікі. У асноўным мусульманскі Трыпалі быў цэнтрам паўстання супраць цэнтральнага ўрада, у якім дамінавалі хрысціяне, у 1958 годзе і зноў у 1975—1976 гадах. У 1982—1983 гадах Трыпалі ненадоўга быў штаб-кватэрай Арганізацыі вызвалення Палесціны (ААП). Сірыйскія салдаты акупавалі горад з 1985 года. Эканоміка горада, якая была сур’ёзна парушана грамадзянскай вайной з 1975 года, пачала аднаўляцца з канца 1980-х гадоў.
Сучасны горад
правіцьСёння гэта другі па велічыні горад і порт у Ліване з насельніцтвам каля 500 000 жыхароў. Мусульмане-суніты складаюць 80 % насельніцтва. Горад падзелены на раён порта Эль-Мінья і ўласна горад Трыпалі.
Эканоміка
правіцьБуйны порт на Міжземным моры. Канцавы пункт нафтаправода з Ірака. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Раней фунцыянавала чыгуначная станцыя .
Гандлёвы і прамысловы цэнтр і папулярны пляжны курорт. Важны цэнтрам захоўвання і перапрацоўкі нафты. Іншыя галіны прамысловасці — вытворчасць мыла і баваўняных вырабаў, лоўля губкі, апрацоўка тытуню і садавіны. Прыбярэжная чыгунка, закрытая ў сярэдзіне 1970-х гадоў праз грамадзянскую вайну, звязвала горад з Бейрутам.
Насельніцтва
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьСлавутасці
правіць- замак крыжаносцаў Сен-Жыль (пачатак XII ст., перабудаваны ў асноўным у 1307—1308)
- Вялікая мячэць (перабудавана ў 1294 з хрысціянскай царквы)
- мячэць-маўзалей Сакракія (1359)
- мячэць-медрэсэ Буртасія (каля 1324)
- мячэць Тэйлан (Тэйналь, 1336)
- ханы (караван-сараі), рынкі і інш.
-
Замак крыжаносцаў
-
Вялікая мячэць Трыпалі
-
Мячэць Тэйналь
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Густерин П. В. Города Арабского Востока. — М.: Восток—Запад, 2007. — 352 с. — (Энциклопедический справочник). — 2000 экз. — ISBN 978-5-478-00729-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трыпалі (Ліван)